T1m Project
17-01-2016, 18:20

Водгук на баладу Аляксея Дударава "Радавыя"

Водгук на баладу Аляксея Дударава "Радавыя"

Сучасную драматургію нельга ўявіць без творчасці Аляксея Дударава, аўтара вядомых п'ес “Выбар”, “Вечар”, “Парог”, “Радавыя”, “Адцуранне”. Аляксей Дудараў пачынаў свой творчы шлях як празаік. У першай кнізе прозы “Святая птушка” аўтар уздымае маральна-этычныя і духоўныя праблемы жыцця свайго сучасніка. П'еса “Парог” лічыцца пачаткам драматургічнага жыцця Аляксея Дударава. У ёй драматург на прыкладзе жыцця Андрэя Бусла праводзіць маральнае і сацыяльнае даследаванне алкагалізму, яго прычын і вынікаў. У п'есе “Вечар” адчуваецца боль і трывога за лёс неперспектыўных вёсак. Героі яе — Ганна, Масіль-Мульцік, Мікіта-Гастрыт — пражылі аднолькавыя па працягласці, але розныя па сэнсу жыцці. Добрая і спагадлівая Ганна не можа жыць без працы: Корпаецца ў градах, ганяе на пашу казу. Дажывае яна свой век адна: не ўтрымаўся на бацькоўскай зямлі яе няўдзячны сын. Васіль-Мульцік — чалавек шчыры, даверлівы, улюблённы ў жыццё. Ён падаецца дзіваком, бо размаўляе з сонцам і тэлевізарам, хоча, каб старшыня калгаса выкарыстаў яго паслугі ў якасці жывога барометра. Дзівацтва яго абумоўлена адкрытасцю характару, імкненнем жыць у згодзе і зладжанасці з прыродай і навакольным светам. Зусім іншы вобраз Мікіты-Гастрыта. Гэта складаны і супярэчлівы чалавек, які жыве не па ўласным сумленні, а па застарэлых, фальшыва-казённых прынцыпах. У гады калектывізацыі ён “выкарчоўваў“ кулакоў, змагаўся з аднаасобнікамі. Мікіта толькі выконваў загады, і тут няма яго вялікай віны. Але Мікіта напісаў данос на Васілёвага брата Андрэя ўжо не па загадзе, а па ўласнай ініцыятыве. і не таму, што бачыў у ім ворага, а таму, што Андрэй збіраўся засылаць сватоў да яго будучай жонкі. Пакаянне Мікіты запозненае, непаслядоўнае. Застарэлыя звычкі мацнейшыя за сумленне.

Для герояў п'есы “Вечар” надышоў вечар жыцця, калі можна раздумваць аб пражытым, аб сэнсу чалавечага жыцця ўвогуле. У гэтых роздумах і боль за скалечаны лёс, за стан сучаснай вёскі, і пакаянне. Пытанне ж пакарання за канкрэтную віну Мікіты здымаецца ў сувязі са смерцю персанажа. П'еса Аляксея Дударава “Радавыя” прысвечана паказу Вялікай Айчыннай вайны як сусветнай, агульналюдскай бяды. Аўтар паказвае не толькі гераізм людзей, нязломнасць іх волі, але і тое, якой цаной была заваёвана перамога. Героямі яе з'яўляюцца пяць радавых салдат (Дзерваед, Бушцец, Салянік, Дугін, Лёнька Адуванчык), якія на сваіх плячах вынеслі ўвесь цяжар вайны. У кожнага з іх свой лёс, свая трагедыя. На вачах у Дзерваеда фашысты спалілі жонку і маленькага сына. Але гора не зрабіла салдата жорсткім, бязлітасным, аб чым сведчыць выпадак з хворым нямецкім хлопчыкам, якому Дзерваед аддаў свой салдацкі паёк. Бушцец, які пайшоў на вайну з вясельнага стала, наадварот, зрабіўся злым, помслівым, здольным застрэліць кожнага немца. Складаны лёс у Саляніка, якому вера не дазваляе страляць у людзей, забіваць іх. Па-бацькоўску адносяцца салдаты да семнаццацігадовага Лёнькі Адуванчыка, на вачах у якога фашысты забілі маці і сястрычку. Дугін, за плячыма якога разжалаванне, раненне, штрафны батальён, становіцца Героем Савецкага Саюза. На шчасце, даўняя ўзнагарода знайшла Дугіна, але, нажаль, салдат гіне ў апошні дзень вайны. П'еса “Радавыя” гучыць як рэквіем па ўсіх, хто загінуў у гады ваеннага ліхалецця.

Маральна-этычныя праблемы сённяшняга дня асэнсовываюцца Аляксеем Дударавым у п'есах “Злом”, “Выбар”, “Адцуранне” (апошняя прысвечана чарнобыльскай трагедыі). Старонкі беларускай гісторыі XVі стагоддзя ўзнаўляюцца ў п'есе “Купала”. Дзеючымі асобамі ў ёй з'яўляюцца Вітаўт, Ягайла, каралева Ядвіга, Кейстут, многія міфалагічныя вобразы.

Дудараў Аляксей Ануфрыявіч нарадзіўся 6 чэрвеня 1950 года ў весцы Кляны Дубровенскага раена. Беларускі празаік і драматург. З 1972 па 1976 год вучыўся ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1970 па 1972 год працаваў слесарам на Полацкім нафтаперапрацоўчым заводзе, з 1976 па 1979 — у Беларускім тэатры юнага гледача. З 1979 года Дудараў стал членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі студыі “Тэлефільм”, што ў Мінску. Пачаў друкавацца ў 1973 годзе. Выдаў зборнікі “Святая птушка”, “Сінявочка”. У сваіх апавяданнях Дудараў закранае вострыя маральна-этычныя праблемы, арганічна спалучае лірызм і гумар. Творам для дзяцей, надрукаваным ў зборніку “Сінявочка”, уласціва ўмоўна-алегарычная вобразнасць, арыентацыя на фальклорную стылістыку. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя (“Кола”, “Дэбют”, “Буслянё”) і мастацкія (“Суседзі“, “Белыя росы”) фільмы. Таксама Дудараў інсцэніраваў раман М. Астроўскага “Як гартавалася сталь”. Аўтар п'ес “Выбар”, “Апошні ўзлет”, “Вечар”, “Радавыя”, ў якіх расказваецца пра гераічны характар савецкіх воінаў. П'еса “Парог” пра лес чалавека, які не здолеў выбраць правільны жыццёвы шлях. Творы Дударава выдаваліся ў перакладзе на рускую мову. Узнагароджаны прэміяй Ленінскага камсамола ў 1982 і 1984 гадах.

"Калі кожнага савецкага чалавека, што загінуў у бойцы з фашызмам, ушанаваць мінутай маўчання, давядзецца маўчаць 38 гадоў."

Гэтыя радкі былі ўзяты эпіграфам да п'есы Аляксея Дударава “Радавыя”. Сапраўды, Вялікая Айчынная вайна забрала шмат жыхароў Савецкага Саюза. Слявянскія народы страцілі кожнага чацвёртага жыхара. Шмат помнікаў, музеяў, мемарыяльных комплексаў нагадваюць нам пра гэтыя чорныя дні. Многія беларускія, рускія, украінскія пісьменнікі, паэты, рэжысёры прысвяцілі гэтым чорным старонкам жыцця савецкага народа свае фільмы, аповесці, вершы, апавяданні, п'есы.

Аляксей Дудараў напісаў п'есу “Радавыя”, у якой апісваецца жыцце салдат з аднаго аддзялення.

Пачынаецца апавяданне з апісання “перапынку” пасля боя. У гэтым баі загінуў тэлефаніст Міхаіл. У памяць аб ім салдаты закурылі ягоныя папіросы. Нехта ўспомніў, як Міхал збіраўся ў дзень перамогі выкурыць папіросу перад Гітлерам, а акурак затушыць у яго на ілбе.

У п'есе паказваецца жыцце салдат у час вайны, у час, калі наступалі немцы, у час вызвалення нашай Радзімы. Мужнасць савецкіх воінаў, іх патрыятызм, салдацкая ўзаемадапамога дапамаглі перамагчы фашысцкага звера.

Жыхары Германіі ставяцца ў поўнае супрацьпастаўленне савецкім людзям. Фашысты забівалі савецкіх дзяцей, старых, жанчын. Дугін жа кажа: “Сустрэну дзяцей тых, хто паліў тваю Мар'ю, — я іх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю!”. Калі савецкія воіны захапілі Германію, яны ў адрозненне ад немцаў не вялі сябе як гаспадары, не забывалі, што яны “ў гасцях”. Адна маладая немка, убачыўшы, як у іх хату зайшоў савецкі салдат, распранулася і прапанавала яму “атрымаць кантрыбуцыю”. Нашы дзяўчаты сябе сажай мазалі, некаторыя палілі кіслатой свае твары, каб не дастацца немцам.

Заканчваецца аповесць тым, як Дзерваед асцярожна паклаў Бушцеца на падлогу, стаў падымацца сам. і ў той жа момант у праломе ўспыхнула рознакаляровае зарава. Загрукаталі аўтаматы, вінтоўкі, пісталеты. Як салют па тых, хто толькі што загінуў. Па апошніх. Дзерваед яккольвечы дабраўся да сцяны, трымаючыся рукой за параненае вайной сэрца. А кананада нарастала, шырылася, трасіруючыя кулі ляцелі з зямлі да зорак. і з гэтай канананы вырас немы нечалавеча радасны крык-стогн:”ПО-БЕ—Е-ДА-А-А-А!!!” Але не чуў наш салдат гэтае доўгачаканае весткі. Не было ў яго сілы пачуць гэта. Не бачыў ён таго, як глуханямы нямецкі падлетак знайшоў хлеб і грыз, прагна грыз яго. Прагна еў рускі салдацкі хлеб. А Дзерваед плакаў. Горка, няўцешна. Грымеў салют над усёй зямлёй, радаваліся ўсе людзі. і ўзнікла Жанчына з дзіцем, і стала набліжацца да салдата. і падышла, трымаючы на руках дзіця, працяг свайго жыцця на гэтай зямлі. Падышла зусім блізка да свайго мужа і салдата і спынілася, каб суцешыць яго. Грымеў салют. А далёка ад свайго разбуранага дома, далёка ад спаленай зямлі сваёй сядзеў і плакаў просты салдат. Салдат-пераможца. Радавы.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.