30-10-2016, 18:39

РАЗВІЦЦЁ ПАЭТЫЧНАГА СТЫЛЮ - ПІМЕН ПАНЧАНКА

Пімен Панчанка - майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, разнастайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоўна і творча, пашыраў свой кругагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнасцю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патрабавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ І дараваць сабе ніводнага слабога радка, ніводнай недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разуменне ролі паэта ў жыцці народа - усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш "Журавы". У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой пачатку другой сусветнай вайны. У трагічным вобразе жураўлінага выраю, пры дапамозе пранізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: "Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы над зарывам асенніх журавін?", аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэння грознай навалы. ЁІг як бы прадбачыць ахвяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю: Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі. Сутыкненне кантрасных, несумяшчальных эпітэтаў "смяротны дым", "залатыя промні" падкрэслівае трагізм алегарычнага вобраза птушынага няшчасця і страшэннай небяспекі, якая пагражае Радзіме, надае твору горкі, непаўторны лірызм. Зусім у іншым эмацыянальным настроі вытрыманы верш-балада "Герой" У творы няма ні яркіх эпітэтаў, ні метафар, ні лірычнага героя. Падзеі пададзены як бы збоку. Гераізм воіна не паказны, яго ўчынак - гэта выкананне службовага і грамадзянскага абавязку. Будзённае апісанне подзвігу, сціплая самаахвярнасць героя ствараюць псіхалагічную напружанасць верша: Злосна сказаў: "Уставай, пяхота! Мы не на пляжы, а на вайне". І лёг на змяіныя скруткі дроту. І дзвесце салдацкіх запыленых ботаў Прайшлі па яго спіне. І толькі ў апошняй страфе праз адухаўленне роднай зямлі паэт падкрэслівае ступень пакут героя і веліч яго подзвігу: А ён свае косці з іржавых калючак Сваімі рукамі без стогну аддзёр, Зваліўся на пгравы, і стала балюча І травам, і росам, і ветрам гаючым, Што прыляцелі з валдайскіх азер. П. Панчанка не баіцца звяртацца да самых вострых праблем сучаснасці. Пры гэтым ён не проста выкрывае недахопы, а імкнецца дабрацца да іх вытокаў, каранёў. У вершы "Ратуйце нашы душы!" паэт б'е ў званы, бо "амаль што гіне пакаленне, а сэрцы раўнадушныя маўчаць." П. Панчанка выкрывае бессэнсоўнасць існавання моладзі, адсутнасць ідэалаў, схільнасць да нізкапробнай культуры і шкодных звычак. Але паэт не толькі некага абвінавачвае, ён адчувае і сваю асабістую адказнасць за гэтае пакаленне: Вы - юныя, разгубленыя ў свеце, Загубленыя сферай і маной, Вы Богам недагледжаныя дзеці І вашымі бацькамі Ды і мной. Паэт ведае, што толькі агульныя намаганні, цяжкая паўсядзённая праца могуць дапамагчы маладому пакаленню трывала стаць на ногі: Ад заклікаў паветра зноў трасецца... Але, каб выбраць лепшую з дарог, Патрэбна мудрасць працы Нашых сэрцаў; Патрэбны маці, бацька, педагог. П. Панчанка ніколі не пісаў вершаў дзеля таго, каб толькі паказаць сваё паэтычнае майстэрства. Ён пільна ўглядаўся ў жыццё і пісаў пра тое, што сапраўды яго хвалявала. Таму паэзія Пімена Панчанкі заўсёды была актуальнай, сугучнай часу. "Любоў да жыцця - ва ўсіх яго праявах - вось што ў вышэйшай ступені ўласціва П. Панчанку і яго востраадчувальнаму радку", - пісаў крытык У. Гніламёдаў.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.