Асоба В. Дуніна-Марцінкевіча даўно вядома ў гісторыі родная літаратуры.Ён па праву лічыцца заснавальнікам новай беларускай літаратуры.Зразумець значэнне дзейнасці пісьменніка можна толькі склаўшы ў адзінае цэлае ўсё, што стварыў ён як першы беларускі прафесійны літаратар XІX ст., драматург,перакладчык, публіцыст і асветнік.

Творчы метад пісьменніка, як і светапогляд, напачатку быў даволі супярэчлівы. У сваіх творах В. Дунін-Марцінкевіч ішоў ад жыцця, але да рэалістычнага яго адлюстравання прыйшоў не адразу.На пачатку ён знаходзіўся пад уплывам рамантычных традыцый.Адсюль схільнасць паэтызаваць народны побыт.Рысы рамантызму спалучаліся з сентыменталізмам.Гэта выяўляецца ў павышанай увазе да душэўных перажыванняў сваіх герояў,асабліва такіх, як сялянская дзяўчына, пакрыўджаная жыццёвым лёсам сіраціна.

Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступлення, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.

Васька Шкетаў - чалавек без біяграфіі, які не памятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам.

У горане часу неспапялімыя Над Беларуссю яго жаўрукі.
З.Дудзік У літаратуры кожнага народа есць мастакі слова, у спадчыну ад якіх нам засталося не так і шмат. У беларусаў - Паўлюк Багрым. Цяжкім і няпростым быў лёс гэтага юнака: гаротнае жыццё беднага сялянскага хлопца, рэкрутчына за распаўсюджанне антыпрыгонніцкіх вершаў, працяглая служба ў глыбіні Расіі. Але, нягледзячы на цяжкія выпрабаванні лёсу, ён заставаўся мастаком слова - уладаром чалавечых душ. У творчай спадчыне П. Багрыма было тры вучнёўскія сшыткі, якія бясследна зніклі пры арышце юнага паэта. Напэўна, гэта былі вершы пра цяжкую долю беларускага народа, вершы антыпрыгонніцкай накіраванасці. А можа, гэта былі вершы пра каханне, аб прыгажосці беларускай зямлі. Захаваўся толькі адзін верш "Зайграй, зайграй, хлопча малы...", напісаны паэтам у 15-гадовым узросце. Верш прысвечаны Крошынскаму паўстанню 1828 г. Лірычным героем твора з'яўляецца падлетак-пастушок, уласнасць жорсткага пана, які "кіямі" закатаваў бацьку. Каб пазбегнуць рэкруцтва, хлопчык вырашае пакінуць родны дом і пайсці ў "свет, у бездарожжа". Думкі і пачуцці прыгоннага падлетка, скіраваныя ў бок пошукаў выйсця з безвыходнага становішча, вызначаюцца адчаем і бездапаможнасцю. Падлетак гатовы абярнуцца ў ваўкалаку, нарадзіцца каршуном - тады яго ў "паншчыну б не пагналі, у рэкруты б не забралі і ў маскалі не аддалі". Ён шкадуе, што да яго не дакрануўся сваім крылом кажан - тады б, па народным павер'і, ён навекі застаўся недаросткам і пазбег бы салдатчыны і паншчыны. Асабліва адчайна гучаць радкі, дзе пастушок зусім не хацеў бы нараджацца. Гэту думку ён звязвае з найдаражэйшым чалавекам - маці, якая, напэўна б, была больш шчаслівай і змагла пазбегнуць пакут з-за трагічнага лёсу сына:

Тэма Вялікай Айчыннай вайны, да якой звяртаюцца пісьменнікі, стала вызначальнай для сучаснай беларускай літаратуры. Гэта творы, якія даюць шырокае апісанне страшнай трагедыі, таксама расказваюць нам пра франтавое жыццё і партызанскі рух на Беларусі. Часам пісьменнікі ставяць сваіх герояў у такія ўмовы, дзе ад іх патрабуецца бескампрамісны маральны выбар. Аднак у франтавых умовах ад асабістага выбару чалавека не заўсёды шмат залежыць. Іншая справа — партызанская вайна. Тут чалавек можа патрапіць у такія ўмовы, калі ён павінен разлічваць толькі на самога сябе, на свой вопыт, калі дапамогі чакаць не даводзіцца. У такім выпадку ўзрастае значэнне маральнага вобліку чалавека, яго стойкасці. Іменна гэтым — праблемай выбару — вылучаецца творчасць Васіля Быкава. У аповесці \"Сотнікаў\" аўтар раскрывай вытокі подзвігу і здрадніцтва. Рыбак вырашыў шляхам здрады застацца жыць. Яму здаецца, што ён можа ашукаць ворага, галоўнае выжыць, а там уцячэ і будзе працягваць барацьбу. Па сваіх перакананнях Рыбак не вораг, ён хоча выжыць насуперак усяму, але ў цяжкую хваліну ён клапоціцца толькі пра сябе. Сотнікаў таксама хоча жыць. Але ён у першую чаргу думае пра людзей, ні на хвіліну не можа пераступіць рысу, за якой чалавек перастае быць чалавекам. В. Быкаў паказаў, што Рыбак стаў здраднікам невыпадкова. Яго эгаізм, адсутнасць пэўных маральных ідэалаў, звычка не задумвацца над уласнымі словамі прыводзяць Рыбака да здрады. I Рыбак пакараны нават тым, што памерці як чалавек не можа. На фоне Рыбака хворы і нязграбны Сотнікаў нават не звяртае на сябе ўвагі. Але ў хвіліну, калі ўзнікла сітуацыя выбару паміж жыццём і здрадай, ён вырастав ў магутную постаць героя. Такім яго робяць пачуццё адказнасці, абавязку, мужнасць. Галоўнае — Сотнікаў не лічыць свае паводзіны гераізмам. Перад пакараннем ён бачыць у натоўпе хлопчыка, і ў яго хапае сілы ўсміхнуцца таму «жаласнай усмешкай». Хлопчык — гэта надзея на будучыню.
Пімен Панчанка - майстар мастацкай дэталі. Яркая метафарычнасць, дакладнасць, разнастайнасць рытмічных і рыфмавых знаходак уласцівы ўжо першым зборнікам паэта. Але П. Панчанка ніколі не спыняўся на дасягнутым, рос духоўна і творча, пашыраў свой кругагляд, І яго паэзія развівалася разам з ростам асобы. Яркі стыль паэта, напоўнены аганіч най метафарычнасцю, шчырай эмацыянальнасцю, не зблытаеш ні з чым. Паэт вельмі патрабавальны да сябе, ён прызнаецца, што не можа [ І дараваць сабе ніводнага слабога радка, ніводнай недакладнай рыфмы. Пільнае назіранне за жыццём, душэўная няўрымслівасць, пачуццё адказнасці за ўсё, што робіцца ў краіне, разуменне ролі паэта ў жыцці народа - усё гэта тлумачыць нязменную цікавасць чытачоў да творчасці паэта на працягу больш як паўвека. Мне вельмі спадабаўся верш "Журавы". У ім П. Панчанка апісвае трывожны настрой пачатку другой сусветнай вайны. У трагічным вобразе жураўлінага выраю, пры дапамозе пранізліва-тужлівай інтанацыі, зададзенай з самага пачатку верша: "Ты чуеш, дружа мой, як плачуць журавы над зарывам асенніх журавін?", аўтар перадае боль і разгубленасць ад набліжэння грознай навалы. ЁІг як бы прадбачыць ахвяры і няшчасці роднай зямлі і пакутуе ад таго, што не ў сілах павярнуць гісторыю: Там гнёзды спалены, Там птушанятпы знішчаны, Смяротпны дым плыве над папялішчамі.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, П.Панчанка адным с першых стаў на абарону Радзімы: "Беларусь, я -- твой воін адданы і сын, мае думкі і сэрца заўсёды з табою". У вершы "Кожны з нас прыпасае радзімы куток..." паэт расказвае пра цяжкіе падзеі 1941г. З акруження на ўсход, за лінію фронту, прабіраюцца нашы воіны, адзін з якіх -- беларус. Трапіўшы ў аршанскія лясы, родныя мясціны, баец падпоўз да сяла, расхінуу асцярожна кусты і знямеў -- каміны... каміны... Многа фашысцкіх здзекаў паспеў пабачыць салдат на спапялёнай і здратаванай ворагам роднай зямлі, але такое... Немагчыма было пазнаць родны куток: з усяго жывога застаўся толькі абгарэлы клен, які пасадзіў калісьці яго бацька. Вакол горкі пыл, жудасная цішыня, ні стуку, ні груку. І салдат упаў на зямлю, якая "прытулілася целам магутным" да яго, нібы просячы абараніць яе ад злых ворагаўліхадзеяў. У сэрцы салдата, што зведала горыч адступленняў, нечалавечы боль па ахвярах, па параненай радзіме, мацнее нянавісць да ворагаў.

Назад
только у нас фильмы бесплатно, а так же и шаблоны dle
Вперед
Наверх