T1m Project
26-09-2016, 23:13

В. Быкаў. “У тумане”.

Васіль Быкаў - У тумане
Складаны лёс чалавека ва ўмовах фашысцкай акупацыі даследуецца пісьменнікам ў аповесці "У тумане" (1989). Пасля аварыі на чыгунцы немцы арыштавалі пуцейцаў, якія развінцілі рэйкі. Траіх пакаралі смерцю, а Сушчэню, які не захацеў супрацоўнічаць з ворагам, адпусцілі. Адпусцілі, узвёўшы паклёп, быццам той выдаў сваіх сяброў.
Сушчэня трапіў у тупік, партызаны збіраюцца яго "пусціць у расход". Жыццё страчвае сэнс, бо пляма кладзецца на сям'ю і радню.
Герой Васіля Быкава разумеў ўвесь трагізм становішча, наканаванне смерці, страчвае надзею. Адзінае, што яму застаецца, дык гэта зрабіць самому выбар: "Ягоная вольная воля — можа, тое адзінае, што засталося непадлеглым нікому. Усё ж ён памрэ на свой выбар...".
Сушчэня не жадае жыць несумленна, пакутліва ўсведамляе, што бессэнсоўна супрацьстаяць бязлітасным абставінам ваеннага часу.
"Сумленна, як усе, на роўных правах з людзьмі жыць ён не мог, а несумленна не хацеў... Што ж яму яшчэ засталося?.. Чалавек не ўсё можа". Знікае надзея на паратунак у свеце, дзе жахлівая рэальнасць вайны з яе неразбярыхай і хаосам укрыжоўвае чалавека, робіць яго кволым, бездапаможным, адчужаным. Сушчэня прымае смерць як наканаванне, востра адчувае непазбежнасць таго, што мусіць здарыцца. Быкаўскі герой свядома ідзе на ахвяраванне дзеля іншых людзей, у імя дабра і будучыні.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.