6-10-2016, 21:04

"Дачэсныя" Ядвігін Ш - Кароткі змест, галоўныя героі

Чалавек сустрэўся з воўкам. Разгаварыліся, бо воўк не быў галодны, а чалавек не меў у руках стрэльбу.

Даўней быў воўк "найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком". Але трапіў да "нейкай паганай скупой гаспадынькі" на службу, якая замест хлеба кінула яму гарачы камень. Схапіў галодны воўк камень і так моцна апёкся, што і па сённяшні дзень ляпа чорная. Сябрукі ваўка справядлівасці не дабіліся. Пайшлі з жальбай да цара.

Леў параіў жыць ваўкам у лесе, калі людзі такія здрадлівыя. Не перабіраючы, што і чыё хапаць і есці. На выпадак голаду цар даў ім карову, наказаўшы карміць яе, даглядаць і спажываць малако.

3 часам у воўчай сям'і пачаліся звадкі. Кармілі карову ўсе разам, а малако падзяліць не маглі.

Вырашылі карову даглядаць і даіць па чарзе. Але кожны разважаў, калі падыходзіла чарга на догляд, так: "...на якое ліха мне карміць гэту карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму, хай жа сабе той і важдаецца з ёй". Пачалі з голаду ваўкі зубамі ляскаць. Налажылі "падатак на людзей: з каго авечку, з каго цялё, парасё, гусака".

Але карову сваю ўсё ж дояць. Усё малако выцягнуць, "дый апрача таго кожны гэткі дачэсны гаспадар няўзнак - ціхачом, а хоць кавалачак і лыткі з беднай каровы ўрве".

Так стаў воўк з некалі спакойнага звера прагавітым і драпежным.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.