6-10-2016, 21:05

"Залаты прамень" Якуб Колас - Кароткі змест, галоўныя героі

На горцы стаяў невялікі лясок. Былі ў ім рэчачка, азярцо, балотца, сям-там прабіваліся крынічкі.

3 лясных гушчароў выходзіў лясун, пляскаў у далоні, падаваў знак, што пачынаецца ноч. Выляталі совы, з-пад кары вылазілі светлякі і запальвалі свае зялёныя ліхтарыкі. Павукі між дрэў нацягвалі танкаструнныя арфы - павуціну. Туман дурманіў лес і "дадаваў нізінам і іх насельніцтву яшчэ болей цемры і таемнасці".

Лясун ускладаў на галаву карону, браў бліскучую, зробленую з гнілушак, палку і граў на струнах арфы. Гэтая музыка чаравала лес і ўсе істоты. Потым лясун выступаў з прамоваю: "Я... шчодра асыпаў вас дарамі і вызначыў вам лёсы. Праведзены граніцы кожнаму з вас, каб у сваіх граніцах выконвалі вы маю волю..."
Так праходзілі гады і вякі. Але аднойчы ўстаноўлены парадак быў парушаны.

Сонца паслала на зямлю свае праменні. Адзін прамень, якому "было прызначана зараніць у сэрцы стварэнням на зямлі новыя мыслі аб новай праўдзе і справядлівасці на свеце", заблудзіўся ў глухой цемрадзі сусвету. Шукаючы зямлю, заходзіў на вядомыя і невядомыя планеты. Сустракалі яго непрыветна. Ад яго змрокам, туманам, хмарамі закрывалася зямля. Толькі часам свяціўся промень ружовым ззяннем у бяздоннях неба.

Як заўсёды гаварыў прамову лясун. I раптам заўважыў на тонкіх іголачках хвой не халодны зялёны бляск, а жывыя ружовыя агеньчыкі. Лес і ўсё яго насельнікі глядзелі ўгору і весела пасмейваліся. Задрыжэла ў руках лесуна бліскучая палка і рассыпалася, кінуліся хавацца павукі і совы.

Аўтар гаворыць пра несправядлівасць устаноўленага ў лесе ладу, які прымаўся ўсімі як адвечны закон. "Ці справядліва, што на горачку, дзе так слаўна грэе сонца, не дапускаюцца брусніцы, чорныя ягады, ну і хоць бы сабе дзе-раза?.. Чаму адным - сонца, а другім - цень? I наогул, чаму адны павінны прыносіць ахвяры, каб на іх трупах будавалі свой дабрабыт другія? "
Прыгажосць чараў, страх цемры, велізарнасць нябесных прастораў падкрэслівала ноч. Ноччу з'яўляліся зоркі, вабячы прыгажосцю і недасяжнасцю. Аддаленасць зорак утварала вельмі прыгожыя іх злучэнні, "бо далеч, як ніякі ў свеце мастак, умее паказаць рэчы ў найпрыгажэйшым выглядзе". Пераліўчаты бляск зорак змушаў усё жывое неяк рэагаваць на яго.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.