T1m Project
9-10-2016, 14:44

"Малады дубок" Якуб Колас - Кароткі змест, галоўныя героі

Ляснік Максім Заруба заўважыў у сваім абходзе ссечаны дубок. Ен прыкрыў сляды пакражы. Дома прыслухоўваўся да ўсяго. Душу гняла трывога.

Андрэй Плех даўно прыкмеціў малады дубок, разважьгў, што з яго можна зрабіць. Улучыўшы момант, Андрэй з сякерай адправіўся ў лес. Пераадольваючы страх, паваліў дрэва, падзяліў на патрэбныя кавалкі, завёз іх дамоў. Ноччу прысніўся яму ляснік Максім. Ён папракаў, што Андрэй адабраў у яго кавалак хлеба. 3 Максімам у маладосці яны сябравалі.

Аб'ездчык павёў Максіма ў лес паказаць свежы пень. Пачаў лесніка абражаць і лаяць. Максім абразы не стрымаў і кінуўся на аб'ездчыка.

Андрэй надзейна прыхаваў кавалкі дрэва. Праз два дні сваяк паведаміў, што Зарубу гоняць са службы. Плех вырашыў пазбыцца крадзенага, выкінуў камлюкі ў Нёман. Аднак на душы спакайней не стала.

На месцы былой карчмы ў гурце мужчын Андрэй убачыў Максіма. Прызнаўся таму, што ссек дубок. Заруба адказаў на гэта, што яго споведзь нічога не мяняе.

Андрэй пайшоў у лясніцтва. Ляснічы, здзіўлены ўчынкам Плеха, разважыў: "Вось жа не буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтага просіш. А Максіма не прыму, бо ён забіяка, разбойнік". Як ні прасіў Андрэй, ляснічы рашэнне наконт Максіма не змяніў.

Вяртаўся Плех з лясніцтва паспакайнелы. Успомніў казку, якую ў шчаслівыя гады дзяцінства чуў ад бабкі. Ідучы берагам Нёмага, ён прыглядаўся, быццам чагосьці шукаў.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.