T1m Project
12-10-2016, 16:20

Кандрат Крапіва - Казёл

Не помню дзе,
Ў адной авечай чарадзе
Павадыром хадзіў казёл.
I нават мне пастух казаў,
Што быў той барадаты
Нішто сабе адміністратар.
Ды ў тым загана ўся казлова,
Што па-авечы ён – ні слова;
Ці не хацеў, ці мо не ўмеў,
Ці мо што іншае наўме
Трымаў стары,
А толькі факт – не гаварыў.
Дык гэта яшчэ мала,
Дый невялікая бяда –
Ён, кажуць, захацеў, брыда,
Каб з ім бляяла
Цалютка тая чарада
Няйначай Як па-казлячы.
Калі хто – бе, ён кажа – «Не!
Ляпей вучыся ад мяне,
I будзеш ты тагды бляяць На яць».
А хто не ўмеў бляяць так чыста,
Таго ён лаяў шавіністам.

Ці жыў казёл, ці мо ўжо здох,
Аб тым дазнацца я не мог.
А толькі вось чаго мне злосць:
Яшчэ казлы такія ёсць.


1925
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.