12-10-2016, 16:21

Сяргей Кавалёў - Хохлік

У п’есе «Хохлік» Сяргея Кавалёва галоўным героем з’яўляецца лесавічок Хохлік. Гэты гарэзлівы і часам небяспечны для людзей лясны дух, чый вобраз паэтызаваўся яшчэ Я. Купалам, у п’есе С. Кавалёва выконвае ролю станоўчага персанажа.
«Як распазнаць дабро?» – вось галоўнае пытанне, якое задае аўтар. Аўтар сцвярджае, што знешняя прыгажосць бывае падманліваю. Так, ліслівы, угодлівы Карузлік выклікае давер у наіўнай Дзяўчынкі, а несімпатычны на першы погляд Хохлік аказваецца клапатлівым, шчырым гномікам. П’еса мае выхаваўчае значэнне і тлумачыць сэнс прыказкі: «Не ўсё тое золата, што блішчыць». Хохлік велікадушна даруе неабачлівай Дзяўчынцы крадзеж чароўнай скрыпкі, і, як заўсёды ў казцы, дабро перамагае зло.
Гэтая п’еса-казка прызначана для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, аднак і падлеткі, і дарослыя могуць быць яе адрасатам. Варта адзначыць, што ў гэтай зімовай казцы выкарыстаны розныя элементы вядомых казачных сюжэтаў: Дзяўчынка ў халодную зімовую ноч заблукала ў лесе, злы гном-чараўнік падрабляе голас яе маці, у наяўнасці чароўная скрыпка, гукі якой могуць стварыць цуды, і чароўныя закляцці, што не дазваляюць уладарыць скрыпкай злым чараўнікам і служыць на карысць ім, і інш. Гэтая дынамічная, чуллівая п’еса мае на ўвазе суперажыванне гледача любога ўзросту.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.