17-10-2016, 14:51

"Прысяга над крывавымі разорамі" Цётка - Кароткі змест, галоўныя героі

Цёплым асеннім днём "ледзьве-ледзьве поўз стары Мацей у поле". Тры яго сыны былі не дома і ён не спраўляўся без дапамогі на сваім вузкім кліне зямлі. Адпрацаваўшы багатым суседзям за даўгі, ён першы дзень выйшаў сеяць.

Знясілены, стомлены заснуў.

Сніў ён, што сабралася многа народу на яго полі. Усе крычалі: "Вузка! Цесна! Мала!" Мацей таксама "стаіць пасярод гэтага народу".

Выбягае сусед Астап і мацней за Мацея крычыць: "А скуль узяць?"

Народ паказваае на нівы, лясы, палі. Астап пярэчыць, што гэта казённае, дворнае, не дадуць яго, няма права.

"3 цьмы народу" выходзяць тры сын'ы Мацея: "парабак дворны, салдат і работнік пецярбургскі і становяцца на калені і прысягаюць громка, ясна, паволі:

- Мы дамо! Мы - сіла! Мы - права!"

Потым Мацею здаецца, што ўсё спавіў туман: толькі разоры стаяць поўны крыві, а над імі вісяць тры скрыжаваныя далоні... I раздаецца ціха ясны голас:

- Мы - сіла! Мы - права!.."
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.