17-10-2016, 14:51

"Прытча пра душу і цела" Кірыла Тураўскі - Кароткі змест, галоўныя героі

Пачынаецца прытча са сцвярджэння неабходнасці разумець святое пісанне, бо "яно і душу чыстую стварае, і пакорлівасць розуму надае, і сэрца на добрае скіроўвае".
У "зачыне" расказваецца, як нейкі дамавіты чалавек пасадзіў вінаград, абгарадзіў яго, пакінуўшы ўваход, зрабіў вароты, аднак не закрыў іх. Вырашыў даверыць сцерагчы вшаград сляпому і бязногаму. Сляпы вінаград не ўбачыць, а бязногі да яго не дойдзе.

У "тлумачэнні" Кірыла Тураўскі раскрывае сэнс алегарычных вобразаў. Чалавек дамавіты - Бог, што стварыў свет - нябёсы і зямлю. Пасадзіў вінаград - стварыў рай. Агароджа - страх перад грахом і судом Божым, сцяна - закон, запавет. Бязногі - цела чалавечае, сляпы - яго душа.

Сляпы і бязногі змовіліся парушыць загад свайго гаспа-дара, паспытаць слодыч вінаграду. Бязногі сеў на сляпога, паказваючы яму дарогу.

Гаспадар даведаўся, што вінаград абкрадзены, і загадаў прагнаць ад варотаў бязногага і сляпога. У "выкрыцці граху" аўтар згадвае Адама, які быў выгнаны з раю за тое, што дакрануўся да забароненага. Тлумачыць, яктрэба разумець, чаму гаспадар загадаў прывесці сляпога, сцерагчы яго ў пэў-ным месцы, пакуль ён сам не з'явіцца да вінаграду і не пак-ліча бязногага. Тады і адбудзецца суд над абодвума. Кірыла Тураўскі заклікае верыць у другое прышэсце Хрыста, калі ўваскрэснуць мёртвыя і кожнаму будзе дадзена па заслу-гах. У канцы прытчы аўтар яшчэ раз тлумачыць алегарычныя вобразы і змест расказанага.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.