17-10-2016, 14:53

"Роднае карэнне" Максім Гарэцкі - Кароткі змест, галоўныя героі

Студэнт-медык Архіп Лінкевіч атрымаў ліст з дому. Чытаючы ліст, ён і злаваў і смяяўся. Бацькі пісалі пра дзіўныя справы, што адбываюцца ў новай хаце. "Як многа слаўнага ў нашых вёсках, сёлах, а тым часам як яны непарушна-мёртвыя ў жыцці... Усё ідзе шпарка ўперад, толькі нашу вёску, як абросшы мохам камень каля шляху, з мясціны не скранеш... Сумна, сумна", - разважае Архіп. Ён вырашае кінуць справы ў горадзе і паехаць да бацькоў.

Едучы з балаголам дамоў, Лінкевіч убачыў у полі незразумелыя агні. Разгадку гэтай з'явы пачуў на наступны дзень: "нейкія шэльмы" ноччу ў полі папалілі бароны.

Сын і бацька пайшлі начаваць у новую хату. Архіпу сняцца страшныя і дзіўныя сны. Пачалася навальніца і маланка патрапіла ў сенцы, хата занялася полымем. Лінкевічы вы-скачылі праз акно.

Бацька цешыцца сынам: "малады, вучоны, прыгожы і добры такі. Сам земскі, сам к яму з рукою здароўкацца першы падыходзіць. I мужыкоў, сваіх людзей, сынок не цураецца, земляка, калі трэба, усюды абароніць і чужога не скрыўдзіць..." Сын з ім працуе плячо ў плячо на сенажаці.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.