T1m Project
17-10-2016, 14:54

"Рускі" Максім Гарэцкі - Кароткі змест, галоўныя героі

Хворага салдата-беларуса палата празвала Рускім. На выгляд ён быў даволі здаровы мужчына. Толькі ў яго вачах жыло штосьці такое, што выдавала "і цяжкую хваробу, і муку, і безнадзейнасць".

Рускі ў час зацішку паміж баямі любіў хадзіць па пустых сялянскіх дварах, шукаючы пажытку. Аднойчы ён забрыў надта далёка ў бок аўстрыяцкіх пазіцый. Вяртаючыся назад, сутыкнуўся з аўстрыякам. Абодва спалохаліся. Аўстрыяк сказаў, што мае "горілку". Ворагі павіталіся за руку і селі побач. Выпілі гарэлку і "закурылі па кручонцы з махоркі Рускага". Аўстрыяк прапанаваў: альбо браць яго ў палон, альбо разысціся. Рускі сказаў, каб ён ішоў да сваіх. Паціснулі адзін аднаму руку і разышліся ў розныя бакі.
Раптам Рускаму бліснулаў галаве: што ж ён за ваяка, калі адпускае ворага. Ён павярнуўся і выстраліў. Аўстрыяк упаў, перавярнуўся дагары і жаласна застагнаў. Калі Рускі падбег, ён ужо канаў, раскінуўшы рукі і ногі. Згадаў перад смерцю дзяцей і жонку.

На пазіцыі Рускаму не паверылі, што ён забіў аўстрыяка. Але пасля гэтай ночы салдат перамяніўся. Стаў вельмі маркотным, перастаў хадзіць па дварах і бульбоўніках. Любіў ляжаць на зямлі з раскінутымі нагамі і рукамі, ад чаго ўрэшце застудзіўся.

Адзін з дактароў лічыць Рускага сімулянтам, думаючы, што ён хаваецца ад фронту. Другі старанна лечыць яму грудзі. На нервы зважае мала і быццам не чуе, калі той пачынае крычаць: "Я рускі! Я рускі! Рускі, рускі!.."
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.