T1m Project
17-10-2016, 14:55

"Сон Анупрэя" Змітрок Бядуля - Кароткі змест, галоўныя героі

Стары рыбак Анупрэй, які "цішком ад жонкі перагнаў на гарэлку колькі залатовак", адправіўся нанач паставіць венцяры. Хоць "зыбаўся ён у чаўне ад выпіўкі, як тонкая бярэзіна ад ветру", але зрабіў усе, што трэба, і заснуў.

Прыснілася старому, што ён памёр і крылатыя белыя анёлы прынеслі яго на суд да Бога. Бог загадаў прачытаць, што за чалавек Анупрэй. Пісар пачаў чытаць жыццё Ану-прэя з самага пачатку, як ён калісьці быў пастушком у "благога гаспадара, як гаспадар яму косці цёр... Самыя цяжкія работы загадвалі рабіць Анупрэю... Анупрэю на полудзень хлеба не давалі, Анупрэй вячэру прапусціў, Анупрэй маўчаў, калі яму балела. Не пажаліўся ён і тады, як хатка яго згарэла... I да апошняй мінуты ён аб сваёй крыўдзе нікому слоўца не сказаў і гэтак Богу душу аддаў..."

Ад пачутай гісторыі "добрыя вочы Божыя напоўніліся слязамі... Усе святыя плакалі..." Бог вынес прысуд, што Анупрэй павінен заняць першае месца сярод святых, спытаў, можа, яшчэ ён чаго-небудзь хоча. Анупрэй падзякаваў Богу і папрасіў, каб загадалі Сорцы кожную раніцу даваць яму чарку гарэлкі і селядзец.

Апусціў галаву Бог, спахмурнелі святыя, а чэрці ў пекле страшэнна зарагаталі.

Прачнуўся Анупрэй перапалоханы і паплыў вытрасаць венцяры.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.