T1m Project
17-10-2016, 14:57

"Тарас на парнасе" - Кароткі змест, галоўныя героі

Палясоўшчык Тарас за сваю верную службу быў у ласцы ў пана. 3 ранку да вечара ён прападаў у лесе.

Аднойчы, палюючы на цецерукоў, сутыкнуўся з мядзведзем. Стрэльба яго не спрацавала, давялося Тарасу ратавацца ўцёкамі. Паслізнуўся ён і зваліўся ў яму, трапіў у нейкае незнаёмае месца:

...Як там прыгожа!
Як быццам хто намаляваў!
Чырвоны краскі, мак і рожа.

Хлопчык з лукам і стрэламі, які "ці то прыйшоў, ці прыляцеў", патлумачыў палясоўшчыку, што дарога вядзе з таго свету на Парнас.

Прайшоўшы вёрст дзесяць, Тарас убачыў гару, а пад ёй шмат людзей з паперамі і кнігамі і - "ўсе паны". Штурхаючыся, спрачаючыся, яны лезлі на гару. Адзін з іх патраба-ваў, каб яго прапусцілі, інакш у газеце "аблае на ўвесь свет, як Гогаля ў запрошлым леце". Паўз Тараса "як птушкі праляцелі" Пушкін, Лермантаў, Жукоўскі і Гогаль.

Палясоўшчык узлез на гару і ўбачыў новы будынак, абцесены яловай агароджай. На двары хадзіла ўсякая жыўнасць. У хаце багі займаліся хто чым: Няптун ладзіў сеці, Сатурн падплятаў лапці, Марс з Геркулесам на пацеху старому Зеўсу біліся, Амур жартаваў з дзеўкамі. Зеўс, варухнуўшыся на печы, нагадаў пра абед.

Багі паселі ўкруг стала,
I стравы смачны з печы Геба
Насіць да столу пачала.

Пасля добрага абеду багі пайшлі ў скокі. Калі дудар зайграў знаёмую мелодыю, Тарас не вытрымаў "і ад парога, што ёсць духу, скакаць на хату паляцеў". Аж здзівіліся багі яго ўмельству. Пасля зацікавіліся, хто ён і адкуль. Палясоўшчык расказаў, як трапіў на Парнас, і пачаў прасіцца дамоў. Па загаду Зеўса Тараса накармілі, а потым зефіры на крыллях перанеслі яго ў родны лес.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.