17-10-2016, 14:57

"Траляленачка" Францішак Багушэвіч - Кароткі змест, галоўныя героі

На канцы вёскі жыў Бартак Сасок. Несправядлівы і несумленны быў чалавек: "...за сваю шкоду, хоць з прыпадку зробленую, нікому не даруе, хоць залатоўку возьме, а сам, бывала, уночы конна сядзе і пайшоў чужыя межы спасываць..." Нажываўся на суседскай нястачы і беднасці, хадзіў у прыяцелях пісара і старшыны.

Праз нейкі час "Бартак апрануў ужо чорны сурдут", вылучыўся сярод вяскоўцаў нават апраткай. Завёў сяброўства з панам Прыбалдовым з Замораўкі. Гаспадарка ў пана ішла кепска: сяляне сеюць на зіму, а пан касіць пачынае, аруць, а ў яго зажынкі. Шмат каму Прыбалдоўскі быў вінен грошы ды аддаваць не збіраўся.

На сельскім сходзе хацелі выбраць Бартку ў сотнікі. Ён абазваў усіх галадранцамі і сказаў, што цяпер сам пан, бо купіў маёнтак Прыбалдова.

Маёнтак ён купіў з усім набыткам, з вазамі і карэтамі, нават з вялікім, як конь, сабакам, але павінен быў заплаціць усе даўгі папярэдняга гаспадара, якіх было шмат.

Бартак стаў яшчэ стражэйшым панам за Прыбалдова: "...дзярэ за шкоды - жыць не можна - а крычыць, а лае".

У двары ў яго кожны дзень госці: то станавы, то пісар, то сакратар з'ездавы, то судовы. Па тры дні ў карты гуляюць і п'юць.

Прыйшоў час жніва. Жыта на полі Барткі мала, а жней яшчэ менш, бо дарагія. Ён прапанаваў жонцы ўзяць серп, ды тая ўзамен параіла яму касу ўзяць і на сенакос ісці. Пачалі сварыцца.

Бартчыха ў маладосці ў двары служыла і камісару спадабалася. Людзі пляткарылі, што сын-першанец "паспяшаў радзіцца па шлюбе" і пасаг Каська добры ад камісара атрымала. Жанчына яна была з характарам і жыла сваім розумам.

Бартак прагнаў жонку з маёнтка. Яна, сабраўшы чамаданы, паехала назаўтра ў горад да Прыбалдова наймацца ахмістрыняй. Пасля гэтага Бартак пачаў заглядаць у чарку і "зіркаць на кабетак".

Зусім перамяніўся Бартак; на полі не бывае, зіму праводзіць у горадзе. Аднойчы вярнуўся адтуль з маладой паненачкай. У вёсцы яе'празвалі Траляля, бо нічога не рабіла, а толькі бегала і спявала. Была яна добрай да сялян, калі хто ў вёсцы захварэе, то яна і па ўрача пашле, і на лекі грошай дасць. Дзяцей вясковых частавала садавінай.

Законная жонка Бартка падала ў суд скаргу, што муж яе выгнаў з маёнтка і з друтой жыве, што мае вялікі даход з маёнтка, а ёй нічога не дае. Тры гады цягнулася судовая справа. Траляля захварэла і памерла, пакінуўшы "дзіцятка драбнюсенькае". Палавіну маёнтка адсудзіла жонка, другую прадалі на аукцыёне за даўгі. Бартак зноў вярнуўся ў вёску, дзе ўжо не яму, а ён усім кланяўся. Хутка за штосьці трапіў у турму і там памёр.

У маёнтку, дзе жыла Бартчыха, узнік пажар і знішчыў усе будынкі.

Малую дачку Бартка, Тралялёначку, як яе празвалі ўслед за маці, вёска, склаўшыся "з душы па дзесяць грошы", аддала "да Марыські крывой на мамкі", а затым узяў клопат пра сірату ксёндз. "I расце паненачка, так гадкоўужо, мусі, з дзесятак мае, а такая вясёлая ды смяхотная, якраз жэ Тралялёначка!"
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.