T1m Project
17-10-2016, 14:59

"Умарыуся" Змітрок Бядуля - Кароткі змест, галоўныя героі

Стары селянін адчувае страшэнную стомленасць. Выпрагшы каня, ён прысеў на полі. Доўга думаў і прыйшоў да высновы, што пара "старыя косці грэць на пяколку ў цяпле", што сыны справяцца з гаспадаркай самастойна. Як ён сябе памятаў, "не глуміў дарэмна хлеб на свеце - гнуў карак, рукі мазоліў".

Стары Габрусь падзяліў паміж сынамі гаспадарку і вырашыў адпачываць. Але сядзець на прызбе ды смактаць люльку яму надакучыла, узяўся рабіць што лягчэйшае па гаспадарцы. Хутка пачалі мяняцца адносіны да бацькі і свёкра ў сыноў і нявестак. Спачатку ціха, а з часам усё мацней заяўляла незадавальненне старым. "Сыны перасталі яго баяцца і паважаць, а нявесткі ў вочы "дармаедам" і "гультаём" называлі... Сыны адсылалі адзін да аднаго, як шкодную, непатрэбную рэч... перакідваліся ім, як дзіцячай качалкай".

Усе ў хаце спалі, калі Габрусь злез з печы, апрануўся, «насунуў вялікую зрэбную торбу на плечьі, узяў кій у рукі, нешта пашаптаў на кут і выйшаў з хаты». Ён пажадаў шчасця роднай хаце, бацькоўскаму кутку, «неспагадлівым дзет-кам» сваім і пайшоў жабраком у свет.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.