25-08-2020, 12:13

"Энеіда навыварат" - Кароткі змест, галоўныя героі

Эней пасля падзення Троі вымушаны пакінуць горад. Зрабіўшы човен, ён "траянцамі яго набіў" і паплыў па мору. Багіня Юнона вырашыла загубіць Энея. Неўзлюбіла яна яго за тое, што Эней - сын багіні хараства Венеры. Юнона просіць дапамогі ў свата Эола (бога вятроў). Вятроў з мора праганяе Нептун, якому перапалоханы Эней паабяцаў аддаць грошы і добра пачаставаць.

Венера, даведаўшыся пра злыя намеры Юноны, "пайшла да Зеўса на паклон". Бог багоў запэўніў Венеру, што яе сын даплыве да Рыма і стане там царом.

Адпачыўшы, траянцы зноў узяліся за вёслы. Пасля доўгага падарожжа апынуліся ў Карфагене. Заснавальніца горада Дыдона сустрэла падарожнікаў няветліва. Але, даве-даўшыся, што з імі Эней, запрасіла ў госці.

Паэма заканчваецца апісаннем застолля ў царыцы Дыдоны.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.