6-11-2016, 23:56

У. Бутрамееў. “Славутая дачка Полацкай зямлі”. Кароткі змест

Крывічы — адно з самых шматлікіх славянскіх плямён — пабудавалі свой галоўны горад на рэчцы Палата, якая і дала гораду назву — Полацк.
Першым полацкім князем, пра якога захаваліся летапісныя звесткі, быў Рагвалод.

На той час на поўнач ад Полацка ўжо існаваў славянскі горад Ноўгарад. А на поўдзень ад Полацка на Дняпры ляжаў старажытны славянскі горад Кіеў.

На прастоле1 ў Кіеве сядзеў Яраполк, а ў Ноўгарадзе княжыў яго малодшы брат Уладзімір. Хутка паміж братамі пачалася вайна за тое, каму стаць галоўным князем. Полацк ляжаў на шляху абодвух братоў, што вось-вось павінны былі пачаць бойку. I Яраполк, і Уладзімір хацелі перацягнуць полацкага князя на свой бок і спадзява-ліся на яго дапамогу.

У Рагвалода былі два сыны і дачка. Дачку звалі Рагнеда. Слава пра яе прыгажосць дайшла і да Ноўгарада, і да Кіева. Уладзімір паслаў у Полацк сватоў. Кіеўскі Яраполк таксама хацеў узяць яе за жонку. Рагвалод не стаў прымушаць Рагнеду і дазволіў ёй самой выбраць мужа. Гордая палачанка адмовіла паслам Уладзіміра.

Атрымаўшы адмову, Уладзімір наняў варагаў2 і пайшоў на Полацк. Штурм цягнуўся некалькі дзён — палачане што ёсць сілы баранілі родны горад. У баі загінулі адважны Рагвалод і абодва яго сьіны. Ворагі ўзабраліся на сцены, падпалілі дамы. Полацк быў разбураны дашчэнту. Болыная частка жыхароў загінула, а тых, хто застаўся жывы, забралі ў палон.

Рагнеду Уладзімір сілаю прымусіў пайсці за яго. Заступіцца за яе не было каму, і ёй давялося стаць жонкай ненавіснага забойцы сваіх родных. А Уладзімір, каб яна заўсёды помніла пра паражэнне Полацка, даў ёй другое імя — Гарыслава.

Пасля разгрому Полацка Уладзімір асадзіў Кіеў, забіў свайго старэйшага брата Яраполка і стаў адзін княжыць у Кіеве.

...Аднойчы, калі Уладзімір заснуў, Рагнеда хацела забіць яго. Уладзімір прачнуўся і адабраў нож.

— Бацьку майго ты забіў, зямлю маю ты захапіў, а мяне як паланянку ўзяў за жонку! — усклікнула Рагнеда.

Разгневаны Уладзімір загадаў апрануць ёй самае прыгожае адзенне, у якім яна хоча памерці, сесці на ложа і чакаць смерці, а сам пайшоў па меч. Рагнеда паклікала свайго старэйшага сына Ізяслава, зусім яшчэ хлопчыка. I калі Уладзімір увайшоў, каб забіць Рагнеду, сын аклікнуў яго:

— Бацька, ты тут не адзін!

Уладзімір убачыў сына, у руках якога быў аголены меч, сумеўся і не крануў Рагнеду. Ён сабраў баяраў і расказаў ім пра тое, што здарылася. Баяры параілі яму адпусціць Рагнеду з дзецьмі на радзіму — у Полацкае княства. Полацк быў разбураны, і Уладзімір загадаў пабудаваць для сваёй былой жонкі новы горад і назваў яго імем сына, які ўратаваў маці ад смерці, — Ізяслаўлем (цяпер горад Заслаўе).

Праз нейкі час Рагнеда таксама прыняла хрысціянства. Яна заснавала каля Ізяслаўля першы на ўсходнеславянскай зямлі манастыр і жыла ў ім, прыняўшы манаскае імя Анастасія. Праз нейкі час Рагнеда-Гарыслава-Анастасія памерла. Усе гэтыя падзеі адбыліся вельмі даўно — у дзясятым стагоддзі, амаль тысячу гадоў таму назад.



...Кожны народ памятае заснавальнікаў княжацкіх і царскіх дынастый1. У нас гэта Рагвалод і яго дачка Рагнеда, дзеці і ўнукі якой прадоўжылі дынастыю полацкіх князёў.
1 Прастол — пасад, трон як сімвал улады князя.

2 Варагі (вікінгі) — найболын ваяўнічыя германскія плямёны, што жылі на поўначы і, адпраўляючыся на лодках у іншыя краіны, рабавалі народы Еўропы.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.