9-11-2016, 10:20

Анатоль Вярцінскі - Шкада мне вас

Што я скажу вам у адказ?
Шкада мне вас.

Шкада мне вас, зласлівых, мітуслівых,
зайздрослівых і, значыць, нешчаслівых.
Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,
быць трэба добрым і дабро рабіць.

Шкада мне вас, сябелюбівых, хцівых,
карыслівых і, значыць, нешчаслівых.
Бо, як вядома, каб шчаслівым быць,
патрэба не сябе — другіх любіць.

Каго вы любіце? Хто любіць вас?
Шкада мне вас. Вось мой адказ.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.