T1m Project
Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа? (па рамане Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне".

Раман "Трэцяе пакаленне" — адзін з найбольш вядомых твораў К. Чорнага, які часта называюць трагічнай старонкай гісторыі беларускай культуры і літаратуры. Сам К. Чорны, адчуваючы супярэчнасці ўласнай пазіцыі і складанасці таго часу (а яму давялося перажыць васьмімесячнае турэмнае зняволенне), у чацвёртае выданне 1941 г. унёс пэўныя карэктывы і папраўкі. Праўда, яны не мянялі ідэйную канцэпцыю твора, а толькі кроху прыглушалі, змякчалі віну Міхала.

Па старонках твора Кузьмы Чорнага

Кузьма Чорны, прадаўжаючы і развіваючы гуманістычныя традыцыі Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, аказаў значны ўплыў на развіццё беларускай аналітычнай прозы і яе эпічных жанраў. Ён з'яўляецца адным з пачынальнікаў псіхалагічнай прозы. Пісьменнік адводзіў літаратуры важную ролю ў нацыянальным адраджэнні, лічыў яе "наймагутнейшай з'явай жыцця краіны, адным са сродкаў творчасці гэтага жыцця". Пачынаў пісьменнік свой творчы шлях на пачатку 20-х гадоў з лірычных і надзвычай эмацыянальных апавяданняў, якія па форме нагадвалі навелы ці імпрэсіі. Напісаныя на матэрыялах з жыцця вёскі і горада, яны паказвалі духоўнае абуджэнне народа.

Параунальная характарыстыка вобразау Мiхала i Зосi па раману Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакалене"

Кузьма Чорны (К. З.) хоча паказаць Зосю, як чалавека новай калектывiзаванай маралi. Яна ненавiдзiць след уласнiцтва, якi духоуна калечыу чалавека i ператварыу у раба рэчау, раба зямлi. А носьбiтам уласнiцтва з'яуляецца Мiхал. Аднак паводзiны i учынкi герояу, калi ацэньваць не прадузята, на кожным кроку пярэчаць аутарскай характарыстыцы.

Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.

Лес чалавека працы, фармiраванне i станауленне сацыялiстычнага светапогляду у працэсе абнаулення рэвалюцыi у нашай краiне — асноуная тэма творчасцi Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На усiм працягу творчага шляху пiсьменнiка цiкавiу чалавек, якi сваiм розумам, энергiяй, працавiтымi рукамi ператварау жыцце, упрыгожвау родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаiзм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоу у лiтаратуру як аутар глыбокапсiха-лагiчных творау, у якiх даецца мастацкi аналiз духоунага жыцця чалавека, стыль пiсьменнiка вызначаецца эпiчнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоуваючы жывую мову народа, яго багатую сiнанiмiку, фразеалогiю, пiсьменнiк дасягае надзвычайнай выразнасцi мовы сваiх творау.

Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні».

Кузьма Чорны ў сваіх раманах вельмі добра рас-крыў тэму вайны і яе ўплыву на жыццё людзей. У ра-манах «Пошукі будучыні» і «Млечны шлях» мы да-ведваемся пра праблемы таго часу. Перад намі паўстае вобраз вялікага злодзея, які разлучае блізкіх людзей, здзекуецца з іхніх пачуццяў, парушае сямейнае шчас-це і гармонію. Гэты злодзей — вайна. Падзеі рамана «Пошукі будучыні» — яскравы прыклад існавання гэтага страшнага ворага людзей.