T1m Project
17-01-2016, 18:20

Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.

Сацыяльная i маральна-фiласфская праблематыка рамана Кузьмы Чорнага "Трэцяе пакаленне", яго канкрэтна-гiстарычны сэнс.

Лес чалавека працы, фармiраванне i станауленне сацыялiстычнага светапогляду у працэсе абнаулення рэвалюцыi у нашай краiне — асноуная тэма творчасцi Кузьмы Чорнага (К. Ч.). На усiм працягу творчага шляху пiсьменнiка цiкавiу чалавек, якi сваiм розумам, энергiяй, працавiтымi рукамi ператварау жыцце, упрыгожвау родную зямлю. У творах К. Ч. развенчваецца эгаiзм, людская абасобленасць, жаднасць, усе тое, што калечыць жыцце людзей. К. Ч. прыйшоу у лiтаратуру як аутар глыбокапсiха-лагiчных творау, у якiх даецца мастацкi аналiз духоунага жыцця чалавека, стыль пiсьменнiка вызначаецца эпiчнасцю, глыбокай народнасцю, драматызмам. Шырока выкарыстоуваючы жывую мову народа, яго багатую сiнанiмiку, фразеалогiю, пiсьменнiк дасягае надзвычайнай выразнасцi мовы сваiх творау.

Iдэя рамана "Трэцяе пакаленне” раскрываецца праз узаемоадносiны галоуных герояу твора. Пiсьменнiк паказвае згубнасць уласнiцкай фiласофii, гiстарычную асуджанасць носьбiтау, хуткi рост свядомасьцi народа. Кулак Скуратовiч паказаны больш выразна як сацыяльны тып. Сутнасць уласнiцкай фiласофii Скуратовiча наiбольш яскрава выяуляецца у яго любiмых прымауках: "Кожны жыве па-свойму", "Верыць людзям нельга". Маральная фiласофiя кулака аказала згубны уплыу i на яго парабка Мiхалку. Дзякуючы таму, што пiсьменнiк сутыкнуу у канфлiкце людзей трох пакаленняу, паказау погляды розных людзей на працу, сям'ю — гэты канфлiкт атрымау у рамане глыбокае фiласоускае вырашэнне. Першае пакаленне расло пры старым ладзе, у адпаведнасцi са сваей класавай прыналежнасцю i сваей жыццевай фiласофii. Прадстаунiкi другога пакалення раслi i старэлi ва умовах рэвалюцыi, грамадзянскай вайны i новага ладу. Гэта пакаленне радасна сустрэла перамогу народа, у працы здабыла свае найвялiкшае шчасце. Але i яно было не аднародным. Асобныя яго прадстаунiкi захацелi узяць з сабой у новы свет фiласофiю разгромленых рэвалюцыяй класау, скарыстаць правы, якiя дала савецкая улада чалавеку для свайго уласнага узбагачэння. Прадстаунiкi трэцяга пакалення — народ пры савецкай уладзе, якая стварыла усе умовы, каб ен з самага маленства рос новымi людзьмi, з новымi поглядамi i фiласофiяй.

Пачатак твора расказвае пра лета 1920г., потым аутар паказвае людзей праз 10-11 гадоу. “Т.П.“ — сацыяльна-псiхалагiчны раман. У центры увагi пiсьменнiка — падзеi i праблемы усенароднага значэння, раскрываюцця яны праз барацьбу i сутыкненне чалавечых характарау. Сюжэт "Т.П.“ падказаны жыццем. Ен надае твору стройнасць, дапамагае зразумець логiку развiцця чалавечага характару, прасачыць тое, як ен паступова змяняецца пад уплывам асяродзя. Героi дзейнiчаюць адпаведна свайму характару i поглядам.

Раман "Т.П.“ — адзiн з вялiкiх творау пiсьменнi ка. У цэнтры рамана — тэма пераутварэння жыцця на сацыялiстычны лад, выкарчоуванне рэшткау капiталiзму са свядомасцi чалавека. Пiсьменнiк асвятляе тэ му вельмi шырока. Ен паказвае, як фiласофiя уласнiцтва раз'ядноувае i адасабляе людзей, робiць жыцце чалавека пакутай. Дзякуючы таму, што пiсьменнiк сутыкнуу у канфлiкце людзей трох пакаленняу, паказау iх погляды на уласнасць, на працу, сям'ю, мараль i многiя iншыя праблемы, гэты канфлiкт атрымау у рамане глыбокае фiласоускае выраженне.

Сваiмi раманамi К. Чорны унес вялiкi уклад у бел. прозу. Ен паказау жыцце i працу свайго народа. Героi К. Ч. любяць працаваць — садзiць сады, капаць калодзежы, ставiць хаты. Пiсьменнiк увесь час з народам. У бел. лiтаратуры творчасць К. Чорнага займае месца побач з творчасцю выдатных майстроу слова — Я.Купалай i Я.Коласам. Лепшыя творы К. Ч. нясуць вялiкую думку, дапамагаюць глыбока зразумець жыцце, падзеi i чалавечыя характары. Мастацкiя вобразы дапамагаюць асэнсаваць гiсторыю бел. народа, яго пакуты i будучыню.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.