T1m Project
17-01-2016, 18:19

Кароткі змест Прадмова да "Дудкі беларускай"

Звяртаючыся да «братцаў мілых, дзяцей зямлі-маткі», аўтар тлумачыць, што «наша бацькава спрадвечная мова, каторую мы самі, ды і не адны мы, а ўсе людзі цёмныя «мужыцкай» завуць», завецца беларускай. Пераконвае, што наша мова «такая ж людская і панская, як і французская, альбо нямецкая, альбо і іншая якая», гаворыць аб яе старажытнасці.

Далей аўтар «Прадмовы» ставіць пытанне пра адносіны да мовы. Меншыя ў параўнанні з беларусамі народы «маюць па-свойму пісаныя і друкаваныя ксёнжкі і газэты». А ў нас напісаны на роднай мове ліст да бацькі ў вёску абсмяюць. Мацей Бурачок страсна даводзіць суайчыннікам, што «наша мова для нас святая, бо яна нам ад Бога даная, як і другім добрым людцам...» Папярэджвае: «Шмат было народаў такіх, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!»

Аўтар зазначае, што «добра нават трэба ведаць суседнія мовы, але найперш трэба знаць сваю». Таму ён «адважыўся напісаць... такія-сякія вершыкі», якія і выносіць на суд.

Напрыканцы «Прадмовы» робіцца экскурс у гісторыю беларускай зямлі, калі яна добраахвотна з'ядналася з Літвой і Польшчай. Тлумачыцца яе назва: «Не вялікая, не малая, не чырвоная, не чорная яна была, а белая, чыстая:

нікога не біла, не падбівала, толькі баранілася». Ва ўмовах, калі назва «Беларусь» была афіцыйна забаронена і пакаленні людзей нарадзіліся і жылі ў Паўночна-Заходнім краі, Мацей Бурачок палічыў неабходным пазначыць межы старажытнай дзяржавы, у якой, «як тое зярно ў гарэху, была наша зямліца», акрэсліць спрадвечную этнічную тэрыторыю нашай радзімы: «Можа, хто спытае: гдзе ж цяпер Беларусь? Там, братцы, яна, гдзе наша мова жывець: яна ад Вільна да Мазыра, ад Вітэбска за малым не да Чарнігава, гдзе Гродна, Міньск, Магілёў, Вільня і шмат мястэчак і вёсак...»
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.