T1m Project
17-01-2016, 18:19

Дударау А. «Князь Вітаўт» (Князь Витовт)(Князь Витавт) каротки змест (краткое содержание).

Водгук на спектакль «Князь Вітаўт» (па п'есе А. Дударава "Купала")
Гістарычныя асобы, праславіўшыя нашу зямлю, заўсёды цікавілі драматургаў, пісьменнікаў, музыкантаў і жывапісцаў. Адным з цікавых твораў, прысвечаных асобе князя Вітаўта, была п'еса А. Дударава «Купала».
У 1997 годзе ў Купалаўскім тэатры адбылася прэм'ера спектакля «Князь Вітаўт». Рэжысёр спектакля — Валерый Раеўскі. Музыку да пастаноўкі напісаў кампазітар Віктар Капыцько, дэкарацыі і мастацкае афармленне Барыса Герлавана. Прэм'ерная пастаноўка адбылася 3 жніўня 1997 года, але і сёння цікавасць гледачоў да яе не страчана. У 1998 годзе «Князь Вітаўт» быў паказаны на Міжнародным фестывалі імя А.Чэхава ў Маскве, у 2000 годзе спектакль атрымаў Гран-пры фестывалю «Белая вежа» (г.Брэст).
Афармленне сцэны абмежавана трыма злучанымі металічнымі сценамі, якія ў асобныя моманты дзеяння расчыняюцца мноствам дзвярэй. А за імі — то цемра, то струмені святла, то языкі полымя... Падзеі драмы А.Дударава адбываюцца напрыканцы XIV — пачатку XV стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Княства раздзіраюць усобіцы. Кіраўнік дзяржавы вялікі князь Кейстут хоча бачыць сваім пераемнікам сына Вітаўта. Ягайла, уступіўшы ў змову з тэўтонскім ордэнам, нападае на Вільню — тагачасную сталіцу княства. Працягваючы міжусобную вайну, Ягайла займае замак у Троках. Сюды прыходзіць з дружынай Вітаўт, каб прапанаваць мір. Ён яшчэ не ведае, што трапляе ў палон да Ягайлы, які згадзіўся стаць польскім каралём (мужам Ядвігі) і прыняць каталіцтва. У Гародні жонка Вітаўта княгіня Ганна даведваецца ад сваёй пакаёўкі Алены пра бяду, што адбылася з Вітаўтам. Жанчыны выпраіўляюцца ў Крэва, дзе за кратамі знаходзіцца Вітаўт. Пераапрануўшыся ў адзенне князя, Алёна застаецца замест яго ў зняволенні. Ратныя поспехі Вітаўта выклікаюць занепакоенасць у Ягайлы, які жадае знішчыць брата. Але, вымушаны падпарадкавацца царкоўным уладам і жаданню жонкі, Ягайла згаджаецца на мір, у выніку якога Вітаўт атрымлівае вялікакняжацкі пасад у Вільні і палітычную незалежнасць Вялікага княства Літоўскага.
Герояў драмы ўвасабляюць таленавітыя беларускія акцёры: Ягайлу — Мікалай Кірычэнка, Вітаўта — Генадзь Давыдзька, Ядвігу — Вольга Фадзеева, вядзьмарку — Зоя Белахвосцік. Сваімі галасамі, рухамі, пластыкай яны перадаюць характары гістарычных асоб. На сцэне пануе дзіўнае адчуванне чагосьці надрэальнага, міфалагічнага. Важную ролю ў спектаклі адыгрывае музыка кампазітара Віктара Капыцько — яна ўбірае ў сябе ўсе падзеі, што адбываюцца на сцэне. Музыка рэальна ўвасабляе акустычны эфект адкрытай прасторы, з псіхалагічнай дакладнасцю адлюстроўвае расслойванне часу, стварае асаблівую эмацыянальную атмасферу. Своеасаблівы архаічны дух нараджаецца з гучання купальскіх песняў, званоў, грыгарыянікі, гукаў аргана...
Спектакль «Князь Вітаўт» — значная з'ява для мастацкага жыцця Беларусі. Ён аказаў на мяне вялікае ўздзеянне. Поспех спектакля ў аднолькавай ступені залежаў ад самазабыўнай ігры акцёраў, рэжысёрскай работы Валерыя Раеўскага, мастацкага афармлення Барыса Герлавана і музыкі Віктара Капыцько. Я раю ўсім паглядзець гэты спектакль.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.