31-01-2017, 09:15

Максім Танк - Напэўна, нашым песням лёс падараваў...

Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.

Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.

1965
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.