T1m Project
14-02-2017, 11:41

Дачэсныя, в сокращении. Краткое содержание.

Чалавек сустрэўся з воўкам. Разгаварыліся, бо воўк не быў галодны, а чалавек не меў у руках стрэльбу.

Даўней быў воўк «найлепшым хатнім прыяцелем і вартаўніком». Але трапіў да «нейкай паганай скупой гаспадынькі» на службу, якая замест хлеба кінула яму гарачы камень. Схапіў галодны воўк камень і так моцна апёкся, што і па сённяшні дзень ляпа чорная. Сябрукі ваўка справядлівасці не дабіліся. Пайшлі з жальбай да цара.

Леў параіў жыць ваўкам у лесе, калі людзі такія здрадлівыя. Не перабіраючы, што і чыё хапаць і есці. На выпадак голаду цар даў ім карову, наказаўшы карміць яе і даглядаць і спажываць малако.

З часам у воўчай сям'і пачаліся звадкі. Кармілі карову ўсе разам, а малако падзяліць не маглі.

Вырашылі карову даглядаць і даіць па чарзе. Але кожны разважаў, калі падыходзіла чарга на догляд, так: «...на якое ліха мне карміць гэту карову, калі з гэтага харчу прыбудзе малака не столькі мне, колькі заўтрашняму чароднаму, хай жа сабе той і важдаецца з ёй». Пачалі з голаду ваўкі зубамі ляскаць. Налажылі «падатак на людзей: з каго авечку, з каго цялё, парасё, гусака».

Але карову сваю ўсё ж дояць. Усё малако выцягнуць, «дый апрача таго кожны гэткі дачэсны гаспадар няўзнак — ціхачом, а хоць кавалачак з лыткі з беднай каровы ўрве».

Так стаў воўк з некалі спакойнага звера прагавітым і драпежным.

Мастацкія асаблівасці

Ядвігін Ш. адзін з пачынальнікаў нацыянальнай празаічнай традыцыі. Як і ў многіх іншых пісьменнікаў пачатку XX ст. яго мастацкі талент фарміраваўся пад уплывам фальклору. Раннія творы Ядвігіна Ш. часта нагадваюць апрацаваныя народныя анекдоты («Суд», «Важная фіга», «Заморскі звер» і інш.), пісьменнік звяртаўся да так званых хадзячых сюжэтаў («Баба»).

У жанравых адносінах творчасць Ядвігіна Ш. разнастайная і цікавая з'ява. Ён пісаў рэалістычныя псіхалагічныя апавяданні, творы алегарычныя і філасофскія.

Спачуванне простаму абяздоленаму чалавеку гучыць у апавяданнях «Зарабляюць» і «Гаротная». Героі яго твораў — ахвяры зла, ахвяры несправядлівасці, якая пануе ў грамадстве. Гэта дзеці-сіроты і жанчына-маці. Разважаючы разам з Тамашыхай (апавяданне «Гаротная») над яе жыццём, а ў ім адна бяда змянялася другой, як здавалася жанчыне, найгоршай, аўтар ад сябе зазначае: «I не думалася ёй, што на свеце бяда не мае канца, што можа быць яшчэ цяжэй». Так, у параўнанні з дзяцінствам і маладосцю сталае жыццё Тамашыхі намнога цяжэйшае. Муж «праз колькі-то год духі вымаўбіў», цяжкая праца і напаўгалоднае існаванне, хвароба і смерць сыноў. Да смерці апошняга свайго дзіцяці, шукаючы яму ратунку, прычынілася сама Тамашыха.

Не мае бяда канца і для Адамкі з Ганулькай, герояў апавядання «Зарабляюць». Цяжка, у голадзе, холадзе жылося з маці, яшчэ цяжэй у першыя гады пасля яе смерці. Безвыходнасць штурхнула Ганульку заняцца працай, якая прыніжае душу і цела.

Іншымі, нерэалістычнымі мастацкімі сродкамі пра нядолю жанчыны Ядвігін Ш. расказвае ў апавяданні «Бярозка». У творы не паказваецца, што напаткала Марыську ў замужжы. Можна аднак уявіць, як шмат перажыла жанчына, калі, слухаючы яе споведзі, засохла маладая бярозка. Апавяданне мае нетрадыцыйную канцоўку. Дачка пытаецца, чаму яна не знайшла каму пажаліцца сярод людзей. Бацька нічога не адказвае. Маўчанне Лявона па-філасофску шматзначнае. За ім — бачанне жыцця і чалавечага лёсу.

На філасофскія праблемы выйшаў пісьменнік у апавяданні «Дуб-дзядуля», у якім дзейнічаюць персаніфікаваныя вобразы Працы, Бяды, Цярпення, герой шукае жывую ваду, а знаходзіць азёры, напоўненыя людскім потам, слязьмі, крывёю.

«Ядвігін Ш. у большай ступені філосаф, мысліцель, чым жывапісец. Таму нават па самой прыродзе яго талент мог з найбольшай сілай праявіцца ў байках у прозе — творах, якія па спосабу абагульнення з'яў рэчаіснасці стаяць блізка да народных казак і анекдотаў», — лічыць даследчык I. Чыгрын.

Невялікі твор «Дачэсныя» ў жанравых адносінах стаіць бліжэй да казкі (альбо прытчы), чым да байкі — у ім тлумачыцца прычына пэўнай з'явы (чаму воўк стаў драпежнікам). Аднак у казачнай форме пісьменнік гаварыў пра праблемы сучаснасці. Вобразы ў творы алегарычныя: за львом, ваўкамі, каровай, гаспадыняй паўстаюць пэўныя сацыяльныя з'явы, людзі.

Філасофская алегорыя звычайна шматзначная, «прачытанняў» зместу можа быць некалькі. Так, за каровай можна бачыць дзяржаўны бюджэт, казну, за ваўкамі — усякага роду чыноўнікаў, якія знаходзяцца паміж народам і кіраўніком яго (львом), якія забяспечваюць законныя паступленні ў бюджэт і, зразумела, жывуць з яго. Пры такім тлумачэнні вобразаў аўтарскі пафас непрыняцця скірава-ны супраць недобрасумленнасці, хцівасці чыноўнікаў, якія, абклаўшы падаткамі народ, не грэбуючы хабарам, кормяцца ля дзяржаўнай кармушкі. Не лепшым чынам выяўляе сябе і кіраўнік, бо менавіта з яго дазволу так паводзяць сябе падначаленыя.

Ядвігін Ш. меў адметны погляд на жыццё. Ён, як і Леў Талстой, не прызнаваў гвалтоўны, рэвалюцыйны шлях вырашэння грамадскіх супярэчнасцей. «Тыя, хто рассейвае не яднанне, а раз'яднанне, не дружбу, а варожасць, не любоў, а нянавісць, тыя не ўсведамляюць ніякай адказнасці не толькі перад кім-небудзь, але, я ўпэўнены, і самі перад сабой», — пісаў ён у 1905 г. у артыкуле «Егаге питапит». Галоўнае для пісьменніка былі дабрыня і любоў да бліжняга, і адзіны прымальны шлях — маральнае ўдасканальванне кожнага чалавека і грамадства ў цэлым.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.