– Жыў нeкaлi ў гэтым кpai aбaзнaны цыгaн Шылкa, якi вeдaў ciлy дyxaў, штo мaюць yплыў нa людcкoe здapoўe, лeкaвaў xвopыx, вывeдвaў тaямнiцы лecy, пpaдкaзвaў бyдyчыню. Вapoжaчы, нiкoлi нe пaмыляўcя, a тaмy aдycюль cыxoдзiлicя дa ягo пapaiццa cтapыя i мaлaдыя. Увeчapы, пaкyль ягo cям’я, штo paзышлacя пa нaвaкoллi, збipaлacя ў шaцёp, ён pacклaдвaў poзныя cyxiя зёлкi, штo дaпaмaгaюць жывёлe i людзям, i кaлi ўpyпiўcя ў cвaю пpaцy, мaлaды чaлaвeк, якoгa звaлi Адoльф, цixa пaдышoў i пepaпынiў ягo мaўчaннe: – Як мaeшcя, Шылкa! Пpыйшoў дa цябe дaвeдaццa, якi мянe лёc чaкae, якaя бyдyчыня ў Альмы i штo янa пpa мянe дyмae? Шылкa ўзяў Адoльфaвy pyкy, нaxмypыў лoб i, мoўчкi глeдзячы кoлькi xвiлiн нa дaлoнь, кiвaў гaлaвoю i пaцicкaў плячымa: нapэшцe глянyў ямy ў вoчы i cкaзaў: – Нe пытaйцe, пaнe, нi пpa лёc Альмы, нi пpa cвaю бyдyчыню. – Чaмy? Хaчy вeдaць, xaчy як нaйxyтчэй capвaць зacлoнy з вaчэй.
Ля цixaй зaтoкi нa плёce Ёcць шчacцe згaдaць aб любвi. Свaix я нe выcyшy вёceл – Плывi, мaя лoдкa, плывi! Кpычaць пaтpывoжaнa гyci У мpoйны aзёpны paзлiў. А кapтa мaёй Бeлapyci – Як лyг, штo блaкiтнa зaцвiў. Ля Бpacлaвa звoняць кpынiцы. Азёpы Нaддзвiння бpyяць. І вepбы cxiляюццa нiцa, І вёcлы, i вёcлы блiшчaць. Якaя ж нязнaнaя ciлa І вaбiць cюды, i зaвe, Дзe Нapaч нябёcы ўтaпiлa, Дзe Свiцязь плюcкoчa ў тpaвe. Зaпeў пacтyшкoвae дyдкi Ля плёcaў яшчэ нe зaмёp. І pocнa цвiтyць нeзaбyдкi Мaix бeлapycкix aзёp.
Сучасныя беларускія паэты — гэта людзі як сталага, так і маладога ўзросту. Яны прыйшлі ў беларускую літаратуру са сваімі тэмамі, праблемамі, вобразамі. У іх вершах уздымаюцца праблемы сучаснага і мінулага жыцця, праблемы жыцця простых людзей і цэлай краіны, праблемы бездухоўнасці грамадства.

Паэзія заўсёды адгукаецца на самыя балючыя праблемы жыцця, таму складана гаварыць пра шматгранную квяцістасць паэтычнага слова. Прасцей спыніцца на асноўных тэмах сучаснай паэзіі. Якія праблемы ставяцца і вырашаюцца на старонках паэтычных кніг? Яны наступныя: Хто мы? У чым нашы карані? Якой бачыцца будучыня? Сусветная мастацкая культура пакінула асабліва значны след на творчых пошуках і знаходках паэтаў розных пакаленняў. Гэта знак часу.

Але ёсць тэма, якая ў пэўным сэнсе адлюстроўвала нашу нацыянальную трагедыю — гэта тэма Чернобыля, фізічнага і духоўнага вынішчэння нацыі. Гэта праблема планетарнага маштабу.

Ці не стане чарнобыльская бяда ракавой, апошняй для беларусаў? Гэта пытанне робіцца эпіцэнтрам у паэзіі Рыгора Баралуліна, у яго зборніках «Самота паломніцтва» (1990), «Міласэрнасць плахі» (1992).

Драматургія — сукупнасць драматычных твораў аднаго пісьменніка ці літаратуры пэўнага народа, перыяду, эпохі. Вытокі беларускай драматургіі ў фальклоры, народных рытуалах, каляндарных і сямейна-бытавых абрадах. Гэтыя ж карані і ў драматургіі школьнага тэатра і батлейкі (народнага лялечнага тэатра).

Беларуская прафесіянальная драматургія ўзнікла на пачатку 40-х гг. XIX ст. Заснавальнікам яе лічыцца В. Дунін-Марцінкевіч, аўтар камедыі «Пінская шляхта», п'ес «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», лібрэта оперы «Сялянка». Інтэнсіўнае развіццё драматургіі пачалося з XX ст., калі ў літаратуру прыйшлі К. Каганец, Я. Купала, Л. Родзевіч, М. Гарэцкі, К. Буйло, У. Галубок, М. Чарот, Е. Міровіч, В. Гарбацэвіч. Асабліва плённа працаваў на ніве драматургіі К. Крапіва, п'есы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Засвойваючы багаты вопыт К. Крапівы, у пасляваенны час вырасла новае пакаленне драматургаў (А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, М. Матукоўскі).

Асноўная тэма паэмы «Сымон-музыка» (1924) — тэма мастака і мастацтва. Гэты твор па сваім жанры мы адносім да філасофскай паэмы. У той жа час паэма «Сымон-музыка» — гэта твор рамантычны.

У вырашэнні праблемы жыцця і мастацтва Я. Колас звяртаецца да крыніц народнага светаадчування, светабачання. Для аўтара твора вельмі важна высветліць вытокі мастацтва, той цудадзейнай сілы, што мае такую вялікую ўладу над людзьмі. Вытокі мастацтва, паводле Коласа, у гармоніі і прыгажосці навакольнага свету, які ўздзейнічае на чулую душу таленавітага чалавека.

Жыццё Сымона ў сям'і, яго адносіны з дзедам Курылам, вандроўкі з жабраком, служба ў шынкара Шлемы — абставіны жыцця маладога музыкі. Паэма «Сымон-музыка» — найбольш аўтабіяграфічны твор Я. Коласа, прытым не ў сэнсе біяграфіі «знешняй», а «ўнутранай». Сымон у пэўнай меры — двайнік аўтара паэмы.

Раман Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім» — гэта твор пра драматычныя падзеі нашай гісторыі, перадумовы паўстання 1863—64 гг. Пісьменнік стварыў яркі вобраз эпохі, якая дала свету і нашай Айчыне сапраўдных герояў, мужных барацьбітаў за волю. Маштабнасць задумы твора бачна ўжо ў назве твора, што мае сімвалічна-алегарычны сэнс. Галоўны герой рамана Алесь Загорскі разважае: «Бедныя, бедныя людзі! Як каласы, як трава пад сярпом тваім, грубая сіла».

Матэрыялы пра паўстанне на Беларусі ў 1863— 64 гг. У. Караткевіч пачаў збіраць даўно, яшчэ ў той час, калі навучаўся ў Кіеўскім універсітэце. Работа над першай кнігай твора была скончана ў сярэдзіне 60-х гг. Чытачы ўспрынялі з'яўленне рамана вельмі прыязна, аднак другая кніга так і не была напісана аўтарам.

На пачатку XX ст. назіраецца ўздым нацыянальнавызвалеячага руху. У 1902 г. была створана першая беларуская палітычная партыя — Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), праграмныя ідэі якой падтрымлівалі Іван і Антон Луцкевічы, Вацлаў Ластоўскі, Цётка, Карусь Каганед, Аляксандр Уласаў і інш. Мэтай сваёй дзейнасці БСГ ставіла абуджэнне нацыянальвай свядомасці беларускага народа, стварэнне аўтаномнай Беларускай рэспублікі з парламентам у Вільні. У рэвалюцыйных бурах 1905—1906 гг. нараджаліся адрадакэнскія творы Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, А. Гаруна.

Важную ролю ў росце нацыянальнай свядомасці, актывізацыі літаратурнага працэсу, згуртаванні інтэлігенцыі адыгралі легальныя газеты «Наша доля» і «Наша ніва». У першым нумары «Нашай долі» былі надрукаваны апавяданне Цёткі «Прысяга над крывавымі разорамі» і верш тады яшчэ малавядомага Коласа «Наш родны краЙ». Аднак за празмерна радыкальны змест надрукаваных матэрыялаў газета была забаронена і ўсе выдадзеныя шэсць нумароў канфіскаваны.

Віталь Вольскі напісаў вельмі многа цікавых кніг пра нашу краіну. Сярод іх «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам», «На бабровых азёрах», «Родны край», «Старонкі нашай гісторыі», «Падарожжа па краіне беларусаў» і інш. У сваіх кнігах пісьменнік цікава расказвае пра мінулае і сучаснае нашай краіны, падае звесткі з гісторыі нашага краю, апісвае расліны. Аповесць «Падарожжа па краіне беларусаў» была напісана ў 1968 годзе.
У гэтай кнізе пісьменнік прапаноўвае чытачам тры падарожжы: «Палёт скрозь стагоддзі», «Падарожжа па сталіцы», «На прасторах Беларусі». Гэта кніга пра далёкае і блізкае мінулае Беларусі, пра час, які быў добра вядомы пісьменніку ў 60— 70-я гады. В. Вольскі вельмі падрабязна апісвае Мінск, баявыя і працоўныя подзвігі яго жыхароў. У прадмове да кнігі, якая мае назву «Паветраныя лайнеры і кілім-самалёт», пісьменнік запрашае сваіх чытачоў у цудоўнае падарожжа ў мінулае. Гэта падарожжа падобна на казку, таму ляцець туды лепш на казачным кілім-самалёце, захваціўшы фантазію і экскурсавода-пісьменніка.
Мне вельмі спадабалася гэта кніга. З яе я шмат чаго даведаўся па гісторыі, батанікі, заалогіі нашай краіны. Гэта — своеасаблівы даведнік па розных пытаннях. Я раю ўсім прачытаць гэту кнігу.

Кароткі змест апавядання «Пра чарнакніжніка і пра цмока...»:

Адзін з падарожных людзей расказвае шляхціцу Завальню, што ў маладыя яго гады людзі мелі вельмі дрэннага пана. Яшчэ больш лютым пан стаў, калі сышоўся з чарнакніжнікам і прадаў душу д'яблу.

У пана быў лёкай Карпа. Але і ён з нейкага часу не мог дагадзіць пану. Пан яго выгнаў з маёнтка, аддаўшы ў работнікі заможнаму гаспадару. Працаваць Карпа не ўмеў і не любіў, быў упартым, таму на яго часта скардзіліся людзі, Урэшцэ пан даў яму колькі дзесяцін зямлі і пабудаваў хату.

Карпаўпадабаўсціплую, слухмяную, прыгожую Агапку. Але бацькі не хацелі аддаваць адзіную дачку залайдака. Пан па просьбе бацькоў Агапкі і аканома адклаў вяселле на год, За гэты час Карпа павінен быў паказаць, на што ён здатны як гаспадар.

Ніхто не памятае, калі і чаму з'явіўся ля дарогі вялізны камень, які прыносіўлюдзям шмат непрыемнасцей і зла, — паламаныя і пабітыя восі з калёсамі, гузы на чалавечых га-ловах. Людзі ніяк не маглі вырашыць, што з ім рабіць. «Адны гаварылі, што чапаць камень — грэх; другія казалі, што на камень наложаны праклён і крануць яго боязна... Былі і такія, якія проста стаялі за тое, што камень і павінен быць тут, каб людзі вучыліся быць асцярожнымі і разумнейшымі...»
Змяняецца свет. Людзі шмат гавораць пра Чортаў камень. Адны стаяць за тое, каб справу з каменем аддаць на суд часу, другія — каб кончыць з ім, падарваўшы камень дорахам.


Наверх