Выхад на Бацькаўшчыне сваёй паэтычнай кнігі "Вятрыска з радзімай краіны" (1996) Янка Золак вітаў словамі: "...Усё сваё жыцьцё я жыў з думкай аб Беларусі. Дзеля яе ахвяраваў нават асабістымі інтарэсамі. Каб ня родная мова, наўрад ці выжыў бы на чужыне. Яна мой адзіны сродак сувязі са знешнім сьветам. Ды й вершы я пісаў, каб несьці мову маю у сьвет, у людзі. Доўгі час марыў, каб вершы мае дайшлі да радзімы. Цяпер такое стала магчымым, і я шчасьлівы ад гэтага. Дасьць Бог і ў роднай мове застанецца й маё слова, мой сказ ці мой верш. Дзеля гэтага я жыў на сьвеце..." Дайшло да нас і застанецца ў гісторыі беларускай літаратуры нягучнае, але шчырае слова таленавітага "самотнага" паэта, які пісаў вершы для сябе, але яны былі патрыятычным гімнам далёкай Беларусі. Абставіны для іх аўтара склаліся так, што паэзія, забруіўшая ранняй вясновай ручаінай на радзіме, не стала справай усяго жыцця чалавека, няўмольным лёсам закінутага ў Амерыку, але падспудна і патаемна існавала, натхняла і радавала душу гэтага на выгляд стрыманага, маўклівага, заглыбленага ў сябе беларуса. А вершы ён пачаў складаць сапраўды вельмі рана, відаць, такая ўжо зямля Случчыны – "край паэтаў".
Усюды дарогі, дарогі, дарогі...
Бяздомны вандроўнік не мае прыпынку.
Чужыя пад’езды, чужыя парогі,
I голас уяўны: – Ці вернешся, сынку?

Дарогі каберцам ляглі на даліны,
На стэпы, пустэчы, на горныя лукі.
Дарогі даюць дарагія хвіліны
Шчаслівай сустрэчы і горкай разлукі.

Мой дух неспакойны, упарты, палётны
Імкнецца ў нязнаныя пушчы і нетры.
Вунь сцеляцца роўна асфальту палотны,
Тут – рэйкі чыгунак, там – трасы ў паветры.

1
Сцяжыны лёсу пазаплёў палын,
Бальшак Жыцця жарства наўсцяж укрыла.
I восенню пустэльнаю паныла
Шугае ў небе жураўліны клін.

I толькі мой балесны прыпамін
Імкне на ўлонне шчасця легкакрыла –
Там памяць дні калішнія ўзвіхрыла,
Пунсова рдзее гронамі калін.

Мне зноўку час адкрыўся беззваротны –
I адступіўся травастой смяротны,
Вяскоўцы звычна крочылі сцягой.

Быў іхні дзень. Быў іхні рух мне бачны.
Жыцця галасам упіваўся Бабчын.
I не было рэальнасці другой.

Начыста змецены і вуліца й двары,
Ля ганка і варот паўбітыя бярозкі –
Сягоння Сёмуха, сягоння свята вёскі.
I весялейшае не знойдзецца пары.

Пагодны, ясны дзень. У полі і ў бары
Паветра хмельны пах, смяюцца сонца коскі,
А ў хаце бел абрус, падходны блін дар Боскі
I шчасцем свецяцца мужычыя твары.

І веру радасна я болей, чым калі,
Ў вялікі лёс і шлях Радзімае зямлі:
Абуджаны народ быліц дазнае сказ –

Узрушыць як адзін пры свеце бліскавіцы.
Прыйдзі хутчэй! Я жду цябе, жаданы час.
Дай думам сёмушным і казкам дай здзяйсніцца.

1921

Свеціць мне зорка з бяздонных глыбінь.
Вечнае неба таемна-прыгожа.
Есць нейкая сувязь, няспынная плынь,
Толькі ім назвы, імя не знаходжу.

Ласкава кажа мне зорка: спачынь!
Ах, мой вандроўнік, суцішся, нябожа!
Носіш ты ў сэрцы жальбу далячынь,
Атам журботны ў святым падарожжы.

Светлая зорка, ты ярка гарыш,
Одум мой горкі ўзнясі ты на крыж,
Мне ж падары ты радасць спакою!

О, не, ты далёка, халодны твой жар.
Вечар мой нікне под полагам хмар.
Арфа разбіта – чыею рукою?

Ліловым дымам сцелюцца па ўзгорках
I шапацяць таемна верасы,
Мільгаюць у арэшніку вавёркі,
На дол сцякаюць кропелькі расы,

Сівы туман курыцца над лугамі,
Дзяўбе далёкі дзяцел цішыню,
Буслы плывуць шырокімі кругамі
I плаўна набіраюць вышыню.

На хвоі дагарэў вішнёвы промень,
I небасхіл паволі дагарыць,
Рабіна ледзь трымаецца на строме
I золатам, і полымем гарыць.

Далёкі пах бярозавага дыму
I развітальны голас журавоў
Мяне заўсёды клічуць на радзіму,
I я
спяшаюся дамоў.

Я шчыра люблю
Неспакойных і смелых,
I тых,
Што сабе не даруюць віну,
Люблю маладых
I люблю пасівелых,
Вясёлых люблю,
А кахаю адну.

Каханне не мае
Ні межаў, ні стажу,
Каханне прыносіць
Заўжды навіну.
I, мабыць, ніколі
Ніхто не адкажа,
За што ён кахае
На свеце адну.

1964 г.

Напэўна, нашым песням лёс падараваў
Вітальную, сваю няўрымслівую сілу,
Настоеную на цяністым шуме траў,
На водары малін, крушын і жывасілу.

Таму няма патрэбы ў звон набатны біць,
Калі пасля грымот і навальніц прадвесніх
Пабачыце ўзарваны брук ля камяніц
Жывымі, маладымі парасткамі песні.

1965

Если Вы собираетесь делать ремонт в своей квартире или комнате, то тут не обойтись без замены старого деревянного окна на новое. При чём современное пластиковое окно. Так как наружная сторона окна - это пластик и чтобы его протереть, не нужны вообще никакие усилия. В отличии от деревянных окон, его не нужно периодически красить и заклеивать скотчем.
Главное в окне - это профиль и фурнитура. Профиля бывают разные, а изготовители - разные страны. Ещё важно обратить внимание на количество камер в профиле. Не стоит путать количество камер профиля с количеством камер в стеклопакете. Это вообще разные вещи. Профиль и стекло - это не одно и тоже. Узнать подробную информацию о стеклопакете, профиле и многом другом Вы сможете позвонив нам по телефону. Ещё важным моментом является качественная установка пластикового окна. Далеко не все оконные фирмы могут этим похвастаться. Наши специалисты много раз исправляли некачественно сделанную работу установщиками с других фирм. Нашу фирму покупатели советуют своим друзьям и близким. Никогда не было проблемных ситуаций. Мы всё делаем качественно и хорошо. У нас лучшие установщики, мы не берём на работу не квалифицированных специалистов. Каждый мастер установил уже более 300 окон. Мы берёмся за работу любой сложности. Для нас нет преград. Так же делаем внутренние и наружные откосы на окна пвх.

Если Вы попали на эту статью,то вы искали в поиске фразу - окна в Бобруйске

Большой сборник задач по Pascal
Большой сборник задач по Pascal
1. Линейные алгоритмы
Задача 1. Даны две целые переменные A, B. Составить фрагмент программы, после
исполнения которого, значения переменных поменялись бы местами (новое значение A
равно старому значению B и наоборот).
USES Crt;
VAR
A, B, T : INTEGER;
BEGIN
ClrScr; { Чистка экрана }
Write(‘ Введите два значения ‘);
ReadLn(A,B);
{Введем дополнительную целую переменную T}
T := A; A := B; B := T;
Write(A,B);
END.


Наверх