17-01-2016, 18:20

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы Максiма Багдановiча.

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы Максiма Багдановiча,Максiм Багдановiч, Максим Багданович

Максiм Багдановiч (М.Б.) выступiу у лiтарары у 1907г. Яго паэзiя з'яуляецца глыбока рэалiстычнай, цесна связанай з вызваленчай барацьбой беларускага народа. Любоу да Радзiмы — адна з галоуных тэм лiрыкi М.Б. Ён паказвае моцную прывязанасць простых людзей да Беларусi, да роднай зямлi. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне жывуць успамiнамi аб Радзiме.

”Эмiгранцкая песня". Тэма любвi да Радзiмы гучыць i у вершах, прысвечаных мiнуламу Беларусi. У час паездкi у 1911г. у Вiльню М.Б. пазнаемiуся з рукапiсамi старажытных беларуских кнiг. Яго зацiкавiла гiстарычнае мiнулае беларускага народа. З'явiлiся вершы "Кнiга", "Слуцкiя ткачыхi", "Перапiсчык".

Верш "Слуцкiя ткачыхi” — адзiн з лепшых творау гэтага цыклу. У iм уваскрашаецца далекае феадальнае мiнулае Беларусi, паказваецца паднявольная праца слуцкiх ткачых у час прыгону. Вобраз Васiлька набывае у вершы абагульняючае значэнне. Ён злiваецца з вобразамi Радзiмы, становiцца сiмвалам народнага мастацтва. Разам з вобразамi Радзiмы у лiрыцы М.Б. даецца вобраз народа. Паэт гаварыць аб яго цяжкiм жыццi. ”Народ, беларускi народ”.

М.Б. бачыць, як пад уздзеяннем рэвалюцыi 1908г. абуджаюцца да жыцця народныя сiлы. Паэт парауноувае бел. народ з каштоуным дыяментам, якi не блiшчыць у час змяркання i у цеменi ночы, затое пры сонечным святле зiхацiць дзiунаю красою. ”Не блiшчыць у час змярканя". Вобразы сонца, усходу, вясны увасабляюць у лiрiцы М.Б. шчастлiвую долю народа. Паэт заклiкае Беларусь шукаць сабе свабодны шлях. Ён верыць у сiлы белар. народа, у яго лепшую будучыню.

Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацiстага яснага дня.
Паглядзi, як усход разгараецца,
Сколькi у хмарках агня.

Такой жа палымянай верай у сiлы народа, у яго будучыню прасякнуты верш М.Б.” Памiж пяскоу Егiпецкай зямлi.” Жменя насення, якая праляжала 1000 гадоу у зямлi i не страцiла жыццевай сiлы, набывае у творы сiмвалiчнае значэнне. Гэта сiмвал жыцця, бессмяротнасцi Яна нагадвае паэту лес бел. народу. Прыгнечаны на працягу многiх вякоу, ён выжыу, захавау сваю сiлу. М.Б парауноувае абуджаны рэвлюцыяй 1905г. бел. народ з магутнай падзямельнай крынiцай, якая гатова прабiцца кожную хвiлiну на шырокi прастор.

Адзiн з найвышэйшых узлетау М.Б. з'яуляецца верш "Пагоня". Твор народжаны запаветным болем за Беларусь, якi праходзiу тады на пачатку 20 стагоддзя да многiх, несучы безнадзейнасць i нявер'е. Паэта хвалявала гераiчная мiнуушчына, вялiкая гiсторыя прарочыла нац. будучыню. Напiсаны гэты верш за некалькi месяцау да апошняга ад'езду у Крым. Верш упару паспеу збалелай Беларусi, якую катавала iмперыялiстычная вайна. М.Б. дау нацыi на усе 20 стагодзе верш-звон, верш-сцяг, верш-гiмн.

У паэтычным уяуленi старадаунiя воiны пагонi — змагары супраць сеняшней нац. здрады, супраць нявер'я у свой народ, просiць ён скiраваць духоуныя мячы iх, мячы мiнуушчыны, мячы гiсторыi.

Бiце у сэрца, бiце мячамi.
Не давайце чужынцамi быць.
Хай пачуюць, як сэрца начамi
Аб радзiмай старонцы балiць.

Наступная страфа — споведзь, прызнанне радзiме з вайсковай прысягай аддаць свае жыццё за яе.

Мацi-родная, мацi-краiна
Не усцiшыцца гэтакi боль.
Ты прабач, ты прымi свайго сына.
За цябе я памерцi гатоу.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.