T1m Project
Драма Васіля Дзятла (па "Палескай хроніцы" Iвана Мележа)

Васіль Дзяцел — цэнтральны герой "Палескай хронікі" I. Мележа. Знаёмства з ім адбываецца ўжо на першых старонках рамана "Людзі на балоце". Ён жыве ў беднай сям'і з маці, старым дзедам і малодшым братам Валодзькам (бацька загінуў на імперыялістычнай вайне). Таму на худыя плечы хлапчука (адзінага работніка ў сям'і) кладуцца клопаты па гаспадарцы. У партрэтнай замалёўцы Васіля падкрэсліваецца яго панурасць, засцярожанасць, супярэчлівасць характару. Нават вочы яго былі рознымі: адно, "як вада, светлае, а другое, як жалудок". З дзяцінства ў характары Васіля выспяваюць рысы сапраўднага гаспадара, які не толькі не баіцца цяжкай працы, але і знаходзіць у ёй сапраўднае задавальненне і асалоду. У працы, якая з'яўлялася маральна-філасофскай асновай вобраза Васіля, раскрываецца прыгажосць душы, характару героя.

Вобраз Ганны ("Палесская хроніка" Івана Мележа)

Жаночы вобраз у беларускай літаратуры мае адносна невялікую гісторыю. Стварэнне паўнавартаснага жаночага вобраза звычайна звязваецца з літаратурай навейшага часу і асабліва тым перыядам яе развіцця, які прынята вызначаць як перыяд станаўлення беларускага рамана. Вялікая роля ў гэтым належыць Івану Мележу, які ў сваёй "Палескай хроніцы" стварыў запамінальны вобраз Ганны Чарнушкі. Галоўная заслуга аўтара заключаецца ў тым, што вясковая дзяўчына паўстае перад намі не як нейкі этнаграфічна-лубачны ўзор беларускай сялянкі, а як жывы, рухомы характар. На месца жанчыны-калгасніцы, жанчыны-змагаркі (чым грашыла наша літаратура да I. Мележа) прыходзіць жанчына-маці, якая прагне чалавечага кахання і любові.

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце". Галерэя характарау у творы.

"Людзi на балоце" — раман пра жыхароу глухой вёсачкi Куранi, адрэзанай ад знешнега свету непраходнымi палескiмi балотамi. Iвана Мележа больш за усе прыцягвае штодзеннае жыцце куранеуцау, тое знешне неяркае, шэрае, з чаго па сутнасцi, i складаецца жыцце тысяч i мiльенау людзей, моцна прывязаных да зямлi.

Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце".

Ганна Чарнушка — галоуны вобраз рамана, з якiм звязаны хвалюячыя лiрычныя i драматычныя напружаныя старонкi. Расла яна, з маленства уцягнуушыся у нялегкую сялянскую працу.

Сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла у рамане Iвана Мележа "Людзi на балоце".

1. Знешнi выгляд.

2. Асноуныя рысы характару:

· шчырасць, адкрытасць у адносiнах да Ганны, мацi;

· цвёрдасць, цярплiвасць, стойкасць;

Палеская вёска 20-х гадоу ("Палеская хроніка" Iвана Мележа)

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Чаму разышліся Василь и Ганна?

У рамане «Людзі на балоце» I. Мележ стварыў цэлы шэраг вобразаў, якія надоўга застаюцца ў памяці. Яны ўражваюць чытача сваёй праўдзівасцю і непаўторнасцю. Адны з іх з'яўляюцца для нас прыкладам сапраўднага кахання, другія — вучаць беражлівым адносінам да зямлі і да таго, што створана рукамі чалавека.