T1m Project
17-01-2016, 18:20

Палеская вёска 20-х гадоу ("Палеская хроніка" Iвана Мележа)

Палеская вёска 20-х гадоу ("Палеская хроніка" Iвана Мележа)

Палеская вёска 20-х гадоу ("Палеская хроніка" Iвана Мележа)

Талент народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа з асаблівай сілай раскрыўся ў "Палескай хроніцы", над якой аўтар працаваў з 1956 г. да канца сваіх дзён. Яна прысвечана сялянскаму жыццю ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, калектывізацыі.

Палессе для I. Мележа — яго родны край, дзе прайшлі гады ято дзяцінства і юнацтва. Таму з сыноўняй любоўю "вымаляваў" ёж кожны куточак бацькоўскай зямлі: лес, дарогу да Юравіч, грэблю, цагельню... Цеплынёй і замілаваннем сагрэта апісанне чэрвеньскай раніцы ў Куранях, калі "сонца выпырснула першыя праменні між вяршынь Церамоскага лесу, з каміноў на куранёўскіх стрэхах віліся ціхія ранішнія дымочкі, у расчыненых хлявах... чулася цырканне малака ў даёнкі", ля зруба калодзежа "задаволена, радасна зарыпеў" журавель, "касцы ладзілі, адбівалі малаткамі косы"...

У апісанні куранёўскай раніцы адчуваецца і мінорны настрой аўтара, ледзь улоўны яго сум: цяжка жывецца селяніну ў вёсцы, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Сяляне заўзята і цярпліва працуюць на сваіх вузкіх палосках, але неўрадлівая зямля не здольна забяспечыць іх самыя скупыя патрэбы. Жывуць куранёўцы бедна: рэдка хто мае добрага каня і збрую, не ў кожнага ёсць карова. Таму пры самым ашчадным і старанным вядзенні гаспадаркі даводзіцца пазычаць у Глушака хлеб, бульбу, крупы, а пазней адрабляць за гэта касьбой, малацьбой, жнівом.

I. Мележ паказвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне няяркае, аднастайна-шэрае, з чаго і складаецца жыццё мільёнаў людзей, моцна прывязаных да зямлі. Ніякіх значных подзвігаў, нічога гераічнага куранёўцы не робяць. Кожны з іх заняты сваімі неадкладнымі справамі, клопатамі, якія паўтараюцца з году ў год. Яны жывуць паводле закону: летні дзень год корміць.

Жыхары вёскі Курані — яркія, запамінальныя, непаўторныя. Маўклівасцю, замкнёнасцю, нават дзікаватасцю вылучаецца Пракоп. Процілегласцю яго выступае Сарока, з вуснаў якой, нібы з рэшата, сыплюцца прымаўкі, трапныя выразы і характарыстыкі людскіх якасцей, учынкаў. Андрэя Рудога можна назваць вясковым кніжнікам, палітыкам, у якім адлюстравалася спрадвечная цяга сялянскага розуму да пазнання свету, у якім жыве чалавек, да ведаў. Ганну, якая выдзяляецца сярод аднавяскоўцаў надзвычайным спрытам, мы бачым у асноўным за працай: на сенажаці, у полі, каля малатарні, на копцы бульбы, у клопатах па гаспадарцы. Недаверлівы, упарты, Васіль ве ўяўляе шчасця без зямлі. Ён ідзе да свайго поля, як "на сустрэчу а каханай". Усіх куранёўцаў аб'ядноўвае любоў да штодзённай працы, якая перадалася ім ад бацькоў і дзядоў. У працы змалку загартоўваліся людзі.

У "Палескай хроніцы" шмат замалёвак побыту куранёўцаў, традыцыйных абрадаў (каляд, агледзін, змовін, дзявочніка, вяселля). Палешукі, жывучы сярод балот, не страцілі цікавасці да свету. Яны ўмеюць не толькі працаваць, але і адпачываць, радавацца жыццю, спадзявацца на лепшыя дні. Яны кахаюць і ненавідзяць, весяляцца і сумуюць, знаходзяць і губляюць...

Ціхае жыццё куранёўцаў было абуджава рэвалюцыяй і калектывізацыяй. На вачах пачаў мяняцца лад. Па-рознаму аднесліся да гэтых грандыёзных перамен жыхары вёскі. Кожны з іх не да канца зразумеў сутнасць складанай і супярэчлівай рэчаіснасці. Кінутыя ў буру сацыялістычньгх пераўтварэнняў, яны ўсё ж такі змаглі захаваць адметныя і непаўторныя рысы нацыянальнага характару.

I. Мележ у "Палескай хроніцы" паэтызуе, адухаўляе высокія чалавечыя якасці герояў, іх працавітасць, любоў да зямлі. Праўдзіва адлюстроўваючы жыццё палескай вёскі на пачатку нашага стагоддзя, пісьменнік стварыў мастацкія вобразы вялікай абагульняльнай сілы. Яму ўдалося так поўна, усебакова і па-майстэрску дасканала расказаць пра палешукоў, што яны зрабіліся цікавымі, запамінальнымі і блізкімі для многіх пакаленняў чытачоў.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.