T1m Project
17-01-2016, 18:20

Непаўторная вясна краткое содержание

Сюжэт аповесці «Непаўторная вясна» яшчэ не мае та- кой ускладненасці, драматызму, як у наступных частках пенталогіі. У цэнтры твора — духоўны свет герояў, іх узаемаадносіны. Пятро Шапятовіч і Саша Траянава паўстаюць перад намі на пачатку сваёй самастойнай жыццёвай дарогі. Яны яшчэ вельмі маладыя, звычайныя юнак і дзяўчына. Ён — студэнт будаўнічага тэхнікума, яна — вясковая фельчарка. 3 першых старонак твора мы даведваемся пра свет унутраных пачуццяў юнака, які едзе да дзяўчыны ў госці. Пятро думае толькі пра яе, марыць пра хуткую сустрэчу з Сашай. Ён верыць, нягледзячы на пачуццё рэўнасці, што «яна кахае яго назаўсёды». Каханая дзяўчына для Пятра Шапятовіча з'яўляецца высокім ідэалам, інакш кажучы, увасабленнем усяго самага светлага, чыстага, прыгожага.
Першае юначае каханне прыносіць героям аповесці радасці і пакуты. Пятра і Сашу збліжае, родніць шчырае, адданае, узаемнае пачуццё, яны, здаецца, створаны адно для аднаго, не могуць існаваць паасобку. Пісьменнік раскрыў непасрэднасць і шчырасць гэтых маладых людзей, тонка перадаў іх душэўныя перажыванні. Адносіны Пятра і Сашы пазбаўлены прагматызму, халоднага разліку, «ад гарачага сэрца» кожнага з іх залежыць лінія паводзін і выбар у той ці іншай сітуацыі. Пятро Шапятовіч — летуценная натура, рамантык і ідэаліст. Яго ўнутраны свет напоўнены марамі, надзеямі, рознымі думкамі. «Паэт у душы» — так гаворыць I. Шамякін пра свайго героя. Шапятовіч на першы погляд падаецца крыху дзіваком, на пачатку твора пісьменнік піша пра яго з цёплым і спагадлівым гумарам. Ужо па невялікім эпізодзе, дзе Пятро адмаўляецца ехаць з шафёрам за высокую, непамерную для яго плату, можна меркаваць, што гэты юнак з пачуццём уласнай годнасці. I далей чытач пераконваецца, што Шапятовіч — чалавек, які імкнецца быць сумленным у сваіх паводзінах і ўчынках. Праўда, не заўсёды гэта ў яго атрымліваецца. Ён неабдумана «зрабіў глупства»: паддаўся на хітрасць Любы, былой аднакурсніцы яго Сашы, і пайшоў да яе пасля раптоўнай сустрэчы, дазволіў сабе пацалункі і абдымкі з ёй. Ён, калі ўбачыў вялікую розніцу паміж Любай і сваёй каханай, вінаваціць і дакарае сябе за памылку, яму стала сорамна і прыкра. Шапятовіч востра адчуў перавагу Сашы над сабой у маральным плане, узвышае яе, усведамляючы высакароднасць і сапраўднае хараство гэтай сціплай, нават сарамлівай дзяўчыны. Таму і не ўяўляе больш свайго шчасця і будучыні без Сашы.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.