T1m Project
Пошукі маладым пакаленнем рэальных шляхоў вызвалення бацькаўшчыны (па пьесе Янкі Купалы "Раскіданае гняздо")

Драма «Раскіданае гняздо» напісана ў 1913 годзе. У яе аснову пакладзены факты з жыцця сям'і дзеда Ануфрыя, у якога князь Радзівіл адабраў зямлю і хату. Асэнсоўваючы сямейную трагедыю як агульнанарод-ную, Янка Купала паказаў у творы цяжкі шлях бела-рускага сялянства ў пошуках страчанай бацькаўшчы-ны, зямлі і волі.

Вобразы Сымона і Лявона Зяблікаў у драме Янкі Купалы "Раскіданае гняздо"., Янка Купала

У драме «Раскіданае гаяздо» Янка Купала зна-ёміць нас з жыццём беларускай вёскі напярэ-дадні першай рускай рэвалюцьгі 1905 года. Жыц-цё было цяжкім і гаротным, бо капіталістычныя адносіны, якія нараджаліся ў краіне ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя і на пачатку двацца-тага, прыводзілі да паўсюднага абеззямельвання сялянства. Разам з тым Я. Купала ў сваім творы адлюстраваў рэвалюцыйны настрой пера-давой часткі сялянства, якая не хацела сядзець склаўшы рукі і чакаць лепшага жыцця, а імкну-лася дабіцца гэтага жыцця са зброяй у руках.

Янка Купала - драматург. Трагікамедыя "Тутэйшыя": шлях да чытача і гледача.

Янкa Купала раскрыўся як тонкі, пранікнёны лірык, як майстар паэтычнага эпасу ў паэмах лірычнага і ліра-эпічнага характару і як выдатны драматург. Зварот да драматургіі, відаць, дапамог яму канкрэтызаваць лірычныя пачуцці і перажыванні, выразней выказаць занепакоенасць лёсам роднай Беларусі, перадаверыць свае думкі героям. Паэту ў сваіх творах хацелася быць доказным, блі-жэйшым да жыццёвых з'яў і фактаў, што і абумовіла яго мастацкія пошукі ў «самым складаным родзе літаратуры» (Г. Гегель). А яшчэ драматургія прываблівала Я. Купалу таму, што, як піша крытык П. Васючэнка, менавіта ў ёй «збіраецца ў фокус» усё тое, «што ў паэзіі выглядала рассеяным». Драматургія дапамагала песняру «канцэнтраваць» ідэю (у «Тутэйшых» — ідэю нацыянальнай годнасці беларусаў, у «Раскіданым гняздзе» — ідэю драма-тызму і складанасці лёсу народа, пазбаўленага зямлі), асноўныя жыццёвыя канфлікты (супярэчнасці), «узбуйняць», «падвышаць» трывогу за «свет цэлы». Звернем увагу і яшчэ на дзве акалічнасці. Першая акалічнасць заключаецца ў тым, што драматургія і паэзія пастаянна пера-плятаюцца, перакрыжоўваюцца, узаемадапаўняюцца ў Купалавай спадчыне.

Данута Бічэль "Я песняй мілую сваю праслаўлю..." да 120-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы

Янка Купала паслужыў Богу талентам Паэта ў тым закутку свету, дзе нарадзіўся. Католік па веравызнанні. Беларускі Прарок. Купала - купацца ў жывой вадзе азёр і рэкаў, абмывацца расою на досвітку, калі сонца зайграе, упрыгожваць вадзіцу ў вяночкі ў самую кароткую ночку. Паганскі край. Паганскія павер'і... Але паганства перамог Дэкалог.

Тэма паэта і паэзіі ў творчасці Янкі Купалы


Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.