23-09-2016, 17:20

Янка Сіпакоў - Ваўчыца ў звярынцы

Нялёгка з пушчай вольнай разлучыцца
I апынуцца ў цеснакутай клетцы...
Кідаецца ва ўсе бакі ваўчыца
I на свабоду вырвацца імкнецца.

Ды сталь крышыць – замала ў яе сілы.
Яна прылегла ціхенька ў знямозе.
Прылегла... I, тужлівая, завыла
Па ваўчанятах родных, па бярлозе.

Кранаў за сэрца голас яе слабы,
Хоць ён і з пашчы воўчае выходзіў.
Яна ж праз краты высунула лапы –
Хай хоць яны пабудуць на свабодзе.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.