Польская балада. XX стагоддзе

Скача мячык, скача мячык, —
Паспрабуй ты дагані!
За калючым дротам мячык
Скача весела ў гульні.

Ах, які харошы дзядзька,
Хоць і немец:
Пагуляць даў мяч-прысядзьку,
Мяч-шаленец.
Дзядзька ж доктар.
Ну, а дзеці
Добра знаюць,
Дактароў благіх на свеце
Не бывае.

Галоўны герой касец Ясень закахаўся ў мройную мятлушку.
Пакліканы ёю і яе незвычайнай прыгажосцю і лёгкасцю , касец паклаў на пакос касу і пайшоў за мятлушкай. Каб дагнаць яе, давялося пабегчы. Разагнаўшыся, не заўважыў, як адарваўся ад зямлі, нібыта самалёт ад узлётнай паласы, і лёгка паляцеў над лугам. Уражаны, глядзеў зверху на траву і родную крыніцу, якія выглядалі зусім не так, як на зямлі… Не мог стрываць хвалявання: ён ляцеў!
Касец перавярнуўся ў вялікага матыля з моцнымі, як у птаха, крыламі, скіраванымі на імклівы лёт. Узнікла адчуванне сілы і дужасці.
Доўга крылялі мятлушкі над роднай сядзібай, крыніцай, пакуль вярхоўны вецер не знёс іх далей і ад хаты, і ад крыніцы. Кветка святаянніка іх аб'яднала...

У цеснай жалезнай вязніцы, у якой нават нельга павярнуцца, бо яна скляпана якраз на памер вязня, — пакутнік. Яму застаецца толькі адно — цярпець. Вінаватаму (парушыў законы свайго роду) балюча, кепска і адчайна. Клетка яго прыкручана гайкаю да скалы. І гэта яшчэ добра, што клетку паставілі на гары, а маглі б, як іншыя, скінуць у прадонне — колькі такіх, парожніх ужо, клетак валяецца зараз у прадонні ці ржавее на дне азёр. Косці тых, што былі ў клетках, павыядалі драпежныя рыбы, павымывалі хвалі, павыдзьмухвалі вятры.
Дзіўна, такія пакуты трывае чалавек з-за кахання, а клетак у прадоннях не меншае. Ён і сам бы, мусіць, паўтарыў бы ўсё зноў, хоць ужо і ведаў, якія невыносныя пакуты чакаюць яго праз каханне.

Балада ўсіх славян. XV стагоддзе

Ссекліся аддана
З ворагам славяне.
Раніца — як рана,
Поле — бы ў тумане.

Ноч была няўлежнай —
Ветранай, дажджлівай:
Рыцарам жалезным
Слізка асабліва.

Усе мы госці на гэтай роднай зямлі.
Кожны чалавек нарадзіўся толькі для таго, каб памерці.
Ужо нараджаючыся, мы паміраем: упершыню ўдыхнуўшы паветра, мы выдыхаем яго ў апошні раз.
Час хавае ў сабе і спеліць расстанне.
На вельмі кароткае імгненне з’яўляемся мы ў гэты свет.
Дык навошта прывыкаць да яго так, як прывыкаем мы да вечнасці?
Навошта нам гэтак прагна трымацца за тое, што ўсё роўна неўзабаве, нібы чужую цацку, давядзецца аддаваць?
Усе зважаюць на час, і толькі сам час ні на кога не зважае.
Усе мы лішнія тут?
А гэты свет – чужая цацка, і яна не для нас?
Не, няпраўда, – і не чужая, і менавіта для нас!
Усё, што пасеяў час, – узыходзіць.
I нараджаючыся, чалавек не памірае, а ўпарта жыве, бо паміж першым уздыхам і апошнім выдыхам – такая несхадзімая прастора, такое віраванне і такі шал жыцця, што мы паспяваем начыста забыцца, што свет не вечны, а мы – усяго толькі госці ў ім.
Не, не лішнія мы на зямлі!

Руская балада. XIX стагоддзе

«Палац князёў» — астрожная вязніца.
I ўдзень тут свечка хліпкая гарыць,
I полымя пудліва мітусіцца,
Як сполахі няздзейсненай зары.

Прыціхла вёсачка малая пад гарою
З вялікай назвай навырост — Чыта.
Ад свету адгароджаная мроя
Завостранымі мачтамі плата.

Беларуская балада. XIX стагоддзе

— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна!
(Пароль паўстанцаў 1863 года)

Як вецер над плошчай прагуў кірмашовай,
Аж снег ад дыхання, здаецца, растаў.
Спакойна прыйшоў пад нядрэмнай аховай
I горда сам-насам з пятлёю ён стаў.

Чэшская балада. Дахрысціянскія часы

Як палохаць сталі далі –
Апусцелі спрэс палі,
Людзі нівы пакідалі,
Людзі хлеб нашчэнт звялі.

І шукаючы метала,
Разрывалі хціва спрат.
Стала хлеба дужа мала,
А метала стала шмат.

"Пуцайце, я і сада држым час" *, –
словы Мілае Паўловіча, настаўніка
з Крагуевацца, сказаныя фашыстам,
калі яны расстрэльвалі 300 школьнікаў...

Дзеці, супакойцеся,
Мы правядзём сягоння з вамі
Апошні свой урок...
Па-першае, давайце мы паўторым
Мінулае.
Хто ведае, скажыце мне,
Што значыць радасць, воля, смех, Радзіма?
О, столькі рук –
Засвоілі вы добра урок мінулы.
А цяпер давайце запішам тэму новага урока...
Прабачце, не запішам, а запомнім.
Увага, Глішыч! Не глядзі спалохана
На аўтаматы...
Не круціся...
Значыць, тэма:
"Звяры дваццатага стагоддзя".
Мэта:
Вас навучыць хачу я ненавідзець
Такіх звяроў...

Каб сустрэць хутчэй аўтобус,
Сосны выбеглі на ўзлесак
I, як людзі з караваем,
З аблачынкамі на лапках
Запрасілі ў сваю хату
На агледзіны іх казкі.
Гэта казка – танец соснаў:
Мітусяцца яны злева,