17-10-2020, 00:42

Сачыненне "Подзвіг і трагедыя Францыска Скарыны"

Што такое кніга для нас?
Кніга займае ў жыцці чалавека не апошняе месца. Для кагосьці гэта незвычайны дзіўны свет. Кнігі аказваюць на чалавека асаблівы ўплыў. Праз кнігі дзеці пачынаюць вывучаць навакольны свет. Кнігі дапамагаюць сфармаваць светапогляд. Дзякуючы кнігам, чалавек пазнае многае пра сваю гісторыю.

Калі была створана першая кніга?
Кніга была створана некалькі тысяч гадоў таму, і нават цяпер пра яе не забываюць. Значным дасягненнем Еўрапейскай цывілазыі з’яўляецца кнігадрукаванне, якое паклала пачатак сваеасаблівай культурнай рэвалюцыі.

Напэўна, кожны беларус ведае, што на тэрыторыі славян першадрукаром з’яўляецца Францыск Скарына. Ен адзін з першых дзеячаў Усходняй Еўропы ўбачыў у кнізе сродак культурнага прагрэсу чалавецтва, разумеў, што кніга патрэбна яго народу не менш, чым іншаму. Кнігадрукаванню Скарына аддаваў усе свае сілы, у ім ен бачыў сэнс свайго жыццця.

Біяграфія Францыска Скарыны
Францыск Скарына быў беларускім першадрукаром, але ён уваходзіць у агульную плеяду выдатных славянскіх і ўсходне-славянскіх першадрукароў па праву «першародства», па таму ўплыву, які аказвала яго дзейнасць на развіццё ўсходнеславянскага кнігадрукавання, культуры, уздым нацыянальнай свядомасці і грамадскай актыўнасці ўсіх усходнеславянскіх народаў. Яго дзейнасць садзейнічала ўзмацненню і пашырэнню духоўных сувязяў еўрапейскіх народаў.

Гады стварэння першых кніг Францыска Скарыны
Псалтыр
Лёс Скарыны вельмі цікавы. Першая з яго кніг - Псалтыр - пабачыла свет 6 жніўня 1517 г. у чэшскай Празе. За вельмі кароткі час, на працягу з 1517 па 1519 гады Скарына надрукаваў і выдаў у Празе 23 кнігі Бібліі. Такім чынам, гуманіст здзейсніў вялізарны подзвіг, і Беларусь першая сярод краін Усходняй Еўропы была далучана да кнігадрукавання, а значыць, і да паскоранага культурнага развіцця.

«Малая падарожная кніжка» і «Апостал»
У 1522 і 1525 гг. у Празе выйшлі «Малая падарожная кніжка» і «Апостал».

Як аздоблены кнігі Францыска Скарыны
Кнігі Скарыны вылучаюцца высокімі выдавецкімі і друкарскімі якасцямі. Беларускае кнігадрукаванне адразу пачалося з высокага еўрапейскага ўзроўню. Рэнесансныя выданні Ф. Скарыны, адметныя мастацкім, гравюрным, арнаментальным упрыгожваннем, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства, былі арыентаваны на ўсе пласты беларускага насельніцтва. Яны вылучаліся практычнымі памерамі, а каментарыі разлічаны на ўспрыняцце кніжнай прамудрасці простым людам «языка рускага» (беларускай і іншых усходне-славянскіх моў). 3 гэтай мэтай ён тлумачыў на палях кнігі архаічныя царкоўна-славянскія словы «рускай мовай».

Францыск Скарына ў якасці філосафа
Аднак, Скарына ўвайшоў у гісторыю не толькі як беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, але і як філосаф, чый светапогляд спалучаў хрысціянскія, антычныя і гуманістычныя ідэі. Як пісьменнік-празаік і паэт, што служыў не эліце або нейкаму стану, а ўсяму народу. Як выдатны перакладнік з некалькіх старажытных і новых моваў, як рэдактар і выдавец, што дасягнуў найвялікшай гармоніі слова і друкарскага мастацтва.

Францыск Скарына і адносіны з Масквой
Ведаючы, што Маскоўшчына не мае сваіх друкарняў, Францішак Скарына прывёз у яе сталіцу партыю сваіх кніг і прапанаваў наладзіць выдавецкую справу. Але і свецкія, і духоўныя ўладары паставіліся да гэтага варожа. Маскоўскі князь Васіль III загадаў скласці з Скарынавых кніг вогнішча. Іх публічнае паленне стала яшчэ адным сведчаннем велізарнай розніцы ў культурных роўнях Вялікага Княства Літоўскага і Масковіі.

Як і дзе памер Францыск Скарына
Зямны шлях выдатнага гуманіста завяршыўся ў Празе, дзе да яго некалі прыйшла еўрапейская слава.

Чамусьцi спрадвеку вядзецца: лес чалавека, які iмкнецца палепшыць становiшча iншых, — трагiчны. Нягледзячы на велізарныя дасягненні Скарыны, гуманіста часамі не жадалі прызнаваць( выпадак у Маскоўшчыне). Таму і давялося яму працаваць за мяжой, у чэшскай Празе. Францішак мог мець высланы ружамі шлях багацця зямнога, а выбраў цягністую сцежку асветніка.

Такім чынам, Скарына выступае ў ролі своеасаблівага Праметея. Ен вельмі любіць сваю Радзіму, сваю найпрыгажэйшую Беларусь, яе людзей. З гэтай любові ен і чэрпае ўсе свае сілы, каб выкарастаць іх у асвятленні, адукаванні свайго народа. Ен жадае вывесці сваю краіну на шлях навукі і асветы. Дзякуючы Скарыне Беларусь пачалі пазнаваць у Еўропе.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *