17-10-2020, 00:43

Вобраз Соцкага і сялян з твора Якуба Коласа "Соцкі падвёў"

З якой мэтай быў напісаны твор "Соцкі падвёў"
Сярод празаічных твораў Я. Коласа вылучаюцца сатырычныя апавяданні, дзе аўтар зброяй вострай сатыры, іроніі выкрывае і высмейвае няўдалых «ахоўнікаў» самаўладства, недальнабачных слуг цара, прадстаўнікоў рэлігіі і буржуазнай інтэлігенцыі, іх мяшчанскія норавы, цемнату, забабоннасць (апавяданні «Пісаравы імяніны», «Соцкі падвёў», «Кірмаш», «Выбар старшыні»).

Аналіз вобраза соцкага з апавядання Якуба Коласа "Соцкі падвёў"
Галоўным героем апавядання «Соцкі падвёў» з’яўляецца тупы і абмежаваны ўраднік. Западозрыўшы ў незнаёмым чалавеку з вёскі Галадранка рэвалюцыянера, ён пасылае стражніка да соцкага Рамана Камлюка высветліць асобу незнаёмага. Кемлівы ад прыроды, соцкі ідзе на смелы крок. Добра ведаючы абмежаванасць і тупасць урадніка, ён вырашае яго правучыць і пацвярджае, што незнаёмы не хто іншы, як «сіцыліст». Ноччу ўраднік, стражнікі, соцкі і дзесяцкія арыштоўваюць «рэвалюцыянера» і вядуць да прыстава. У галаве ўрадніка ад такога «поспеху» ўсё перамешваецца: беларуская вёска ўяўляецца яму вялікім горадам, а сам ён паўстае ў якасці славутага Пінкертона, здольнага захапіць лістоўкі, рэвальверы і бомбы, разблытаць заблытаны клубок антыўрадавых змоў. Здаецца, яшчэ адзін крок — і мара ўрадніка аб бліскучай кар’еры ажыццявіцца. Калі ж высвятляецца, што арыштаваны не сацыяліст, а чарнасоценец, заўзяты абаронца самадзяржаўя, ураднік перажывае крах сваіх ілюзій, становіцца ахвярай сваёй дурноты, сваёй нікчэмнасці. На гэтым факце Я. Колас раскрывае абмежаванасць і тупасць паліцэйскіх улад, якія, напалоханыя размахам рэвалюцыйнага руху, гатовы былі расправіцца з кожным падазроным.

Вобразы сялян ў творы
Адмоўным персанажам аўтар проціпастаўляе сялян, якія пачынаюць разбірацца ў палітычных падзеях, умеюць адрозніць сяброў-рэвалюцыянераў ад сваіх ворагаў-чарнасоценцаў.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *