T1m Project
13-02-2017, 19:47

Прытча пра душу і цела, в сокращении. Краткое содержание.

Прытча пра душу і цела
Пачынаецца прытча са сцвярджэння неабходнасці разумець святое пісанне, бо «яно і душу чыстую стварае, і пакорлівасць розуму надае, і сэрца на добрае скіроўвае».

У «зачыне» расказваецца, як нейкі дамавіты чалавек пасадзіў вінаград, абгарадзіў яго, пакінуўшы ўваход, зрабіў вароты, аднак не закрыў іх. Вырашыў даверыць сцерагчы вінаград сляпому і бязногаму. Сляпы вінаград не ўбачыць, а бязногі да яго не дойдзе.

У «тлумачэнні»» Кірыла Тураўскі раскрывае сэнс алегарычных вобразаў. Чалавек дамавіты — Бог, што стварыў свет — нябёсы і зямлю. Пасадзіў вінаград — стварыў рай. Агароджа — страх перад грахом і судом Божым, сцяна — закон, запавет. Бязногі — цела чалавечае, сляпы — яго душа.

Сляпы і бязногі змовіліся парушыць загад свайго гаспадара, паспытаць слодыч вінаграду. Бязногі сеў на сляпога, паказваючы яму дарогу.

Гаспадар даведаўся, што вінаград абкрадзены, і загадаў прагнаць ад варотаў бязногага і сляпога. У «выкрыцці граху» аўтар згадвае Адама, які быў выгнаны з раю за тое, што дакрануўся да забароненага. Тлумачыць, як трэба разумець, чаму гаспадар загадаў прывесці сляпога, сцерагчы яго ў пэўным месцы, пакуль ён сам не з'явіцца да вінаграду і не пакліча бязногага. Тады і адбудзецца суд над абодвума. Кірыла Тураўскі заклікае верыць у другое прышэсце Хрыста, калі ўваскрэснуць мёртвыя і кожнаму будзе дадзена па заслугах. У канцы прытчы аўтар яшчэ раз тлумачыць алегарычныя вобразы і змест расказанага.

Мастацкія асаблівасці творчасці

Кірыла Тураўскі ўвайшоў у літаратуру як выдатны майстра так званага ўрачыстага царкоўнага красамоўства. У сваёй творчасці абапіраўся на традыцыі візантыйскай і старажытнарускай хрысціянскай культуры. Ён выдатны прамоўца-прапаведнік, які горача дбаў пра духоўную дасканаласць суайчыннікаў. Сучаснікі называлі Кірылу Тураўскага Златавустам, параўноўваючы яго са знакамітым аўтарам урачыстага аратарства 4 веку н.э.

Да нашага часу захавалася 8 слоў-пропаведзей, 6 павучанняў і прытчаў, каля 30 малітваў. Найбольш ярка літаратурны дар выявіўся у словах, з якімі Кірыла Тураўскі звяртаўся да суайчыннікаў з нагоды розных царкоўна-рэлігійных святаў («Слова ў першую нядзелю на Вялікадні», «Слова на вербніцу» і інш.). Каб зрабіць больш зразумелымі абстрактныя біблейскія ісціны і высокія ідэі, пісьменнік выкарыстоўваў алегорыі-сімвалы, асацыятыўныя вобразы. Сярод моўна-выяўленчых сродкаў аўтара слоў і прытчаў шырока прадстаўлены эпітэты і метафары, воклічы і звароты, разгорнутыя параўнанні.
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.