26-09-2016, 23:11
А. Петрашкевіч. “Прарок для Айчыны”.
Алесь Петрашкевіч - Прарок для Айчыны
Дзве гістарычныя драмы Алеся Петрашкевіча — "Напісанае застаецца" (1978) і "Прарок для Айчыны" (1990) — прысвечаныя асобе беларускага першадрукара, асветніка і гуманіста Ф. Скарыны. Як прызнаваўся драматург, постаць Скарыны захапляе яго больш, чым іншыя гістарычныя асобы. У гістарычнай драме "Прарок для Айчыны", якая была напісана да 500-годдзя з дня нараджэння Скарыны, падзеі разгортваюцца вакол гістарычнай гіпотэзы, што Скарына меў дачыненне да выдання Статута 1529 года Вялікага княства Літоўскага. Сюжэт твора ўключае ў сябе невялікую колькасць падзей, якія разгортваюцца ў турме г. Познані, дзе сядзіць Францыск Скарына, асуджаны за тое, што нібыта забраў сабе маёмасць памерлага свайго брата Івана. Іван жа быў даўжніком вялікай сумы грошай, якія браў на будаўніцтва друкарні для Францыска. Даўгі пасля смерці Івана перайшлі да Скарыны. Падзеі ў творы падаюцца ў двух планах: 1) падзеі, калі Францыск знаходзіцца ў турме, і 2) успаміны Скарыны пра яго сустрэчы з каралём Жыгімонтам Старым, канцлерам Гештольдам, прускім герцагам Альбрахтам; успаміны друкара пра яго працу над раздзеламі Статута. Плынь сюжэта перапыняюць сцэны размоў Чорнага чалавека і каралевы Боны, якія чыняць перашкоды Ф. Скарыне ў працы над Статутам, плятуць інтрыгі, у выніку якіх першадрукар і кінуты ў турму. Аднак несправядлівае зняволенне яшчэ больш умацавала друкара ў намеры прадоўжыць справу выдання Статута. У фінале твора каралеўскім указам Скарына вызвалены з турмы, але гэта не прыносіць яму поўнай радасці: "Позна... Спалены не толькі кнігі і друкарня, спалены і масты. Нарадзіўся я, відаць, зарана на сваёй шматпакутнай зямлі. Паспяшаўся стаць прарокам у сваёй Айчыне".
Асаблівую сімпатыю ў драме выклікае асоба вартаўніка-палачаніна, земляка Францыска Скарыны. Гэта чалавек дасціпны, справядлівы, трапны на слова. Спачатку ён прымае Скарыну за валацугу і канакрада. Даведаўшыся, кім ён з'яўляецца на самай справе, вартаўніц дапамагае яму вызваліцца і едзе з ім з Польшчы на радзіму.
У творы вельмі шмат выказванняў Скарыны, якія характарызуюць першадрукара як шырока адукаванага чалавека, дасведчанага ў многіх навуках, які ведае шмат моў. Паколькі Скарына працуе над Статутам — зборнікам законаў дзяржавы, ён шмат гаворыць пра іх ролю ў жыцці грамадства, пра неабходнасць іх выканання. Скарына добра разумее ролю асветы і кнігі ў жыцці чалавека, даводзіць свае думкі пра гэта і да караля, і да яго памочнікаў. У сваіх выказваннях пра кнігі і адукацыю Францыск Скарына асабліва бескампрамісны і мужны.
Гістарычныя п'есы Алеся Петрашкевіча не толькі далучаюць да мінулага. Яны напісаны з надзеяй на будучае. Аўтар імкнецца даць наглядныя ўрокі памылак і няўдач, якія спасціглі нашу Бацькаўшчыну на яе гістарычным шляху, для таго, каб яны не паўтараліся ў будучым. Сваімі творамі драматург заклікае памятаць мінулае, суперажываць падзеям сучаснасці, быць вартымі сваіх слаўных продкаў.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.