17-10-2016, 14:52
"Радавыя" Аляксей Дудараў - Кароткі змест, галоўныя героі
Дзея першая
Сцяна невялікага касцёла, прабітая амаль на ўсю даўжыню. Гурбы рудога, бы ссохлая кроў, друзу. Ідзе бой. Крыкі, кулямётныя чэргі, выбухі. Усё раптоўна сціхае. Спявае заліваецца салавей.
Здалёк павольна ідзе брудны, расхрыстаны Дзерваед. Увесь сівы, нават бровы сівыя. Змучаныя вочы ўвесь час глядзяць пад ногі. Размаўляе з прывідам жонкі, Жанчынай з дзіцем на руках. Праз пралом у сцяне ўваходзіць Бушцец, злуе на Дзерваеда, што той зноў у нешта ўглядаецца.
Салянік вядзе Адуванчыка з перабінтаванай галавой. У час бою стары немец ухапіў хлопца зубамі за вуха. Адуванчык цікавіцца, ці дадуць яму нашыўку за раненне. Расказвае Дзерваеду, што цыганка ў маленстве нагадала яму баяцца толькі вады, агонь і куля перад ім бяссільныя. Фашысты спалілі ўсю сям'ю, ён жа застаўся жыць, толькі каля скроні галава абгарэла. Ваяваў у партызанах - і тут, на фронце, ніводная куля не зачапіла.
Камандзір аддзялення старшына Дугін прыносіць біклагу, рэчмяшок з ежай. Паведамляе пра загінуўшых і параненых. Ушчувае Дзерваеда, што не адзеў каску. Пытаецца ў Бушцеца, ці быў ён у склепе, і загадвае паказаць нож.
Дугін. ...Ты мне блізкі чалавек... Брат. Але азвярэць, стаць такімі, як яны, я табе не дам! Чуеш? Яшчэ што-небудзь... я цябе без трыбунала...Сам.
Бушцец. ...Загад... Вярхоўны ў Маскве, а я тут... Бацька, маці, сястрычкі маленькія зямлю параць... Жонку ў канцлагеры спалілі... Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі... Ведаеш, што мне сніцца?! Ад самага Ржэва! Вяселле маё. Сядзім за сталом усе ў белым... А ў чарках кроў замест віна... І ўсе госці глядзяць на мяне! Я з Люськай павінен выпіць... Тады і ім не давядзецца.
Дзерваед разлівае гарэлку, салдаты памінаюць загінуўшых у апошнім баі таварышаў, зноў чуваць пошчак салаўя. Бушцец нервова ўсхопліваецца і дае доўгую аўтаматную чаргу ў той бок, дзе спявае птушка. Дугін вырывае ў яго аўтамат.
Ціхая вясновая ноч. Дзерваед размаўляе з прывідам жонкі: "Не хадзі ты за мной, Мар'я. Не адводзь ад мяне бяду... Смерці не баюся... Жыць страшна..." Не спіцца і Дугіну. Дзерваед просіць старшыну закінуць слова перад ротным, каб перавялі куды далей ад перадавой Адуванчыка: "Ён і так нацярпеўся... Наскочыць, дурань, на кулю... А яму жыць трэба... Душа яшчэ расце..." Крадучыся, уваходзіць Бушцец, расказвае пра сустрэчу з маладой немкай: "Стаіць, паскуда, голая, гладкая... і ўсміхаецца... Плюнуў - і ходу... Глядзець не магу на іх! Трасе! Вось калі мёртвы немец ляжыць - цалаваць гатовы!" Дугін загадвае Сяргею ісці спаць.
Дзерваед апавядае пра сямейную трагедыю: у яго на вачах спалілі жонку і маленькага сына. Ён не мог выйсці з жыта да іх, выдаў бы гэтым партызан, якія неслі важныя дакументы. Дзякуючы ім пасля ўратавалі цэлую брыгаду. Дугін можа прапанаваць салдату, перажываючы душой яго гора, толькі выпіць на ўспамін душы спаленых Мар'і і Васілька.
Санінструктар Ліда не прымае заляцанні Бушцеца. "Даруй, Сярожа... Холадна мне з табой і страшна", - гаворыць жанчына і просіць паклікаць Адуванчыка. Бушцец спрабуе пераканаць Ліду, што ёй патрэбны не Лёнька, а такі чалавек, як ён: "Вайна нас з табой ніколі не адпусціць... Кветачкі, месяц над рэчкай, салодкі салоўка - гэта прайшло міма..." Жанчына не згодна. Яна частуе Адуванчыка шакаладам, робіць яму перавязку, марыць пра жыццё, дзе будзе шмат цішыні, будзе булькатаць ціхая рэчка.
Падобныя да першых руіны. Зноў бой.
Пасля бою Бушцец загадвае Саляніку паказаць аўтамат. Адкрываецца, што за ўсю атаку Салянік ні разу не выстраліў. Бушцец хоча яго расстраляць, ставіць да сценкі. Дзерваед і Адуванчык спрабуюць спыніць самасуд. З'яўляецца Дугін. Салянік прызнаецца камандзіру, што ён хадзіў разам з усімі ў атаку, але ніколі не страляў, бо верыць у Бога: "Бог раз і назаўжды сказаў: не ўбій... Нікога! Нідзе! Ніколі! Нізашто!". Дугін спрабуе пераканаць Саляніка ўзяць зброю і ісці ў бой, бо бой працягваецца, аднак Салянік адмаўляецца. Старшына адпраўляе салдата да зампаліта. Разрываецца снарад - Салянік смяртэльна паранены. Ён просіць усіх дараваць яму, а няверуючага Дзерваеда адпусціць грахі.
Дзерваед. Што ты! Не веру я.
Салянік. У Бога можна не верыць, трэба жыць па ім.
Дзерваед. Ты не бойся, Мацвей, не бойся.
Салянік. Я не баюся... На ўсіх нас на зямлі адна душа... Тыя, хто мучае, забівае, - пройдуць па слядах пакутнікаў, па жыцці ахвяр сваіх... Пекла тут... На зямлі... I ачышчэнне чалавека... Госпадзі, што ты з намі робіш.
Каля канаючага Саляніка застаюцца Ліда і Адуванчык. Бушцец, Дзерваед, Дугін ідуць у атаку.
Дзея другая
Руіны рачнога вакзала. Далёка грыміць бой. Адуванчык есць шакалад і плача: у час пераправы ў яго на вачах утапілася Ліда. Успамінае, як расказаў ёй пра цыганку: "Пасмяялася, а потым рукой вось так правяла... Я, кажа, і ад вады на цябе закляцце зраблю... А, можа, яна гэтым закляццем усе свае сілы аддала? Каб я жыў?" Дзерваед вядзе Лёньку на кухню.
Да Дугіна, які есць кашу, падыходзіць Лейтэнант. Дапытваецца, з якой мэтай, калі дывізія стаяла на фарміраванні, ён паведаміў жонцы аб сваёй смерці. Лейтэнант не верыць у "новую любоў" Дугіна, падазрае яго ў здрадніцтве. З'яўляецца Вера, жонка старшыны, просіць Лейтэнанта пачакаць у машыне. Яна гаворыць, што не паверыла пісьму, бо "жанчыны... бяду прадчуваюць... Як звяры землетрасенне... Асабліва тыя, хто любіць". Вера просіць мужа растлумачыць, чаму ён, кахаючы яе, разрывае ўсе сувязі.
Прыбягае Бушцец з паведамленнем пра танкі. Дугін вядзе ўзвод у бой.
Зноў руіны нейкага будынка - новае прыстанішча салдат. Уваходзіць Дугін з новенькімі капітанскімі пагонамі, на грудзях Зорка Героя. Расказвае, як атрымаў узнагароду "і за Маскву, і за Сталінград, і за Курск, і за ўсю вайну". Адуванчыку Дугін загадвае збірацца ў штаб дывізіі. Лёнька не хоча пакідаць таварышаў, нават і медаль яго ўжо не вабіць. Дзерваед праводзіць хлопца да машыны і вяртаецца з дзвюма жанчынамі, з якіх адна цяжарная. Дугін ідзе прымаць папаўненне.
Старэйшая жанчына запрашае Дзерваеда прыехаць пасля вайны ў Антанёва і сватацца да яе дачкі. Маладая тлумачыць, што нікога ў Насты няма: вёску спалілі немцы, а дачку ў лагеры забралі ў чацвёрты барак, дзе на людзях вучыліся рабіць аперацыі. Сям'ю Люські, так завуць цяжарную жанчыну, расстралялі за дапамогу партызанам. Мужа забралі ў армію "з вяселля... з папяровай кветачкай на грудзях". Нічога пра яго яна не ведае. Зацяжарыла Люська ад немца "пад страхам і бяссільнымі слязамі". Што толькі ні рабіла, каб пазбавіцца дзіцяці. "А ён аднойчы сярод ночы пад сэрцам мяне пагладзіў... Як папрасіўся: не трэба, не вінаваты я, пусці мяне жыць... Я, я неяк супакоілася...", - спавядаецца Дзерваеду Люська.
Жанчыны развітваюцца. Бушцец, які чуў размову, стаіць нерухомы. Люська - яго жонка. Дзерваед просіць яго дагнаць жанчын: "...Не наша з табой гэта вайна, Сяргей... Не мы яе вынеслі, а яны ...Бабы нашы... На іх яна лягла... У іх слязах і ў іх крыві Гітлер пракляты захлынуўся... Не мы ім, а яны нам дараваць павінны... За жудасць, якую перажылі... За страх і слёзы нявінныя, за смерць і пакуты, якія мы на сябе ўзяць не змаглі..." Бушцец не можа зрушыць з месца.
Ізноў руіны нейкага будынка. Ноч. Вакол скрыні, якая стала сталом, сядзяць Дугін, Дзерваед, Бушцец. П'юць за Перамогу, бо "сёння ці заўтра капітуляцыю падпішуць". Сяргей не ведае, што будзе рабіць пасля вайны: "Куды дзявацца? Страляць умею... Біць пад левую лапатку - умею! Гранату з дваццаці метраў у вядро закінуць змагу... Усё жыццё буду ўспамінаць вайну..." Па тэлефону Дугіну загадваюць прачасаць будынак. Амерыканцы баяцца прыязджаць, бо днём тут пастрэльваў снайпер. Салдаты выконваюць загад.
3 патаемнага ходу вылазіць худы, мурзаты падлетак з вар'яцкімі затраўленымі вачыма. Бачыць на скрыні хлеб, кінуўшы вінтоўку, бярэ хлеб у рукі. Вяртаецца Дугін. Загадвае хлапчуку павярнуцца, аднак той не чуе, ён глуханямы. Паварочваецца інстынктыўна, хапае вінтоўку і, калі Дугін неасцярожна робіць крок насустрач, страляе. У апошнія хвіліны жыцця Дугін просіць жонку пачуць яго, цяпер ён можа ўсё растлумачыць. Ні мужам, ні бацькам пасля ранення ён ужо не мог быць, таму і папрасіў напісаць тое пісьмо.
Дзерваед папрутай выганяе са сховішча немчыка. Бушцец ускідвае аўтамат. Асечка. Дзерваед хоча вырваць з яго рук аўтамат, тузаюцца са зброяй. Аўтамат падае і сам сабой страляе. Бушцец здзіўлены, з незнаёмым прасветленым тварам спачатку ўстае, потым пачынае асядаць на зямлю. Памірае на руках у Дзерваеда.
I ў гэты момант успыхвае рознакаляровае зарыва, гучаць стрэлы з усіх відаў зброі. Немы нечалавеча-радасны крык-стогн: "ПО-БЕ-Е-Е-ДА-А-А!!!" А глуханямы немчык прагна есць чорны салдацкі хлеб. Не чуючы крыкаў, не бачачы пераможнага салюта, плача радавы Дзерваед, Салдат-Пераможца.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.