17-10-2016, 14:58

"Тутэйшыя" Янка Купала - Кароткі змест, галоўныя героі

Дзея першая

З'ява I

Гануля вяжа панчоху. Прыходзіць у госці кватарант Янка Здольнік. Гануля расказвае, што сын застаўся без працы, але хоча справіць імяніны. Янка раіць сыну "падвучыцца боты шыць" ці ехаць у вёску, "дзе столькі некранутага поля ляжыць". Гануля тлумачыць, што яе Мікіта надта далікатны, не цягне яго ні да "чорнай работы, ні да зямлі". Баіцца, каб на старасці ёй зноў не давялося людзям бялізну мыць.

З'ява II-III

Уваходзіць Мікіта з пакупкамі. Янка віншуе "кватэрнага гаспадара" з імянінамі. Мікіта просіць маці прырыхтаваць закуску, бо хутка збяруцца госці. Тлумачыць Янку, што ў яго становішчы інакш нельга, "пачнуцца ўсякія суды ды перасуды". Янка прапануе Мікіту плюнуць на тое, хто і што скажа, і жыць сваім розумам. Размова заходзіць пра палітыку. Мікіта нядаўна "цвёрда стаяў на варце святога расійскага самаўладдзя і бараніў тутэйшую рускую народнасць ад "інанародчаскага засілля". Кпіць з Янкі, што яго "сходкі ці там з'езды раскідаюцца, а саміх на казённы хлеб садзяць". Смяецца з тых, хто служыць "скупой пані" - ідэі. Ён служыць таму, хто лепей плаціць. Янка перасцерагае, што такая "лінія жыцця крывабокая, цямняцкая". Мікіта абражаны, абзывае Янку дырэктарам беларускай басоты. Янка просіць прабачэння, ідзе ў сваю бакоўку.

З'ява ІV

Мікіта гаворыць маці, што ад "нашага кватаранта бальшавіцкім духам пахне", што ён "з нашымі рангамі і клясамі абходзіцца зусім не па-чалавецку". Вучыць маці, як звяртацца і гаварыць з яго гасцямі.

З'ява V

Янка просіць у Ганулі дазволу, каб пераначавалі ў яго пакоі былая вучаніца і яе бацька.

З'ява VІ-VII

З'яўляецца Наста Пабягунская, ідзе з Гануляй паправіць прычоску. Мікіта прызнаецца Янку, што Наста "першая ды, мабыць, апошняя слабасць яго сэрца". Некалькі разоў рабіў ёй прапанову і не траціць надзеі дабіцца ўзаемнасці.

З'ява VIII

Наста паведамляе Мікіту, што "з пэўных крыніц мае пэўныя звесткі", што сёння ў Менску будуць немцы. Мікіта не супраць іх прыходу, толькі баіцца, каб яны не сапсавалі яму імяніны.

З'ява IX

Прыходзяць госці - Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Крытычна аглядаюць кватэру.

З'ява X

Гануля выходзіць на званок і вяртаецца з Аленкай і Гарошкам, якія шукаюць настаўніка Здольніка. Мікіта сустракае іх няветліва. Гануля кліча Янку.

З'ява XI

Янка знаёміць Ганулю з Аленкай і яе бацькам. Гануля пазнае ў Гарошку сваяка, Мікіта злуе на маці, што перад гасцямі "ўсю рэпутацыю папсавала".

З'ява XII

3 двух бакоў у хату ўваходзяць Усходні і Заходні вучоны. Мікіта тлумачыць, што гэта яго добрыя знаёмыя, паны вучоныя. Яны шукаюць "праўдзівых тыпаў беларускіх" і ён падказаў, што адзін такі тып кватаруе ў іх. Знаёміць з вучонымі Здольніка. Янка называе беларусамі Ганулю, Гарошку, Аленку. Пра іншых прысутных гаворыць, што яны таксама беларусы, але "з пароды рэнегатаў і дэгенератаў".

Заходні вучоны бачыць перад сабой тыповага "Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крыві познаньско-гуральской". Усходні - "ісціно-русскій ціп Северо-Западной області і безусловно з прымессью монгольско-фінской крові".

Мікіта, кланяючыся, праводзіць вучоных да дзвярэй.

З'ява XIII

Гануля прыносіць закускі. Запрашае Гарошку з Аленкай за стол. Лявон дзякуе, але да Мікітавых гасцей не ідзе. Дастае з торбы сваё.

Госці віншуюць Мікіту. Наста прапануе тост за немцаў, усе падтрымліваюць, але потым наступае непрыемная паўза. Усе ўстаюць з-за стала. Наста просіць Янку іграць на балалайцы, бо Мікіта баіцца заводзіць грамафон. Госці танцуюць і расходзяцца. Мікіта і Гануля ідуць іх правесці.

З'ява XIV

Янка распытвае Аленку, што яна збіраецца рабіць у Менску. Аленка ў Вільні праслухала настаўніцкія курсы і хоча вучыцца далей. Янка раіць пакуль ехаць на вёску і там працаваць. Вырашаюць ехаць на вёску ўжо заўтра.

Аленка дарыцьЯнку прыгожа вышытую кашулю і саматканы пояс, Гарошка - дзераўляную, па-мастацку зробленую лыжку.

З'ява XV

Мікіта радасна абвяшчае, што ў Менску немцы.

З'ява XVI-XVII

З'яўляецца Спічыні. Вучыць Мікіту вітацца па-нямецку. Пачуўшы стук ў дзверы, пакідае хату.

З'ява XVIII

Мікіта ў форме пажарніка вітае ўвайшоўшага немца. Немец па-тутэйшаму просіць вады. Зносак здзіўляецца. Немец аб'яўляе Мікіту, што бярэ яго, рускага генерала, у палон. Мікіта шукае ў слоўніках тлумачэнне, што ён не генерал, а калежскі рэгістратар, і не знаходзіць. Гануля просіць не браць сына ў палон. Кліча на дапамогу кватаранта і яго гасцей.

З'ява XIX

Янка раіць даць немцу тры рублі. Пазычыўшы ў кватаранта грошы, Мікіта адкупляецца ад палону. Немец пакідае хату Зносака.

З'ява ХХ

Мікіта са злосцю зрывае з сябе касцюм пажарнага, шпурляе на падлогу слоўнікі. 3 наступнага дня збіраецца заняцца "свабоднай профэсіяй", гандляваць нямецкімі рублямі.

Дзея другая

Месца дзеі - кусок Катэдральнага пляца.

З'ява I

Гануля гандлюе дробнымі хатнімі рэчамі, Мікіта прадае маркі. Гандаль не ідзе. Мікіта вінаваціць маці, што ў яе няма "чуткай кемнасці ў гандлёва-прамысловых справах". Адпраўляе яе дамоў. Спадзяецца сам "злавіць ...якога-небудзь немца і ўсучыць яму ягоныя маркі".

З'ява II

Аленка і Янка чакаюць на пляцы Гарошку. Гавораць, што трэба рабіць для шчасця народнага.

З'ява III

Мікіта, не прызнаўшы Янку, прапануе таму маркі. Янка іранізуе над "свабоднай профэсіяй" Мікіты. Зносак называе яго зайздросным чалавекам і заяўляе, што з заўтрашняга дня "пераходзіць яшчэ на адну свабодную профэсію". Пры новай уладзе "здольны аратар будзе магчы купацца, як сыр у масле". Янка выказвае сумненні, што Мікіта зарыентуецца ў новай палітычнай сітуацыі, а не трапіць "на свабоднае месца ў Менскім астрозе".

З'ява IV-VI

Уваходзіць з пугай Гарошка, якога немцы былі забралі ў абоз. 3 клункамі за плячыма і кіямі ў руках брыдуць Дама, Поп, Спраўнік, Пан. Нядаўнія Мікітавы госці тлумачаць, што часова эвакуіруюцца на Захад, "дзе сэрцу прытульней і грудзям дышыцца вальготней". Пан папярэджвае Гарошку: "Каб там ваша вёска вельмі ў двор мой не перлася, бо як вярнуся..." Мікіта адмаўляецца "адступаць" на Захад, ён "як істы рускі патрыёт, вымушаны пакуль што стаяць тут на варце сваіх рангавых і рускаісціных інтарэсаў". Калі Дама, Поп, Спраўнік, Пан пакідаюць плошчу, Мікіта спахапіўся, што не прапанаваў ім купіць маркі.

З'ява VІІ

З'яўляецца Заходні і Усходні вучоны. Іх цікавіць пытанне тэрытарыяльных даных вобласці, "іменуемой вашым племенем - Белорусь". Янка дае іранічныя тлумачэнні, якія вучоныя запісваюць.

З'ява VIII

Па адыходзе Усходняга і Заходняга вучонага Аленка гаворыць, што на іх няма ніякага ўпынку. Мікіта перад іх вучонасцю схіляе галаву. Гарошкі і Янка развітваюцца з Мікітам.

З'ява IX

Спічыні вучыць Мікіту аратарскаму майстэрству. Зносак выступае з "араторыямі" на тэму "Пралетарыят і буржуазія", "Рэвалюцыйная самадысцыпліна". Настаўнік увесь час нагадвае вучню пра палітычную сітуацыю і стойкую платформу, без чаго "араторыі" не могуць атрымацца. Убачыўшы немца, які кіруецца на пляц, Спічыні пакідае Мікіту, бо не любіць "спатыкацца з ворагам, калі ён наступае і калі ён адступае". Мікіта ўдакладняе, што вораг асабліва небяспечны, калі наступае.

З'ява X

Немец прыходзіць з Настай. Пабягунская паведамляе Мікіту, што гэта апошні з немцаў, які, згодна з Берасцейскай умовай, пакідае "сягоння нашы Менскія палестыны", што ў Германіі таксама рэвалюцыя.

З'ява ХІ

Застаўшыся ўдваіх, Мікіта "паўтарае мамзэль Насце сваю адвечную прапазіцыю". Наста адказвае: дасць згоду толькі тады, калі "з пэўных крыніц напэўна даведаецца", што Зносак не рэгістратар, а ўжо асэсар. Пакідае Мікіту, бо "мусіць збегаць у адну пэўную крыніцу".

З'ява ХІІ

Абарвансц просіць у Мікіты ахвяраванняў беспрацоўнаму, называе яго таварышам. Мікіта прадстаўляецца "буржуазам", а "буржуазія нічым не жэртвуе". Абарванец забірае пакшутае Мікітам на лаўцы партманэ і выходзіць.

З'ява ХIII

Мікіта прапаноўвае "мадамам і мусьі" маркі, але не знаходзіць партманэ. Засмучаны, нейкі час сядзіць на лаўцы. Чуюцца гукі вайсковай музыкі, крыкі "Ура". Мікіта прывязвае да парасона чырвоную хустачку, махае ў такт музыцы. Крычыць: "Хай жывуць свабодныя прафсаюзы! Хай жывуць чырвоныя асэсарскія рангі!"

Дзея трэцяя

З'ява I

Гануля і Гарошка ўспамінаюць ранейшыя часы, параўноўваюць іх з цяперашнім. Гарошка згадвае свайго зяця, Янку Здольніка, яго словы: "Пакуль не зробімся самі сабе гаспадарамі, датуль ніякага ладу і складу ў нас не будзе".

З'ява II

Прыходзяць Аленка і Янка з нейкага пасяджэння. Янка заўважае змены ў кватэры Зноскаў. Гануля тлумачыць, што было ў Менску "апошнім часам нейкае палатненне, дык нас і ўпалатнілі ў адзін пакой, а іншыя - забралі".

Уваходзіць Мікіта, цягнучы за сабой каламажку, у якой чатыры партфелі і мяшочкі з прадуктамі.

З'ява III

Гануля жаліцца, як сын пры паляках "улез у такую кашу, што сорам і расказваць". Аленка і Янка запрашаюць жанчыну прыязджаць да іх на вёску і развітваюцца.

З'ява IV-V

Уваходзяць Дама і Спраўнік, якім таксама не хапіла "пшэпусткі", каб пакінуць горад.

З'яўляецца босы, без курткі Мікіта , у руках кошык з бутэлькамі і два рэвальверы. Расказвае, як яго перастрэлі два апошнія адступаючыя паны, знялі куртку і боты, бо зроблены гэтыя рэчы з іх сукна і скуры. Зняць яшчэ штонебудзь не змаглі, бо пачалі падыходзіць людзі. Гарэлку і пісталеты Мікіта называе "даходнай стаццёй", бо тое і другое новая ўлада забараняе.

З'ява VI-VII

Наста прыносіць "смутную" навіну, што Зноскаў "ідуць трэсці". Яна раіць вывесіць праз акно чырвоны сцяг і бяжыць "дапасці сям-там у пэўныя крыніцы". Мікіта хоча схаваць пляшкі і рэвальверы. На парозе сутыкаецца з Начальнікам патруля, Двума патрульнымі, Грамадзянінам, Спічыні.

З'ява VIII

Начальнік патруля загадвае Мікіту пакласці на стол рэвальверы, успамінае леташняе знаёмства, калі Мікіта вёў яго ў палон. Мікіту ставіцца ў віну ўдзел у грабяжы, сведкам чаго выступае Спічыні. Мікіта не можа даказаць, што яго прымусілі цягаць рэчы з кватэры. Мікіта паказвае Начальніку свой польскі дакумент, дзе Спічыні чытае, што "Нікіціуш Зносіловскі служыў ...яко доносіцель". Мікіта тлумачыць, што служыў "разносіцелем", разносчыкам, але на дакуменце сапраўды стаіць іншае.

Патруль арыштоўвае Мікіту, Даму, Стражніка і выводзіць. За вокнамі чуваць песня:

Ой ты, яблочко,
Куда коцішся!
Не туда попадзёш -
Не вароцішся...
[related-news] [/related-news]
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *