4-11-2016, 00:50
Водгук на верш Пімена Панчанкі "Той дзень прапаў..."
Што трэба чалавеку для шчасця? Адным патрэбны мільёны, матэрыяльная забяспечанасць, а для іншых найвялікшае шчасце — адчуваць сябе патрэбным людзям, прыносіць іншым радасць. Жыццё такіх людзей не будзе дарэмным. Дзякуючы ім, мы яшчэ не забыліся, што такое дабрыня, чуласць, сардэчнасць, міласэрнасць...
Пазнаёміўшыся з вершам Пiмена Панчанкі, я пераканалася ў тым, што дабрыня — маральная аснова жыцця, той стымул, які рухае чалавецтва да духоўнасці. Паэтычныя радкі твора ўсхвалявалі мяне, прымусілі задумацца, паразважаць над іх глыбокім сэнсам.
На мой погляд, адметнаю рысаю верша з'яўляецца шырокае выкарыстанне аўтарам адмоўных часціц не, ня, якія гучаць як перасцярога ўсім людзям: жыць трэба так, каб не прыйшлося кожнаму з нас паўтараць запаэтам: «незрабіў», «не паспрыяў... чалавеку», «не дапамог», «няшчырыбыў».
Спадабалася мне і тое, што няма ў вершы гучных заклікаў, якія ўжо сталі прыкметаю нашага часу, як бы лічацца верхам шчырасці. Аўтар падбірае простыя, зразумелыя словы, якія ўздзейнічаюць значна мацней, чым заклікі і загады, бо шчырае слова можа зрабіць вялікі цуд — растапіць нават ачарсцвелую душу. Усю непатрэбнасць жыцця, пражытага без дабрыні, спагады, калі чалавек жыве толькі для сябе, аўтар перадае праз словы: «той дзень прапаў», «той дзень збяднеў», «той дзень... завянуў пустацветам», «той дзень зусім закрэслены табою». Вельмі проста і шчыра, але як пераканаўча! Мне здаецца, што верш П. Панчанкі «Той дзень прапаў...» — вялікі зварот да ўсіх людзей, а кожны радок — маленькае пасланне ўсім нам паасобку. Радкамі з твора я хацела б звярнуцца да беларусаў:
Мы не плюём на дружбу і на працу:
Нам без тпрывог не зберагчы жыцця.
Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...
Беларусы з даўніх часоў былі працавітыя, спагадлівыя, чулыя да бяды суседзяў. Можа, дзякуючы менавіта гэтым якасцям застаўся жыць наш народ. Але ў наш час на месца дабрыні, чуласці прыйшлі злосць і жорсткасць. Я вельмі хачу, каб рысы характеру, якія былі ўласцівы беларусам, захаваліся на доўгія часы. I няхай радкі з верша П. Панчанкі стануць напамінам усім людзям пра неабходнасць дабрыні, спагадлівасці, міласэрнасці...
На маю думку, верш Пiмена Панчанкі «Той дзень прапаў...» не пакіне абыякавым ніводнага свядомага чалавека, бо гаворка ў ім ідзе пра наша зямное жыццё, якое яшчэ не пазбаўлена ўсяго дрэннага, змрочнага, чорнага. Але ж яго, жыццё, трэба папраўляць. I пачынаць, я лічу, у першую чаргу патрэбна з самога сябе. Калі кожны з нас будзе добрым, шчырым перад сабою і перад людзьмі, то ў адказ і акружаючыя будуць імкнуцца стаць лепшымі. А калі мы хоць раз на дзень прынясём іншым радасць сваімі ўчынкамі, то і жыць усім стане лепш. Ды толькі ў сённяшніх умовах зрабіць гэта вельмі складана, бо радыё, прэса і тэлебачанне працануюць нам шмат негатыўнага. А наш кінаэкран? Ён перапоўнены замежнымі фільмамі, у якіх дамінуюць жахі, забойствы, эротыка, секс. Хіба ад гэтага мы станем лепшымі? Далека такая прадукцыя стаіць ад нашых айчынных кінафільмаў. Гэта не тое, што мы глядзелі ў «Алыіійскай баладзе», «Простай гісторыі» і іншых фільмах.
I хаця верш П. Панчанкі не кінафільм, але па глыбіні думкі, душэўным багацці, маральнай чысціні ён варты многіх фільмаў, вялікіх кніг! Ад твора як бы вее душэўным святлом, шчырым пажаданнем аўтара кожнаму з нас стаць лепшым, багацейшым на шчырасць учынкаў і шчодрасць пачуццяў. Я веру ў той час, калі паўсюль на Зямлі пераможа дабрыня. Ён абавязкова прыйдзе!

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.