6-11-2016, 02:38
Генрых Бёль - Дом без гаспадара
Галоўныя героі рамана Генрыха Бёля «Дом без гаспадара» – два хлопчыкі. Адзін з іх – Марцін Бах, сын Раймунда і Нэлы, нашчадак багатай сям'і. Другі – Генрых Брылах, сын Вільмы і Генрыха, які з маленства зведаў не толькі страту бацькі, але і недахоп ежы, адзення і, найгоршае, увагі з боку маці. Хлопчыкаў раздзяляе сацыяльнае і матэрыяльнае становішча іх сем'яў у грамадстве: нават у школе да двух бязбацькавічаў адносіны розныя. Але паміж імі ўсталёўваюцца добрыя адносіны, духоўная блізкасць, любоў і павага. Абодва яны – з чулай душой, рана абуджанай свядомасцю. Бескарыснае, па-дзіцячы пяшчотнае сяброўства дапамагае ім выжыць у свеце, дзе галоўную ролю адыгрываюць грошы. Марцін, які жыве ў забяспечанай сям'і, ведае, што яго маці і бабуля ні ў чым сабе не адмаўляюць, у той час як сям'і сябра бывае няма чаго есці. Абодва яны абкрадзены вайной, якая забрала ў іх бацькоў. Але калі Марціну не прыходзіцца думаць пра хлеб надзённы, то Генрых сам становіцца ў доме гаспадаром, на якога кладзецца ўся адказнасць за існаванне сям'і. Марцін і Генрых у свае адзінаццаць гадоў ужо спазналі шмат горычы і расчаравання, але менавіта з імі аўтар звязвае надзеі на будучае. I тое, што абодва хлопчыкі з павагаю адносяцца да сваіх блізкіх і адзін да аднаго, што захоўваюць вернасць у сяброўстве, імкнуцца шчыра разабрацца ў жыцці і не пазбягаць адказнасці за свае ўчынкі, – падмацоўвае веру аўтара ў тое, што Дом без гаспадара, якім аказалася Германія, усё ж будзе мець сваіх сапраўдных гаспадароў, і менавіта ім належыць будучыня.
Раман Генрыха Бёля заканчваецца амаль ідылічнай карцінай. У той дзень, калі ў сям'і Нэлы знікла надзея помсты Гезелеру, Альберт адвозіць абодвух хлопчыкаў у вёску да сваёй маці. Генрых успамінае, што яго маці і мастак Альберт абмяняліся позіркамі, ад чаго твар Вільмы стаў радасным і шчаслівым і «ў вачах маці засвяцілася надзея». Хлопчык пачынае верыць у будучае: «Гэта цягнулася толькі адно імгненне, але ён ведаў цяпер, што адно імгненне можа ўсё змяніць». Кніга заканчваецца на ноце роздуму і разважання, таму што і героям, і аўтару не вядома, якімі будуць гэтыя змены, ці не знойдзецца зноў нейкая сіла, якая парушыць і будучае жыццё, як парушыла мінулае.
Раман «Дом без гаспадара», напісаны Генрыхам Бёлем у 1954 годзе, прызнаны крытыкамі як лепшы твор пісьменніка. Ён, як і многія іншыя творы, апавядае пра лёс немцаў пасля паражэння Германіі ў Другой сусветнай вайне. Як магла адчуваць сябе нацыя, якая развязала гэту вайну і аказалася пераможанай, раздзеленай пераможцамі на акупацыйныя зоны?! Як магла адчуваць сябе нацыя, якая страціла на гэтай вайне мільёны жыццяў сваіх і чужых грамадзян, таму што паверыла лжывай фашысцкай прапагандзе, фальшывым ідэалам і абяцанням і заплаціла за гэту веру неверагодную цану?! Над усімі героямі твора вісіць пракляцце гэтай вайны, яна прадаўжае жыць у памяці тых, хто застаўся жывы. Іх не пакідаюць думкі пра тое, што адбывалася ў часы вайны, пра смерць маладых гаспадароў-мужчын на вайне. Галоўныя героі рамана – два хлопчыкі, Марцін і Генрых, якія нарадзіліся ў 1942 годзе і страцілі сваіх бацькоў: адзін з іх стаў сіратой яшчэ перад сваім з'яўленнем на свет, другі – калі яму было ўсяго два месяцы. Разам з імі пісьменнік паказвае чытачу іх маці, якія сталі салдацкімі ўдовамі ў дваццаць гадоў і жывуць мінулым, не могучы ўладкаваць сваё жыццё. Адна стварыла культ памяці забітага мужа, жыве толькі ўспамінамі і жаданнем помсты чалавеку, які паслаў яе мужа на пагібель. Самае страшнае для яе – гэта тое, што Гезелер, які паслаў яе мужа на смерць, жыве, і мала таго, цяпер выступае ў якасці асноўнага знатака і даследчыка паэзіі загінулага паэта Раймунда Баха. Гезелер у рамане – гэта прадстаўнік той часткі нямецкай нацыі, якая імкнулася забыць вайну, прапаведавала ідэю «хрысціянскага даравання» ваенным злачынцам. Бёль сцвярджае, што, пакуль ёсць тыя, хто адмаўляецца ад памяці пра вайну, пра сваю віну ў яе развязванні, мінулае застанецца непераадоленым.
У сваім рамане «Дом без гаспадара» Генрых Бёль паўстае як пісьменнік-гуманіст, антыфашыст, які паказвае вайну як найвялікшае злачынства і для Германіі, і для ўсіх народаў свету. Ён асуджае сацыяльную несправядлівасць, таму што яна таксама калечыць чалавечыя жыцці. У рамане гучаць шчырыя словы аўтара ў абарону жыцця і дзяцінства, кахання і вернасці, словы-папярэджанне чалавецтву, каб яно не дазваляла больш ахвяраваць краінамі, народамі, чалавекам, прыкрываючыся лжывымі лозунгамі і ідэаламі.
З дапамогай рэтраспекцый (звароту ў мінулае), унутраных маналогаў герояў аўтар дапамагае чытачу ўбачыць тое, што адбывалася ў іх жыцці раней, якія пачуцці іх хвалявалі, чым яны жылі, чым даражылі, што ненавідзелі. Менавіта з унутраных маналогаў Нэлы Бах мы даведваемся пра яе душэўны разлад, пра яе непрымірымыя адносіны да тых, хто цяпер спекулюе іменем яе забітага мужа, пра той адчай, які ахапіў яе, калі яна разумее, што адпомсціць за мужа не ўдасца, таму што помсціць звычайнаму кар'ерысту няма сэнсу. Адпомсціць жа сістэме немагчыма, ад яе засталіся руіны, як і ад жыцця тых людзей, якіх яна пахавала пад сабой. Таму раман Бёля – гэта «літаратура руін», якая ўздымае праблему парушаных чалавечых жыццяў.
Сэнс назвы рамана «Дом без гаспадара» ў тым, што гэтым домам з'яўляецца Германія пасля Другой сусветнай вайны, якая прынесла шмат гора нямецкаму народу. Гэта таксама і хаты абодвух хлопчыкаў, дзе няма гаспадароў, бо яны не вярнуліся з вайны. Назва сімвалізуе і няўпэўненасць у будучым палітычным жыцці Германіі, у якім аўтар заўважыў новыя праявы шавінізму і мілітарызму.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.