6-11-2016, 23:53
Я. Колас. “Жывая вада”. Кароткі змест
Даўно-даўно, не за нашу памяць было гэта.
Шчаслівы то быў куточак белага свету.
Вольна жылося людзям у той краіне. Ніхто іх не гнаў, ніхто іх не крыўдзіў, нікому яны не належалі. Багатая, урадлівая была іх зямля. Шырока раскінуліся іх палі, зялёныя травы сенажацей калыхаліся на ветры. Ціха і весела смяяліся кветкі, пазіраючы сваімі пахучымі галоўкамі ў раку, якая паіла ўвесь той кут і тых, хто жыў і рос там, і давала яму жыццё. Усё жыло каля ракі, гэту раку людзі называлі Жывою Вадою. Усё жывое і нежывое любіла яе, і песні волі разліваліся па ўсіх кутках шчаслівай старонкі.
Але не доўга астаецца шчасце на адным месцы. Пакінула яно і той слаўны куточак.
Нешта страшнае і незразумелае для чалавека зрабілася там. Нейкая цёмная сіла пазайздросціла шчасцю людзей.
У тым месцы, адкуль выцякала Жывая Вада, зямля стала ўспучвацца. Борзда, як грыб, вырастала гара. А Жывая Вада пачала павольна мялець і хутка зусім згінула дзесьці ў зямлі. Толькі след, дзе цякла яна, надоўга астаўся на зямлі і гаварыў людзям пра даўнейшае жыццё.
Гара ўсё расла. Праходзіў час, пусцела зямля, з гары сыпаўся жоўты пясок і засцілаў ураджайны грунт. Людзі збяднелі, птушкі разляцеліся. Не чутно ўжо было там вясёлых песень. Толькі арлы ды каршуны вілі свае гнёзды на высокай гары, што ўсмактала ў сябе Жывую Ваду.
ІІ
Бяднеў год ад году колісь багаты край. Ураджайны грунт засыпаўся пяском. Многа працавалі людзі, многа пралівалі поту, а праца іх прападала, і скупа плаціла зямля за іх работу і пакуту. Развяліся чэрві на іх агародах — некаму было зніштажаць іх, бо каршуны і ястрабы разагналі птушак.
Расказваў бацька сыну пра даўнейшае жыццё — пра багацтва іх краю, пра гару, якая глынула іх Жывую Ваду, сама стала расці, а жыццё ўсяго краю прысудзіла да маруднай смерці. Глухая злосць на праклятую гару падымалася ў сэрцы людзей, бо памяць аб Жывой Вадзе не забывалася.
Не мала знаходзілася смелых людзей, якія ішлі на гару шукаць Жывой Вады.
Бралі яны рыдлёўкі, акопвалі гару. Але з гары сыпаліся на іх каменні, разбівалі ім голавы. Каршуны і ястрабы зляталіся хмарамі, выдзёўбвалі ім вочы. А пугач і сава ўночы спявалі ім «вечны спакой» сваім жудасным крыкам.
Многа, многа людскіх касцей валялася навокал гары, а каршуны і крумкачы разносілі іх па ўсіх кутках спустошанага краю. І людзі празвалі сваю старонку Мёртвым Полем.
Дзіка і пуста стала ў Мёртвым Полі. Людзі хадзілі, як цені, галодныя, прыгнечаныя. Птушкі даўно перасталі там спяваць песні. Толькі каршуны кружыліся ў небе, каркалі крумкачы і наганялі нуду на душу людзей, невядомымі страхамі палохалі сэрца, розум.
Нават лес адмяніўся: старыя дрэвы даўно згнілі і ляжалі ў зямлі, а новыя былі нізкія, крывыя, няўдалыя, — як сухотныя. Рэдка заглядалі туды хмары, і мала калі падаў дождж.
ІІІ
Насталі сухія гады. Апошні выдаўся такі год, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба аставалася чыстым, ясным, гарачым. Усходзіла сонца, борзда сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў гарачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Дрэвы глуха шумелі і злівалі свой шум у адну доўгую, невядомую людзям песню. Жаласна ківаліся каласы ў полі, то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, нібы просячы ратунку.
Ніхто не ішоў ім на дапамогу, і яны без пары старэліся, жоўклі і без жыцця хісталіся на сухіх сцяблінках. Трава і кветкі ціхутка шапталі ветру аб сваёй нядолі. Цярплівыя каменні і тыя нылі ад жары і лопаліся. Сама зямля зморшчылася, як старушка, пакалолася і плакала. Яе слёзы апошнімі капелькамі расы выступалі наверх, яе просьба белаватым туманам звісала над лесам і разнасілася ветрамі па свеце. Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй. Неўзаметку падымаліся к небу іх слёзы, падымаліся не год і не два, а цэлыя вякі, а там недзе сплываліся ў адно месца. Тыя слёзы, горкія скаргі, усё гора зямлі — змяшаліся разам і завіслі над ёю страшнаю чорнаю хмараю.
ІV
А дзе ж дзелася Жывая Вада?
Яна была пад зямлёю, яна паціханьку размывала зямлю, прабівала сабе дарогу на вольны свет. Ніхто гэтага не ведаў. Не ведала і гара, што вісела над бяздонніцаю. А Жывая Вада чакала толькі шчаслівага здарэння, каб скінуць з сябе цяжар — праклятую гару, што з шчаслівага кутка зрабіла Мёртвае Поле.
І настаў такі час, што пралітыя слёзы перапоўнілі неба і паліліся назад на зямлю. Не ў сілах было само неба стрымаць тыя слёзы. Самі яны рваліся туды, дзе радзіліся патроху, падымаліся ўгору.
Людская жалоба, гора, пакута, усё няшчасце зямлі, што збіраліся тысячамі гадоў, паліліся цяпер са слязьмі адной хваляй.
Адвечная скарга грымела ў небе страшным голасам грому і калыхала ўсю зямлю; стогны людскія, якіх ніхто не чуў, блішчалі маланкамі, а слёзы цяклі халоднымі, чыстымі ручаямі на зямлю і ажыўлялі яе. Вада збіралася ў адну раку і дружна стала напіраць на гару.
Зрушылася гара; моц яе, каменні градам сыпаліся наніз. Арлы, каршуны, крумкачы, ястрабы, совы пазляталі з гары, каб запыніць ваду.
Пачула і Жывая Вада, што робіцца над ёю. Сабрала яна ўсе сілы свае і ўскалыхнула гару, як купіну. Яе падхапіла дажджавая рака. Страшны шум пайшоў па Мёртвым Полі.
Усё жывое дрыжала ад страху і чакала пагібелі. Але згінула адна гара. Пяском і дымам развеялася яна па полі.
Гневалася неба, бушавала вада, траслася зямля. Ліліся рэчкі на кожнай разоры і зліваліся з Жывой Вадою.
Прайшоў страшны момант, і стала спакойна. Вада ўся злілася ў старое дно Жывой Вады, і жыццё, затрыманае праз доўгі час гарою, ізноў пайшло сваёю дарогаю, і ажыло Мёртвае Поле.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.