31-01-2016, 13:20
Іван Пташнікаў - Тартак. Краткое содержание
Аповеспь "Тартак" — адна з першых спроб у беларускай прозе асэнсаваць трагедыю беларускіх Хатыняў. У цэнтры аповесці — трагічны лёс вёскі Дальва, якая была спалена за сувязь яе жыхароў з партызанамі. Падзеі ўбачаны вачыма некалькіх герояў, у свядомасці якіх прама ці ўскосна адлюстроўваецца страшная драма аднавяскоўцаў. Кожны герой дапаўняе астатніх, а ў выніку ўзнікае праўдзівы малюнак вайны, пакуты людзей, што апынуліся паміж двух агнёў. Пісьменнік падрабязна прасочвае жыццёвыя лёсы кожнага з герояў — Мірона Махоркі, Уладзіміра Панка, дзеда Янука, Івана Боганчыка, Насты, Тані, Алёшы. Кожны з іх праз успаміны нібы зноў перажывае найбольш запамінальныя моманты свайго жыцця, асэнсоўвае яго. Праз аднаўленне перадгісторыі падзей вызначаюцца і паводзіны кожнага з іх у час смяротнай небяспекі, калі немцы паставяць падводы з людзьмі наперадзе свайго атрада, ратуючыся ад партызанскага агню. Мірон і Наста робяць усё магчымае, каб уратаваць дзяцей, Іван Боганчык ратуе сябе, як ратаваўся на пачатку вайны, калі ўцёк з арміі. I. Пташнікаў скарыстае разгорнутае параўнанне вайны з тартаком (лесапільняй), дзе пілы рэжуць жывое дрэва. Вайна — гэта бязлітасны тартак, які рэжа людзей па жывому: гінуць дзеці, старыя, вінаватыя і нявінныя. Перажываннем трагедыі прасякнута атмасфера твора, усе элементы якога падпарадкаваны адной мэце: праз лёс асобы паказаць лёс народа.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.