7-10-2020, 13:39
Лірнік зямлі беларускай (творчасць Уладзіслава Сыракомлі)
Будзеш жыць! Будуць векi iсцi за вякамi, —
Не забудуцца дум тваiх словы,
Як i слоў беларускiх, жывучы мiж намi,
Не забыўся ты, лiрнiк вясковы.
Я. Купала
Уладзiслаў Сыракомля шырока вядомы ў славянскiм свеце як аўтар лiрычных вершаў i паэм, народных гутарак, гiсторыка-лiтаратурных даследаванняў, фальклорных прац i перакладаў з лацiнскай мовы. Сваё лiтаратурнае крэда пiсьменнiк выразна акрэслiў ў наступных радках:
Не я пяю - народ Божы
Даў мне ў песнi лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
I з народам iмi скуты.
Першы верш У. Сыракомлi "Паштальён" з'яўляецца пераказам гiсторыi з жыцця старога селянiна, пачутай аўтарам у адзiн кiрмашовы дзень у Мiры. У маладыя гады гэты селянiн служыў фурманам на пошце ў Мiры. У вёсцы, непадалёку ад тых мясцiн, жыла яго каханая. Неяк сярод ночы, у лютую мяцелiцу, разбудзiў яго пiсар i загадаў тэрмiнова везцi лiсты. Дарогаю пачулася фурману , што ў полi хтосьцi, заблудзiўшыся, клiча на дапамогу, просiць паратунку. Ён памкнуўся на голас, але перадумаў, хацеў хутчэй справiцца з заданнем. Вяртаючыся назад, "паштальён" убачыў ля дарогi замёрзлую на марозе дзяўчыну. Жах i адчай ахапiў яго, калi, падышоўшы блiжэй, пазнаў у незнаёмай сваю каханую. Гэта гiсторыя ўзрушыла Уладзiслава Сыракомлю, i ў тую ж ноч ён напiсаў верш "Паштальён", якi быў надрукаваны ў вiленскiм часопiсе "Athenaeum" пад псеўданiмам NN. Першаму твору Уладзiслава Сыракомлi наканавана было нарадзiцца двойчы. Праз чвэрць стагоддзя верш, перакладзены на рускую мову яраслаўскiм паэтам Леанiдам Трэфалевым, стаў надзвычай папулярнай песняй "Когда я на почте служил ямщиком...". Падзагаловак верша "Паштальён" — "народная гутарка" — як бы прадвызначаў асноўны жанр паэтычных твораў У. Сыракомлi, героямi якiх сталi селянiн, араты, шляхцiц, лiрнiк, фурман, грабар, цясляр, жабрак. У гутарках i вершах "Хадыка", "Доля", "Груган", "Крук", "Жнiўная песня", "Нядзеля", "Лялька" аўтар паказаў не толькi галечу, беднасць i бяспраўнае становiшча працоўных людзей, але i iх высокiя маральныя якасцi, унутраную прыгажосць, сумленнасць, высакароднасць, дабрыню. Паэт параўноўвае сябе з вясковым лiрнiкам, якi ў любай старонцы, "святой Лiтве сваёй" будзе "граць людзям", дапамагаць iм у цяжкiм жыццi:
Сэрца, жыцце я аддаць гатовы,
Пяю табе, мой народ шарачкбвы,
Толькi з табой спадзяваннi злучаю,
Смутак i радасць, хвiлiны адчаю.
Многiя творы вясковага лiрнiка ("Пiлiгрым", "Кавалак хлеба", "Вандроўкi па маiх былых ваколiцах", "Вёска", "Манаграфiя ракi Нёман") прасякнуты абвостраным пачуццём любовi да бацькоўскай зямлi. "Заўсёды мне здавалася, — пiсаў У. Сыракомля, — што нельга палюбiць Мацi-зямлю родную без уважлiвага вывучэння ўсяго яе аблiчча. Навучыцца бачыць iскру, што ўпала з яе павек, плакаць яе слязьмi, якiя з вачэй яе цяклi або цячы маглi, нават з любасцю лiчыць маршчыны на яе твары — усё гэта абавязковыя ўмовы любовi. Даследаваць нашу родную зямлю ў гiстарычных, прыродных, этнаграфiчных, археалагiчных, геаграфiчных адносiнах — гэта, здаецца, вельмi просты вынiк таго, што прынята называць любасцю да радзiмы". Прытрымлiваючыся гэтага крытэрыю вызначэння любовi да Бацькаўшчыны, паэт падкрэслiваў, што сувязь чалавека з роднай зямлёй — ёсць праяўленне яго высокай духоўнасцi. У аснову гутаркi "Жменя пшанiцы" пiсьменнiк паклаў распаўсюджаны казачны сюжэт пра бацьку i яго трох сыноў. Старэйшыя сыны Сцяпан i Рыгор, пабываўшы за мяжой, сталi грэбаваць роднай мовай, культурай, традыцыямi свайго народа. Малодшы ж сын Сымон вярнуўся з мяшком пшанiцы, бо думаў аб карысцi, якую ён зможа прынесцi сваiм аднавяскоўцам. Адарванасць чалавека ад народа i роднай зямлi асуджаецца пiсьменнiкам i ў паэме "Начлег гетмана", галоўны герой якой Рыгор Сулiма, атрымаўшы адукацыю i высокае становiшча ў грамадстве, стаў па сутнасцi касмапалiтам, страцiў сувязь з радзiмай свайго маленства. Беларускамоўныя вершы "Добрыя весцi", "Ужо птушкi пяюць усюды" грунтуюцца на кантрастнасцi iнтанацый, паэтыцы супастаўлення. Праз вобразы ветра, што прынёс добрыя весцi, птушак, кветак, вясны аўтар сцвярджае непазбежнасць абнаўлення жыцця, хуткi надыход лепшых дзён, за якiя трэба яшчэ змагацца. Творчасць Уладзiслава Сыракомлi, нястомнага руплiўца, збiральнiка народнай творчасцi, паэта, краязнаўца, этнографа, шчырага абаронцы простага люду, i сёння ўражвае абвостраным i нязменным пачуццём любовi да Радзiмы, глыбокiм веданнем гiсторыi i культуры беларускага i польскага народаў, асаблiвасцей iх характару i нацыянальнай псiхалогii.

Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.