9-09-2018, 23:34

Водгук на самастойна прачытаную кнігу Віталя Вольскага "Падарожжа па краіне беларусаў"

Віталь Вольскі напісаў вельмі многа цікавых кніг пра нашу краіну. Сярод іх «Па лясных сцежках», «У лясах над Бярозай», «Месяц за месяцам», «На бабровых азёрах», «Родны край», «Старонкі нашай гісторыі», «Падарожжа па краіне беларусаў» і інш. У сваіх кнігах пісьменнік цікава расказвае пра мінулае і сучаснае нашай краіны, падае звесткі з гісторыі нашага краю, апісвае расліны. Аповесць «Падарожжа па краіне беларусаў» была напісана ў 1968 годзе.
У гэтай кнізе пісьменнік прапаноўвае чытачам тры падарожжы: «Палёт скрозь стагоддзі», «Падарожжа па сталіцы», «На прасторах Беларусі». Гэта кніга пра далёкае і блізкае мінулае Беларусі, пра час, які быў добра вядомы пісьменніку ў 60— 70-я гады. В. Вольскі вельмі падрабязна апісвае Мінск, баявыя і працоўныя подзвігі яго жыхароў. У прадмове да кнігі, якая мае назву «Паветраныя лайнеры і кілім-самалёт», пісьменнік запрашае сваіх чытачоў у цудоўнае падарожжа ў мінулае. Гэта падарожжа падобна на казку, таму ляцець туды лепш на казачным кілім-самалёце, захваціўшы фантазію і экскурсавода-пісьменніка.
Мне вельмі спадабалася гэта кніга. З яе я шмат чаго даведаўся па гісторыі, батанікі, заалогіі нашай краіны. Гэта — своеасаблівы даведнік па розных пытаннях. Я раю ўсім прачытаць гэту кнігу.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Имя:*
E-Mail:
Комментарий:
Полужирный Наклонный текст Подчеркнутый текст Зачеркнутый текст | Выравнивание по левому краю По центру Выравнивание по правому краю | Вставка смайликов Вставка ссылкиВставка защищенной ссылки Выбор цвета | Скрытый текст Вставка цитаты Преобразовать выбранный текст из транслитерации в кириллицу Вставка спойлера
Введите код: *

Решебник