9-09-2018, 23:36

Сучасная беларуская драматургія. Рэферат.

Драматургія — сукупнасць драматычных твораў аднаго пісьменніка ці літаратуры пэўнага народа, перыяду, эпохі. Вытокі беларускай драматургіі ў фальклоры, народных рытуалах, каляндарных і сямейна-бытавых абрадах. Гэтыя ж карані і ў драматургіі школьнага тэатра і батлейкі (народнага лялечнага тэатра).

Беларуская прафесіянальная драматургія ўзнікла на пачатку 40-х гг. XIX ст. Заснавальнікам яе лічыцца В. Дунін-Марцінкевіч, аўтар камедыі «Пінская шляхта», п'ес «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вада», лібрэта оперы «Сялянка». Інтэнсіўнае развіццё драматургіі пачалося з XX ст., калі ў літаратуру прыйшлі К. Каганец, Я. Купала, Л. Родзевіч, М. Гарэцкі, К. Буйло, У. Галубок, М. Чарот, Е. Міровіч, В. Гарбацэвіч. Асабліва плённа працаваў на ніве драматургіі К. Крапіва, п'есы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. Засвойваючы багаты вопыт К. Крапівы, у пасляваенны час вырасла новае пакаленне драматургаў (А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў, М. Матукоўскі).

Значнае месца ў драматургіі сённяшняга дня займаюць маладыя аўтары. Вялікую папулярнасць і сцэнічнае жыццё атрымалі п'есы Уладзіміра Бутрамеева («Страсці па Аўдзею»), Галіны Каржанеўскай («Зуб мудрасці», «Мора, аддай пярсцёнак»), Уладзіміра Сауліча («Сабака з залатым зубам...»), Ігара Сідарука («Галава»), Сяргея Кавалёва («Звар'яцелы Альберт»), Уладзіміра Клімовіча («Беркуты»), Алеся Асташонка («Камедыянт») і інш. У творах маладых драматургаў намячаецца спроба развіцця жанру п'есы, што абумоўлена сённяшнімі патрабаваннямі да сцэнічнага твора. Так, фарс-абсурд I. Сідарука «Галава» створаны па прынцыпах тэатра абсурду, п'еса У. Сауліча «Сабака з залатым зубам...» лічыцца трагіфарсам, п'есаУ. Клімовіча «Беркуты» — трагедыяй-« прыпавес цю».

Сучасная беларуская драматургія вызначаецца багаццем і разнастайнасцю тэматыкі, актуальнасцю праблем. Час патрабуе ад драматургаў адлюстравання суровай праўды жыцця, стварэння праўдзівых характараў нашых сучаснікаў. Таму лейтматывам многіх п'ес з'яўляецца думка аб складанасці сучаснага жыцця, месцы і ролі ў ім чалавека. Разам э традыцыйнымі тэмамі (подзвіг у Вялікай Айчыннай вайне, мірная стваральная праца, жыццё калгаснай вёскі, маральна-этычныя праблемы) у беларускай драматургіі ўзнікаюць новыя. I адна з іх — белыя • плямы ў гісторыі беларускага народа і час змрочных рэпрэсій. У драме I. Чыгрынава «Чалавек з мядзведжым тварам» узнімаецца праблема асабістай адказнасці за лёс людзей і краіны ў змрочныя часы сталіншчыны. Былы член НКУС, член сталінскіх «троек» каецца ў злачынствах, не адмаўляючы сваёй асабістай віны.

Сучасным асэнсаваннем падзей далёкага мінулага характарызуюцца драматычныя творы У. Караткевіча («Званы Віцебска», «Маці ўрагану»), Э. Скобелева («Кастусь Каліноўскі»), А. Петрашкевіча («Напісанае застаецца», «Прарок для Айчыны»), I. Чыгрынава («Звон не малітва», «Следчая справа Вашчылы»), Р. Баравіковай («Барбара Радзівіл») і інш. У творах ажываюць у мастацкіх вобразах падзеі і героі беларускай гісторыі — Ізяслаў, Рагнеда, Васіль Вашчыла, Барбара Радзівіл, Кастусь Каліноўскі, старонкі Віцебскага паўстання 1623 г., Крычаўскага паўстання 1743—1744 гг. і інш.

Экалагічная тэма прадстаўлена сёння драматычнымі творамі А. Петрашкевіча («Соль»), М. Матукоўскага («Бездань»), А. Дударава («Адцуранне»). У іх гучаць трывожныя і заклапочаныя словы аб тым, што паветра, вада і зямля — аснова ўсяго жывога на зямлі — забруджваюцца, што неабходна з выключнай адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага і зрабіць кожны куточак зямлі лепшым, прыгажэйшым.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.