23-09-2016, 18:15
Янка Сіпакоў - Шыбеніца
Беларуская балада. XIX стагоддзе
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна!
(Пароль паўстанцаў 1863 года)
Як вецер над плошчай прагуў кірмашовай,
Аж снег ад дыхання, здаецца, растаў.
Спакойна прыйшоў пад нядрэмнай аховай
I горда сам-насам з пятлёю ён стаў.
Канечне ж, сябры па паўстанню ў народзе
Стаяць і спакояць бунтоўную кроў.
I сам ён на плошчы таксама прыходзіў,
Калі там каралі вось гэтак сяброў.
Стаяў між людзей, нібы смяг ачышчэннем,
Хоць бегчы ад жуду хацелася прэч,
Нібыта ў вачэй ён прасіў прабачэння,
З якімі ніколі не будзе сустрэч.
Цяпер і ў самога ужо доля такая —
Ён пойдзе к сябрам, пакарыўшыся ёй...
А вісельня ў Вільні чакае, чакае,
Нявернікі-каты гуляюць з пятлёй.
Жывога хутчэй збыць у мёртвыя хочуць,
А можа, і ў іх страх знайшоўся на дне?
— Мне так замінаюць ягоныя вочы...
— Ты знаеш, яны замінаюць і мне...
Ах, каты! I вам ужо вусцішна стала.
Нялёгка і вам дастаюцца харчы.
Не толькі мы кормім вас хлебам і салам,
Мы умеем і праўдзе мужыцкай вучыць.
Вось так цэлы край узялі і забілі
I вырвалі мову з глытніцы жывой,
і памяць забралі, каб казкі і былі
Навек зараслі бадылём, крапівой.
Са школаў павыгналі роднае слова,
У світцы мужыцкай не ўлезці туды.
На шчырых, сумленных наладзілі ловы,
Як воўчыя ямы — царовы суды.
Нянавісць, што доўга над стрэхамі спее,
Рабам за жыццё нават стане важней.
Той жне, хто пасее, той жне, хто пасее,
Хто праўду пасее, той волю пажне.
Мне блізкая цемра выстуджвае грудзі
А катам, здаецца, акропна ўдвайне...
— Мне так замінаюць сагнаныя людзі.
— Яны замінаюць, ты знаеш, і мне.
Бывай, мой народзе! Жыві ж ты, багаты!
Спакойна памру я, крывіна твая —
Зямлю атрымае, гавораць, араты,
А шляхты паменела як не ўдвая!
Яшчэ не прасохлі паўстання скрыжалі
Ад дымнай крыві і няскораных слёз.
Мяне ж, як асочніка, каты змушалі,
Каб я на сяброў на змаганню данёс.
Вось так маю чэсць і мой гонар караюць,
Ды к самапавазе і тут я прыйду.
Я быў пракуратарам цэлага краю,
Ці ж мне апускацца ў такую брыду?!
З дзяцінства прыстойнасці знаю прычыны
I сам ненавідзець прывучаны зло.
Звычайная шчырасць — заўжды
дабрачыннасць,
Шпіёнства — заўсёды агідным было.
Усё, што жывецьмець, — навечна мінае,
У вочы магільнае цемрыва тхне...
— Ты знаеш, а мне цішыня замінае.
— Яна замінае, ты чуеш, і мне.
Нялёгка і горка зямельку пакінуць,
Але ж, мой народзе, за праўду тваю
Дазволь твайму шчыра-трывожнаму сыну
Памерці на вісельні, нібы у баю.
А ты не чакай дабрадзеяў, народзе,
Ніхто табе волі не дасць самахоць.
Пасейся у свабодзе, радзіся ў свабодзе
I здзейсні сваю векапомную хоць!
I нашых з табой намаганняў не сцерці.
Сказаць я хачу пасля столькіх нягод,
Што большага шчасця няма, як памерці
За вольную волю і вольны народ.
Марознае, ясна-халоднае ранне.
Абражаны вісельняй злюднелы пляц.
Вось-вось, касінеры, змаганца не стане.
Кастусь Каліноўскі...
Вяроўка...
Пятля...
А каты ізноў апусцілі галовы,
Як быццам нявідзежны нехта іх гне.
— Ты знаеш, мне чуюцца нейкія словы.
— Яны замінаюць, ты чуеш, і мне.
Над плошчаю — ціша.
На плошчы — маўчанне.
I ўсё ж, аж, здаецца, хістае зямлю,
Маўкліва грыміць,
Нібы кліч да паўстання:
— Люблю Беларусь!
— Узаемна люблю!
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Так узаемна!
(Пароль паўстанцаў 1863 года)
Як вецер над плошчай прагуў кірмашовай,
Аж снег ад дыхання, здаецца, растаў.
Спакойна прыйшоў пад нядрэмнай аховай
I горда сам-насам з пятлёю ён стаў.
Канечне ж, сябры па паўстанню ў народзе
Стаяць і спакояць бунтоўную кроў.
I сам ён на плошчы таксама прыходзіў,
Калі там каралі вось гэтак сяброў.
Стаяў між людзей, нібы смяг ачышчэннем,
Хоць бегчы ад жуду хацелася прэч,
Нібыта ў вачэй ён прасіў прабачэння,
З якімі ніколі не будзе сустрэч.
Цяпер і ў самога ужо доля такая —
Ён пойдзе к сябрам, пакарыўшыся ёй...
А вісельня ў Вільні чакае, чакае,
Нявернікі-каты гуляюць з пятлёй.
Жывога хутчэй збыць у мёртвыя хочуць,
А можа, і ў іх страх знайшоўся на дне?
— Мне так замінаюць ягоныя вочы...
— Ты знаеш, яны замінаюць і мне...
Ах, каты! I вам ужо вусцішна стала.
Нялёгка і вам дастаюцца харчы.
Не толькі мы кормім вас хлебам і салам,
Мы умеем і праўдзе мужыцкай вучыць.
Вось так цэлы край узялі і забілі
I вырвалі мову з глытніцы жывой,
і памяць забралі, каб казкі і былі
Навек зараслі бадылём, крапівой.
Са школаў павыгналі роднае слова,
У світцы мужыцкай не ўлезці туды.
На шчырых, сумленных наладзілі ловы,
Як воўчыя ямы — царовы суды.
Нянавісць, што доўга над стрэхамі спее,
Рабам за жыццё нават стане важней.
Той жне, хто пасее, той жне, хто пасее,
Хто праўду пасее, той волю пажне.
Мне блізкая цемра выстуджвае грудзі
А катам, здаецца, акропна ўдвайне...
— Мне так замінаюць сагнаныя людзі.
— Яны замінаюць, ты знаеш, і мне.
Бывай, мой народзе! Жыві ж ты, багаты!
Спакойна памру я, крывіна твая —
Зямлю атрымае, гавораць, араты,
А шляхты паменела як не ўдвая!
Яшчэ не прасохлі паўстання скрыжалі
Ад дымнай крыві і няскораных слёз.
Мяне ж, як асочніка, каты змушалі,
Каб я на сяброў на змаганню данёс.
Вось так маю чэсць і мой гонар караюць,
Ды к самапавазе і тут я прыйду.
Я быў пракуратарам цэлага краю,
Ці ж мне апускацца ў такую брыду?!
З дзяцінства прыстойнасці знаю прычыны
I сам ненавідзець прывучаны зло.
Звычайная шчырасць — заўжды
дабрачыннасць,
Шпіёнства — заўсёды агідным было.
Усё, што жывецьмець, — навечна мінае,
У вочы магільнае цемрыва тхне...
— Ты знаеш, а мне цішыня замінае.
— Яна замінае, ты чуеш, і мне.
Нялёгка і горка зямельку пакінуць,
Але ж, мой народзе, за праўду тваю
Дазволь твайму шчыра-трывожнаму сыну
Памерці на вісельні, нібы у баю.
А ты не чакай дабрадзеяў, народзе,
Ніхто табе волі не дасць самахоць.
Пасейся у свабодзе, радзіся ў свабодзе
I здзейсні сваю векапомную хоць!
I нашых з табой намаганняў не сцерці.
Сказаць я хачу пасля столькіх нягод,
Што большага шчасця няма, як памерці
За вольную волю і вольны народ.
Марознае, ясна-халоднае ранне.
Абражаны вісельняй злюднелы пляц.
Вось-вось, касінеры, змаганца не стане.
Кастусь Каліноўскі...
Вяроўка...
Пятля...
А каты ізноў апусцілі галовы,
Як быццам нявідзежны нехта іх гне.
— Ты знаеш, мне чуюцца нейкія словы.
— Яны замінаюць, ты чуеш, і мне.
Над плошчаю — ціша.
На плошчы — маўчанне.
I ўсё ж, аж, здаецца, хістае зямлю,
Маўкліва грыміць,
Нібы кліч да паўстання:
— Люблю Беларусь!
— Узаемна люблю!
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.