30-10-2016, 18:41

ХАРАКТАРЫСТЫКА ВОБРАЗОЎ У АПАВЯДАНЯХ - МІХАСЬ ЛЫНЬКОЎ

Апавяданне "Над Бугам" (1926) прысвечана барацьбе Чырвонай Арміі з белапалякамі. Чырвонаармейцы рыхтуюцца да ранішняга наступлення, у выніку якога яны павінны авалодаць процілеглым берагам Буга, дзе акапаўся вораг. Рыхтуюцца да гэтай бітвы і Васька Шкетаў з Ванькам Разанскім.

Васька Шкетаў - чалавек без біяграфіі, які не памятае ні бацькоў, ні родных, ні сяброў. Мінулае яго - страшны сон, нейкае непаразуменне. Працаваў падкухарам у тракціры. Быў басяком, злодзеем, задзірыстым буянам, якога не хацелі лічыць за чалавека. У пошуках шчасця ен пайшоў у Чырвоную Армію, стаў салдатам.

Васька Разанскі - патомны разанскі селянін, які пайшоў на вайну, пакінуўшы дома жонку і чатырох дзяцей. Ен сумуе "аб каласах жытніх на сваей паласе", "аб дзецях-румзах, аб жонцы".

Бераг быў узяты чырвонаармейцамі. Смяртэльна паранены ў баі, Васька Шкетаў перажывае пачуцце радасці ад таго, што вораг разбіты. Паміраючы, ён шэпча: "Эх, позна, позна, і так рана, рана..." У гэтых словах - шкадаванне, што яго шчаслівае жыцце прыйшло позна і што так рана трэба паміраць. Паміраючы ад ран, Ванька Разанскі ўжо думае не пра салдацкі мяшок, а пра свой "непераможны полк", пра які ён з пачуццем гордасці гаворыць у перадсмяротным пісьме жонцы Алене.

М.Лынькоў адлюстроўваючы напружаную барацьбу за новы лад, паказвае перавыхаванне чалавека ў агні грамадзянскай вайны. Героі апавядання "Над Бугам" рознымі шляхамі прыйшлі у Чырвоную Армію, і ў працэсе змагання з белапалякамі яны становяцца новымі людзьмі, аддаюць свае жыцце за справу вызвалення працоўнага чалавека. Асабліва глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет людзей удалося дасягнуць М.Лынькову у апавяданні "Сустрэчы".

Захар Крымянец - галоўны герой апавядання. Выконваючы рэвалюцыйнае заданне, кіруючыся ўласным пачуццем абавязку, забіў правакатара, свайго ранейшага сябра. За гэта Захар быў асуджаны на пажыццевае турэмнае зняволенне.

Вызваленне прыйшло ў 1939 г. З групай былых палітычных зняволеных, Захар Крымянец вяртаецца на радзіму. А жорсткі лес рыхтаваў для Захара новыя выпрабаванні. У старой, спакутаванай жанчыне ён ледзь пазнаў жонку, ад якой даведаўся пра смерць сына і арышт дачкі Вярунькі.

У вобразе Захара Крымянца М.Лынькоў паказаў нязломнага змагара за свабоду, аптыміста. Згартаваны жыццевымі выпрабаваннямі, ён мужна пераносіць асабістае гора і верыць у шчаслівую будучыню народа.
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.